§ 12. DECLINATIO PRIMA (першае скланенне)
^ Вверх

§ 12. DECLINATIO PRIMA (ПЕРШАЕ СКЛАНЕННЕ)

(аснова[1] на ā)

 

Да першага скланення адносяцца, у асноўным, назоўнікі жаночага роду з канчаткамі ў Nom. sing., -ae - у Gen. sing. Напрыклад: 

aqua, ae f

- вада

lingua, ae f

- мова, язык

magistra, ae f

- настаўніца

terra, ae f

- зямля

vita, ae f

- жыццё

 

Да першага скланення адносяцца некаторыя назоўнікі мужчынскага роду, якія азначаюць асобаў мужчынскага полу, назвы прафесій (род заняткаў): 

agricola, ae m

- земляроб

incola, ae m

- жыхар

nauta, ae m

- марак

poēta, ae m

- паэт

scriba, ae m

- пісар

 

а таксама этнонімы: Celta, ae m (кельт), Persa, ae m (перс), Scytha, ae m (скіф) і інш.

 

s i n g u l ā r i s

p l u r ā l i s

Nom.

terr-ă

poēt-ă

terr-ae

poēt-ae

Gen.

terr-ae

poēt-ae

terr-ārum

poēt-ārum

Dat.

terr-ae

poēt-ae

terr-īs

poēt-īs

Acc.

terr-ăm

poēt-ăm

terr-ās

poēt-ās

Abl.

terr-ā

poēt-ā

terr-īs

poēt-īs

Voc.

terr-ă

poēt-ă

terr-ae

poēt-ae

Да першага скланення адносяцца таксама грэчаскія назоўнікі, якія ў некаторых склонах захавалі грэчаскія канчаткі:

– жаночага роду з канчаткамі ў Nom. sing. , Gen. sing. - -ēs. Напрыклад:

aloё, es f

- алоэ

arachne, es f

- павук

epitome, es f

- выцяг, кароткі выклад

hippace, es f

- сыр з кабылінага малака

hippophaё, es f

- абляпіха

hyle, es f

- матэрыя, рэчыва

Niobe, es f

- Ніоба, дачка Тантала, жонка фіванскага цара Амфіёна

 

– мужчынскага роду, якія ў Nom. sing. заканчваюцца на -ēs, а ў Gen. sing. - на -ae. Напрыклад:

diabētes, ae m

- вадапад’ёмная трубка, лівар (сіфон)

dioecētes, ae m

- скарбнік

hoplītes, ae m

- гапліт, цяжкаўзброены воін

hypocrites, ae m

- крывадушнік, аблуднік

idiōtes, ae m

- неадукаваны чалавек, невуч

palaestes, ae m

- змагар, атлет

zelōtes, ae m

- зілот, прыхільнік, паклоннік

 

s i n g u l ā r i s 

 

  f –ē

 m –ēs

Nom.

arachn-ē

hoplit-ēs

Gen.

arachn-ēs

hoplit-ae

Dat.

arachn-ae

hoplit-ae

Acc.

arachn-ēn

hoplit-ēn

Abl.

arachn-ē

hoplit-ē

Voc.

              = Nom.

 

У множным ліку гэтыя назоўнікі скланяюцца па правіле першага скланення.

Па першым скланенні скланяюцца таксама прыметнікі жаночага роду на . Яны дапасоўваюцца да назоўнікаў у родзе, склоне і ліку, прычым ужываюцца пасля іх. Напрыклад: 

 

   sing.

  plur.

Nom.

lingu-ă antīqu-ă

lingu-ae antīqu-ae

Gen.

lingu-ae antīqu-ae

lingu-ārum antiqu-ārum

Dat.

lingu-ae antīqu-ae

lingu-īs antīqu-īs

Acc.

lingu-ăm antīqu-ăm

lingu-ās antīqu-ās

Abl.

lingu-ā antīqu-ā

lingu-īs antīqu-īs

 


[1] Гістарычную аснову знаходзім у Gen. plur. кожнага скланення.