ЛЯЙЧОНАК Ігар Аляксандравіч
Выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзіўся 1 сакавіка 1984 г. у г. Масты Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у сярэдняй школе № 3 гор. Скідзеля. У 2001 годзе паступіў і ў 2006 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». З 2006 па 2009 гг навучаўся ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы па кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права па спецыяльнасці 12.00.06 – аграрнае, зямельнае і прыродарэсурсавае права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Гушчына Івана Вітальевіча. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачаў у 2006 годзе на пасадзе лабаранта кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.З 2009 года працуе на пасадзе выкладчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Асноўныя накірункі навуковай дзейнасці – прававое рэгуляванне пенсійнага забеспячэння грамадзян Рэспублікі Беларусь па інваліднасці. З’яўляецца аўтарам звыш 10 навуковых прац.