ХАЦЯНЕВІЧ Таццяна Генадзьеўна
Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Нарадзілася 16 кастрычніка 1979 г. у гор. Слоніме Гродзенскай вобласці, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 6 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы г. Слоніма. У 1996 годзе паступіла і ў 2001 г. скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і была размеркавана на кафедру крымінальнага права і крыміналогіі на пасаду выкладчыка-стажора. З 2001 па 2004 гг. навучалася ў аспірантуры установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” па спецыяльнасці 12.00.08 – крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна – выканаўчае права пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Ключко Рымы Мікалаеўны. Кандыдацкую дысертацыю па тэме «Специальные основания освобождения от уголовной ответственности: системно-правовой анализ» абараніла ў 2004 г. ў спецыялізаваным Савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 2008 г. прысвоена вучонае званне дацэнта. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – інстытут вызвалення ад крымінальнай адказнасці, падставы і ўмовы крымінальнай адказнасці. З’яўляецца аўтарам больш за 50навуковых прац.