§ 10. CASUS (склон)
^ Вверх

§ 10. CASUS (СКЛОН)

 

Назоўнікі скланяюцца па склонах, якіх у лацінскай мове было некалі восем. Але функцыі творнага (Instrumentālis) і меснага (Locatīvus) склонаў, акрамя сваёй уласнай, узяў на сябе Ablatīvus (аддзяляльны). Такім чынам, іх засталося шэсць:

 

1. Nominatīvus (Nom., N.)

назоўны

хто? што?

2. Genetīvus (Gen., G,)

родны

каго? чаго?

3. Datīvus (Dat., D.)

давальны

каму? чаму?

4. Accusatīvus (Acc.)

вінавальны

каго? што?

5. Ablatīvus (Abl.)

(Instrumentālis)

(Locatīvus)

аддзяляльны

адкуль? ад каго? ад чаго?

кім? чым?

дзе? калі?

6. Vocatīvus (Voc., V.)

клічны

 

 

Nominatīvus i Vocatīvus лічацца прамымі склонамі, а ўсе астатнія - ускоснымі.