Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
^ Вверх

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

 

1. Дапішыце наступныя сказы.

1. Валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі -- … . 2. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе ўзнікла … . 3. У раёнах сумежнага пражывання беларусаў з іншымі народамі ўзнікла … . 4. Білінгвізм даследуецца ў такіх аспектах, як … . 5. Інтэрферэнцыя прыводзіць да … . 6. Разыходжанні ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем – гэта … . 7. Сінтаксічная інтэрферэнцыя выклікаецца … . 8. Пранікненне фанетычных рысаў з адной мовы ў другую – гэта  … . 9. Лексічная інтэрферэнцыя звязана з … . 10. Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з’яўляецца … . 11. Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з … . 12. Прамежкавая форма змешанага маўлення – гэта… 13. Трасянка ўзнікае ў выніку … . 14. Моўная сітуацыя ў будучым на тэрыторыі Беларусі залежыць ад … .

 

2. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Параўнайце тэксты. Вызначце на іх аснове асаблівасці фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі, словаўтварэння, марфалогіі, сінтаксісу беларускай мовы.

Сухопутные войска

Сухопутные войска – вид Вооруженных Сил, предназначенный для отражения вооруженного нападения противника, удержания занимаемых районов и рубежей, разгрома вклинившихся группировок войск. Он включает в себя: механизированные войска (мотострелковые  и танковые воинские части), ракетные войска и артиллерию, соединения и воинские части войсковой противовоздушной обороны (зенитные ракетные, зенитные ракетно-артиллерийские, радиотехнические), являющиеся родами войск; специальные войска (соединения и воинские части связи, разведки, радиоэлектронной борьбы, инженерные, радиационной химической и биологической защиты, навигационно-топографические, гидрометеорологические, идеологической работы, информационного и технического обеспечения), соединения и воинские части тыла.

Организационно Сухопутные войска состоят из органов военного управления, оперативных объединений, механизированных бригад, баз хранения, полков, отдельных воинских частей, учебных и других воинских частей, организаций.

Основу Сухопутных войск составляют войска оперативных объединений, предназначенные для выполнения задач на операционных направлениях и состоящие из механизированных бригад, баз хранения, соединений и воинских частей рода войск и специальных войск, воинских частей и подразделений тыла.

Механизированные войска (мотострелковые и танковые воинские части (подразделения) – ударная сила Сухопутных войск, выполняющие задачи:  в обороне – по удержанию занимаемых районов, рубежей и позиций, отражению ударов противника, нанесению поражения его наступающим войскам; в наступлении – по прорыву обороны противника, разгрому группировок его обороняющихся войск, захвату важных районов, рубежей и объектов, форсированию водных преград, преследованию отходящего противника, ведению встречных сражений и боев.

Мотострелковые и танковые воинские части (подразделения), обладая высокой боевой самостоятельностью и универсальностью, способны выполнить указанные задачи в различных условиях местности и в любую погоду, на главных или второстепенных направлениях, в первом или во втором эшелоне, в составе резервов. Мотострелковый батальон (рота) может выделяться для действия в тактическом воздушном десанте бригады (Боевой Устав Сухопутных войск).

 

3. Вызначце асаблівасці вымаўлення зычных і галосных  у тэрмінах у рускай і беларускай мовах.

Авангард – авангард, военная авиация – вайсковая авіяцыя, автомат – аўтамат, дивизионная артиллерия – дывізійная артылерыя, инженерно-дорожный батальон – інжынерна-дарожны батальён, генерал-полковник – генерал-палкоўнік, грузоподъемность – грузападымальнасць, демобилизованный – дэмабілізаваны, парашютный десант – парашутны дэсант, ефрейтор – яфрэйтар, ликвидирование – ліквідаванне, опись имущества – вопіс маёмасці, стрельба на поражение – стральба на знішчэнне,  эффективность – эфектыўнасць, верфь – верф.

 

4. Запішыце наступныя тэрміны ў форме роднага і меснага склонаў адзіночнага ліку. Растлумачце правапіс канчаткаў. Чым адрозніваюцца ўтвораныя формы ад аналагічных у рускай мове?

Агрэсар, акумулятар, антыфрыз, арышт, артылерыст, баласт, батальён, бінокль, бензін, бой,  узлёт, выбух, вылет, стрэл, шпіталь, гранатамёт, дазор, камандзір, інструктаж, карбюратар, маёр, матрос, мінёр, мінашукальнік, мундзір, абстрэл, кулямёт, кулямётчык, патруль, рух, палон, падводнік, палігон, полк, палёт, загад, прыцэльванне, радыёлакатар, радыус, разгортванне, дзеянне, рапарт, рэвальвер, рэзерв, рызыка, рота, рубеж, салют, самалёт-носьбіт, службовец, старшына, танк, ультыматум, фланг, уніформа, фронт, фугас, шомпал, штык, штаб.

 

5. Вызначце род наступных назоўнікаў. Ці супадаюць родавыя формы ў берускай і рускай  мовах?

