ПАЛЯШЧУК Мікалай Мікалаевіч
^ Вверх

ПАЛЯШЧУК Мікалай Мікалаевіч

 

Старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзіўся 01.01.1943 г. у в.  Папоўцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці, беларус. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мялешкаўскаа і Вясейскай школах Слуцкага раёна.  У 1962 годзе скончыў прафесійна – тэхнічнае вучылішча ў гор. Мукачава Закарпатскай вобласці (Украінская ССР). Служыў у Савецкай Арміі з 1962 па 1965 гг.  У 1965 годзе паступіў і ў  1971 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. З 1966 па 1993 г. служыў у органах Міністэрства ўнутраных спраў. Скончыў службу ў органах унутраных спраў па пасадзе начальніка аддзела ўнутраных спраў у званні падпалкоўніка міліцыі. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1993 г. на кафедры грамадзянскага права і працэсу. З’яўляецца аўтарам 12 навуковых прац, вучэбна-метадычнага дапаможніка і курса лекцый па грамадзянскаму праву (у сааўтарстве).