§ 8. SUBSTANTĪVUM (назоўник)
^ Вверх

§ 8. SUBSTANTĪVUM (НАЗОЎНІК)

 

Назоўнік мае тры роды:

 

masculīnum[1] (m)

- мужчынскі,

feminīnum[2] (f)

- жаночы ,

neutrum[3] (n)

- ніякі.

 

Род назоўнікаў вызначаецца па іх значэнні - прыродны (sexus) або па канчатку - граматычны род (genus).

Да мужчынскага роду адносяцца назвы асобаў мужчынскага полу, назвы народаў, рэк і месяцаў: pater (бацька), Persa (перс), Danuvius (Дунай), Martius (сакавік) і інш.; да жаночага - назвы асобаў жаночага полу, назвы астравоў, гарадоў, дрэваў і кустоў: mater (маці), Corinthus (Карынф), Aegyptus (Егіпет), quercus (дуб), iuniperus (ядловец); да ніякага роду - назвы рэчаў і нязменныя словы: fas (тое, што годна), nefas (тое, што не годна).

У лацінскай мове ёсць таксама назоўнікі агульнага роду: canis (сабака), rana (жаба).



[1] Ад лац. mas, maris - мужчына.

[2] Ад лац. femina - жанчына.

[3] Ад лац. neuter - ні той, ні другі; ніякі.