1. Станаўленне археалагічнай навукі ў БССР.
Інтэнсіўныя археалагічныя даследаванні ў БССР разгарнуліся з 1921 г., калі пры Наркамаце асветы была створана навукова-тэрміналагічная камісія, якая займалася выяўленнем і ўлікам археалагічных помнікаў. Іх планамернае вывучэнне з 1925 г. пачала гісторыка-археалагічная камісія Інбелкульта, на базе якой стала функцыянаваць кафедра археалогіі. У 1929 г. гэта кафедра пад назвай археалагічнай камісіі ўвайшла ў склад Інстытута гісторыі АН БССР.
Археалагічнымі даследаваннямі ў рэспубліцы кіравалі К.М.Палікарповіч, А.М.Ляўданскі, С.А.Дубінскі.
Вывучэнне археалогіі каменнага веку, у прыватнасці, палеаліту, звязана з імем К.М.Палікарповіча.
Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч (1889 – 1963 гг.), беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1951 г.). Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. Настаўнічаў у школах Чэрыкаўскага павета. Член гісторыка-архелагічнай камісіі Інбелкульта. З 1929 г. у АН БССР.
У 1926 г. ён адкрыў першую палеалітычную стаянку на тэрыторыі Беларусі – ля в.Бердыж Чачэрскага раёна, а ў 1929 г. – стаянку ля в.Юравічы Калінкавіцкага раёна. Даследчык выказаў гіпотэзу аб пранікненні старажытнага насельніцтва на тэрыторыю нашай краіны яшчэ ў мусцьерскую эпоху (≈ 70 – 32 тыс. г. да н.э.). На стаянцы ля в.Елісеевічы (Бранская вобласць РФ) археолаг у 1935 г. знайшоў унікальны матэрыял: рэшткі жылля з касцей маманта і «палеалітычную Венеру». Археолаг выказаў думку, што першабытны чалавек рабіў аснову жытлаў з чарапоў і інш. буйных касцей мамантаў, а рэбры выкарыстоўваў як землекапалкі.
Вялікая ўвага надавалася разведцы помнікаў мезаліту ў басейнах Дняпра, Сожа, Прыпяці, Заходняй Дзвіны. Падчас экспедыцыяў супрацоўнікаў Інбелкульта (К.М.Палікарповіча, А.М.Ляўданскага, А.Д.Кавалені) былі адкрыты пасяленні Грэнск, Стаўбун, Латкі, Печанеж, Журавель і інш. Першую спробу прааналізаваць і сістэматызаваць археалагічны матэрыял па мезалітычных помніках зрабіў К.М.Палікарповіч у 1932 г. у тэзісах, падрыхтаваных ім да І-га Усесаюзнага з’езда археолагаў. Даследчык зыходзіў з пануючай у той час этнагенетычнай тэорыі Мікалая Якаўлевіча Мара аб паўсюдным аўтахтонным паходжанні народаў, якая адмаўляла міграцыі і перамяшчэнні старажытнага насельніцтва.
Беларускія археолагі (К.М.Палікарповіч, А.М.Ляўданскі, В.Р.Тарасенка, І.Х.Юшчанка, С.С.Шутаў) выявілі значную колькасць помнікаў эпохі неаліту і бронзавага веку. Але гэта была таксама разведка, бо не хапала матэрыяльных сродкаў і кваліфікаваных кадраў. Раскопкі амаль не праводзіліся. У цэлым да Вялікай Айчыннай вайны ў БССР было выяўлена каля 800 стаянак мезаліту, неаліту і бронзавага веку.
Вялікія дасягненні беларускай археалогіі жалезнага веку звязаны з імем А.М.Ляўданскага.
Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі (1893 – 1937 гг.), беларускі археолаг. Скончыў Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Вучыўся ў Смаленскім універсітэце. Кандыдат гістарычных навук (1934 г.). Член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта, загадчык аддзела археалогіі Беларускага дзяржаўнага музея. З 1931 г. вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1937 г. арыштаваны і расстраляны ў Мінску.
Пад кіраўніцтвам А.М.Ляўданскага ў БССР было арганізавана планамернае і сістэматычнае вывучэнне тэрыторыі рэспублікі замест эпізадычных, не звязаных адзіным планам, раскопак.
