Праверачны тэст 8
^ Вверх
Праверачны тэст 8

І. Вызначце правільны адказ.

1. Першым палеалітычнае жытло рэканструяваў
А) А.М.Ляўданскі
Б) С.А.Дубінскі
В) К.М.Палікарповіч
Г) В.Р.Тарасенка.

2. Палеалітычныя стаянкі ля в.Бердыж і Юравічы першым даследаваў
А) А.Д.Каваленя
Б) К.М.Палікарповіч
В) І.Х.Юшчанка
Г) С.С.Шутаў.

3. Даследаваннем археалогііі жалезнага веку ў даваенны перыяд кіраваў
А) С.А.Дубінскі
Б) В.Р.Тарасенка
В) К.М.Палікарповіч
Г) А.М.Ляўданскі.

4. А.М.Ляўданскі першым выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі належалі
А) фіна-уграм
Б) балтам
В) славянам
Г) скіфам.

5. С.А.Дубінскі даследаваў стаянку ля вёскі
А) Малышкі
Б) Асавец
В) Банцараўшчына
Г) Грэнск.

6. Упершыню жыллёвыя пабудовы паўземлянога тыпу былі знойдзены беларускімі археолагамі на ўскраіне
А) Петрыкава
Б) Рагачова
В) Жлобіна
Г) Полацка.

7. Перыядызацыя гісторыі Беларусі У.М.Ігнатоўскага заснавана на
А) этнічным крытэрыі
Б) фармацыйным крытэрыі
В) дзяржаўніцкім крытэрыі
Г) культуралагічным крытэрыі.

8. Тэорыю «расавай чысціні» беларусаў М.В.Доўнар-Запольскага падзяляў
А) В.Ластоўскі
Б) У.Ігнатоўскі
В) У.Пічэта
Г) А.Цвікевіч

9. Першым выкарыстаў тэрмін «літоўска-беларуская дзяржава»
А) В.Ластоўскі
Б) У.Ігнатоўскі
В) У.Пічэта
Г) А.Цвікевіч.

10. У.М.Ігнатоўскі распрацаваў новы сюжэт у гісторыі Беларусі
А) хрысціянізацыя тэрыторыі Беларусі
Б) русіфікацыя тэрыторыі Беларусі
В) роля казацтва ў гісторыі Беларусі
Г) паўстанне 1830 – 1831 гг. на тэрыторыі Беларусі.

11. «Гісторыя беларускага народа» У.І.Пічэты ахоплівае перыяд да
А) Крэўскай уніі
Б) Люблінскай уніі
В) рэформы 1861 г.
Г) Першай сусветнай вайны.

12. Упершыню археалагічную перыядызацыю гісторыі Беларусі прадставіў
А) В.Ластоўскі
Б) У.Ігнатоўскі
В) У.Пічэта
Г) В.Шчарбакоў.

13. Цэнтрам беларускіх земляў У.І.Пічэта лічыў
А) Полацкую зямлю
Б) Тураўскую зямлю
В) Смаленскую зямлю
Г) Навагародскую зямлю.

14. М.В.Доўнар-Запольскі падзяляў гісторыю Беларусі на
А) 5 перыядаў
Б) 6 перыядаў
В) 7 перыядаў
Г) 8 перыядаў.

15. М.В.Доўнар-Запольскі лічыў, што беларусы паходзяць ад
А) крывічоў і дрыгавічоў
Б) крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў
В) дрыгавічоў і радзімічаў
Г) крывічоў і радзімічаў.

16. Першым фармацыйную перыядызацыю гісторыі Беларусі прапанаваў
А) У.Ігнатоўскі
Б) В.Шчарбакоў
В) У.Пічэта
Г) А.Бурдзейка.

17. Паняцце «феадальная культура» было ўведзена ў навуковы зварот
А) В.Ластоўскім
Б) У.Пічэтай
В) У.Ігнатоўскім
Г) В.Шчарбаковым.

18. І.Ф.Лочмель надаваў паўстанню 1863 г. характар
А) сялянскі
Б) шляхецкі
В) пралетарскі
Г) буржуазны.

19. У 1924 г. У.М.Ігнатоўскі лічыў паўстанне 1863 г.
А) сялянскім
Б) шляхецкім
В) пралетарскім
Г) буржуазным.

20. «Польскім шавіністам» К.Каліноўскага назваў
А) У.Ігнатоўскі
Б) І.Лочмель
В) С.Агурскі
Г) В.Дружчыц.

21. Упершыню методыку «сярэдніх лічбаў» выкарыстаў
А) А.Шастакоў
Б) М.Доўнар-Запольскі
В) К.Кернажыцкі
Г) Д.Дудкоў.

22. Спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Д.А.Дудкоў вызначаў як
А) мяса-малочная жывёлагадоўля
Б) вінакурэнне
В) ільноводства
Г) каноплеводства

23. Аб дамінаванні кулацтва на аграрным рынку Беларусі пачатку ХХ ст. пісаў
А) Д.Дудкоў
Б) А.Шастакоў
В) К.Кернажыцкі
Г) М.Доўнар-Запольскі.

24. Першую працу па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі выдаў
А) К.І.Ландар
Б) В.Г.Кнорын
В) А.Ф.Мяснікоў
Г) Б.А.Брэслаў.

ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?

1. Грэнск, Стаўбун, Латкі, Печанеж, Журавель.
2. Т.І.Забела, А.В.Бурдзейка, К.І.Кернажыцкі, В.Д.Дружчыц.
3. І.А.Віткоўскі, С.Я.Вальфсон.
4. С.Х.Агурскі, Л.Г.Калмансон, С.Л.Гельтман.

ІІІ. Вызначце дату.

1. Першае выданне «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі» У.М.Ігнатоўскага.
2. Выданне нарысаў гісторыі Беларусі аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты.
3. Фармаванне камісіі па падрыхтоўцы гісторыі грамадзянскай вайны ў БССР.