Медаль, шынель, стэп, боль,  насып, палын, дроб, зброя, перапіс, рукапіс, поступ, фальш, жывапіс, бандэроль, пропаведзь, арцель.

 

6. У наступных сказах выпраўце памылкі ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў. Як утвараюцца аналагічныя формы ў рускай мове?

1. Салдат атрымаў самую найвышэйшую ўзнагароду. 2. Гэты пісталет больш лягчэйшы. 3. Самалёт хутчэй, чым танк. 4. Погляд камандзіра здаўся больш суровейшым. 5. Гэтае заданне рота выканала дабрэй. 6. Агляд мастацкай самадзейнасці адбудзецца больш пазней. 7. Гэты баец выглядае старэй сваіх сяброў. 8. Па тэрыторыі Беларусь менш Расіі. 9. Найбольш шырэй дарога станавілася за горадам. 10. Вочы ў яго самыя блакітныя.  

 

7. Пастаўце наступныя дзеясловы ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу. Параўнайце іх з аналагічнай формай у рускай мове.

Несці, берагчы, даваць, весці, везці, жыць, жаць, рапартаваць,  дапытваць, змагацца, аддаваць, класці, лічыць.

 

8. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі. Перакладзіце іх на рускую мову.

Выйсці, фарсіраваць, капітуляваць, кантраляваць, азірацца, лічыць, пісаць, рабіць, адчуць, збірацца, сабрацца, камплектаваць, раніць, кіраваць, адлічыць, дэманстраваць, выкінуць, заглушыць, страляць.

 

9. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Подойти к командиру, подготовиться к обороне, болеть ветрянкой, зайти за ответом, издеваться над новобранцами, четыре новых пулемёта, похож на предыдущий план, знать о наступлении, радоваться успеху, не сделать из-за конкурента, обращаться за помощью, послать за майором, по причине занятости командующего, удивляться победе, писать по адресу, стрелять по мишеням, стихи  Купалы.

 

10. Пастаўце націск у рускіх і беларускіх словах.

Ровня – раўня, имя – імя, развитие – развіццё, арест – арышт, осока – асака, дочка – дачка, приятель – прыяцель, ремень – рэмень, спина – спіна, старенький – старэнькі, относить – адносіць, взорвать – узарваць, проигрывать – прайграваць, отплыть – адплысці, никуда – нікуды, издавна – здаўна, по-старому – па-старому, поровну – пароўну, набок – набок, искоса – скоса. 

 

Тэставы кантроль

 

1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе:

1) беларуска-англійскае;              

2) беларуска-рускае;

3) беларуска-польскае; 

4) беларуска-іспанскае;

5) беларуска-літоўскае;



2. Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай:

А. Марфалагічная.                           

Б. Сінтаксічная.  

В. Фанетычная.  

Г. Лексічная.          

1. Выклікаецца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў.

2. Звязана з наяўнасцю спецыфічных фанетычных рыс у кожнай мове.

3. Звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем.

4. Выклікаецца наяўнасцю разыходжанняў ва ўласналексемным і семантычным аспектах моў.

5. Выклікаецца несупадзеннем  словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў.


3. Трасянка – гэта:

1) змешванне нормаў рускай і беларускай моў;

2) папераменнае выкарыстанне розных моў;

3) механічнае змешванне ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моў;

4) ужыванне элементаў іншай мовы;

5) праблема пераключэння з аднаго моўнага кода на іншы.

 

4. Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на:

1) уласна-лексічную;

2) уласна-фразеалагічную;

3) лексіка-семантычную;

4) лексіка-міжмоўную;

5) лексіка-стылістычную.

 

5. Адзначце назоўнікі мужчынскага  роду:

1) шынель;

2) медаль;

3) дроб;

4) РЛС (радыёлакацыйная станцыя);

5) шымпанзэ.

 

6. Адзначце правільныя склонавыя формы назоўнікаў:

1) аб камандзіры;

2) аб медалю;

3) аб рубяжы;

4) аб героі;

5) аб ракетчыку.

 

7. У якіх лічэбніках дапушчаны памылкі:

1) трымястамі салдатамі;

2) шасцюдзесяцю камандзірамі;

3) семярымі ўдзельнікамі;

4) васьмёра байцоў;

5) дзвесці выбухаў.

 

8. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-ой асобы множнага ліку ўжываюцца з канчаткамі –аце, – яце:

1) несці;

2) берагчы;

3) страляць;

4) крычаць;

5) даваць.

 

9. Адзначце словазлучэнні, якія не адпавядаюць моўнай норме:

1) страляючы аўтаматчык;

2) дымаўтваральнае рэчыва;

3) плаваючы бронетранспарцёр;

4) атрутнае рэчыва;

5) выкананае заданне.

 

10. Адзначце словазлучэнні, якія не адпавядаюць моўнай норме:

1) дом у пяць паверхаў;

2) некалькі разоў на тыдзень;

3) усё у карысць бацькаўшчыны;

4) блукаць па дарогам;

5) больш за дваццаць год.