§ 11. DECLINATIO (скланенне)
^ Вверх

§ 11. DECLINATIO (СКЛАНЕННЕ)

 

У лацінскай мове пяць скланенняў назоўнікаў. Скланенне вызначаецца па канчатку роднага склону адзіночнага ліку. Таму ў слоўніку лацінскія назоўнікі запісваюцца абавязкова ў Nom. i Gen. sing. з пазначэннем роду.

Адкіданнем канчатка роднага склону адзіночнага ліку вызначаем аснову назоўніка[1].



[1] У гэтым выпадку і далей маецца на ўвазе нязменная частка назоўніка.