§ 9. NUMERUS (лiк)
^ Вверх

§ 9. NUMERUS (ЛІК)

 

Большасць назоўнікаў лацінскай мовы маюць дзве формы ліку - singulāris (адзіночны лік) і plurālis (множны лік). Некаторыя назоўнікі ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку. Гэта так званыя singulariatantum, да якіх адносяцца:

  • уласныя назоўнікі: Eurōpa (Еўропа), Iuppiter (Юпітэр), Roma (Рым);
  • агульныя назоўнікі, што абазначаюць назвы металаў: ferrum (жалеза), kalium (калій), aurum (золата);
  • абстрактныя назоўнікі (як адно цэлае): senectus (старасць), valetūdo (здароўе);
  • зборныя паняцці: fama (чутка), vestis (адзенне).

 

Pluraliatantum - назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку:

  •  назвы жывых істотаў: liberi (дзеці), maiōres (продкі);
  •  назвы, звязаныя з часам, назвы святаў: Kalendae (першы дзень кожнага месяца), nuptiae (вяселле);
  •  назоўнікі, якія азначаюць прадметы, складзеныя з некалькіх частак: scalae (лесвіца), arma (зброя);
  •  геаграфічныя назвы: Athēnae (Афіны), Alpes (Альпы).

 

У лацінскай мове ёсць словы, якія маюць розныя значэнні ў адзіночным і множным ліках. Напрыклад:

 

aqua, ae f

вада

aquae, ārum f

лячэбныя крыніцы

copia, ae f

запас,

вялікая колькасць

copiae, ārum f

узброеныя сілы

аuxilium, ii n

дапамога

auxilia, ōrum n

дапаможныявойскі

сomitium, ii n

месцазбораў

comitia, ōrum n

народны сход

castrum, i n

цвярдыня

castra, ōrum n

лагер

rostrum, i n

дзюба

rostra, ōrum n

аратарская трыбуна

aedes, is f

храм, святыня

aedes, ium f

дом, будынак

finis, is m (f)

мяжа, граніца

fines, ium f

вобласць, тэрыторыя

ops, opis f

сіла, магутнасць

opes, opum f

скарбы, войскі дапамога

pars, partis f

часціна, частка

partes, ium f

роля, акцёр, партыя

littera, ae f

літара

litterae, ārum f

пісьмо,навука, літаратура