Даследчык адным з першых пачаў даследаваць старажытныя гарадзішчы жалезнага веку. Ён зрабіў іх класіфікацыю, вызначыў іх культурна-археалагічную прыналежнасць, акрэсліў асноўныя рысы матэрыяльнай культуры, гаспадаркі і грамадскіх адносінаў. А.М.Ляўданскі першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў цэнтральнай частцы Беларусі належалі балцкім плямёнам. Таксама ён зрабіў першую і найбольш поўную гістарычную тапаграфію старажытнага Полацка. Істотны ўклад у вывучэнне помнікаў жалезнага веку цэнтральнай Беларусі ўнёс С.А.Дубінскі.
Сяргей Антонавіч Дубінскі (1884 – 1937 гг.), беларускі археолаг. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. Працаваў настаўнікам. Член гісторыка-археалагічнай камісіі, з 1928 г. навуковы супрацоўнік Інбелкульта. З 1931 г. працуе ў Інстытуце гісторыі АН БССР, а з 1933 г. Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры ў Ленінградзе. Рэпрэсаваны ў 1937 г.
С.А.Дубінскі даследаваў помнікі ранняга жалезнага веку і эпохі сярэднявечча. На тэрыторыі Беларусі археолаг правёў вывучэнне Банцараўскага гарадзішча – аднёс яго да даславянскага часу. У 1927 г. ён склаў археалагічную карту Магілёўскай вобласці, якая не захавалася. Таксама ім была выдадзена «Бібліяграфія па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (1933 г.), у якой прадстаўлены працы пра дакласавае грамадства, ранні феадалізм, нумізматыку, сфрагістыку, архітэктуру, абарончыя збудаванні.
У даваенны перыяд супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя (1895 – 1937 гг.) упершыню знайшоў на тэрыторыі Беларусі тры жыллёвыя пабудовы паўземлянога тыпу на ўскраіне Петрыкава.
Таксама археолагі ахарактарызавалі гаспадарчае жыццё насельніцтва першабытнай эпохі. Было выказана меркаванне, што людзі жалезнага веку – гэта аселае насельніцтва, якое спалучала падсечнае земляробства з жывёлагадоўляй і пераапрацоўкай металічных руд. Гэта супярэчыла дасавецкай гістарыяграфіі, у якой сцвярджалася аб «прывазным» характары жалеза на Беларусі. А.М.Ляўданскі здолеў раскрыць працэс атрымання жалеза з балотнай руды на прыкладзе гарадзішчаў Паўночнай Беларусі, але не здолеў вызначыць час пачатку выкарыстання жалеза.
Што датычыцца этнічнай гісторыі, то Ляўданскі лічыў, што гарадзішчы Паўночнай, Цэнтральнай Беларусі і Смаленшчыны былі астаўлены літоўскім (балцкім) насельніцтвам. Славяне прыйшлі на гэтую тэрыторыю даволі позна – у канцы І-га тыс. да н.э. А вось гарадзішчы паўднёвай часткі рэспублікі ў той перыяд не атрымалі этнічнага вызначэння з прычыны адсутнасці адпаведных крыніцаў.
Беларускія археолагі не закраналі праблему этнагенезу ўсходніх славян. Ляўданскі выступіў супраць погляду на Палессе як на прарадзіму славян. Гэта было звязана з крытыкай індаеўрапейскай этнагенетычнай канцэпцыі. Як ужо вядома, у 30-я гг. пануючай становіцца «новая моўная тэорыя» М.Я.Мара. Працэс фармавання славян разглядаўся як кансалідацыя некалькі этнічна розных, але гістарычна звязаных паміж сабой плямёнаў. Таму савецкія даследчыкі шукалі генетычныя сувязі ўсходніх славян са скіфамі, кімерыйцамі і нават трыпольцамі.
Як сведчыць С.В.Вяргей, у даваенны перыяд беларускія археолагі правялі дастаткова шырокія даследаванні. Але ўвядзенне ў навуковы зварот фактычнага матэрыялу адставала ад яго назапашвання. У большай ступені была даследавана цэнтральная частка Беларусі. Істотныя недахопы назіраліся ў методыцы палявых работ. Цяжкасці тлумачацца адсутнасцю фінансавых сродкаў на правядзенне раскопак, недастатковай колькасцю спецыялістаў, а таксама рэпрэсіямі 30-х гг. Вядома, што загінулі артыкулы А.М.Ляўданскага, А.Д.Кавалені, С.А.Дубінскага, знік рукапіс «Нарысаў па гісторыі дакласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі».