Афіцыйна-справавы стыль
^ Вверх

Афіцыйна-справавы стыль

 

1. Дапоўніце наступныя сказы.

1. Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу … . 2. Асновы сучаснай справаводчай тэрміналогіі пачалі складвацца … . 3. У складзе афіцыйна-справавога стылю вылучаюцца такія падстылі, як … . 4. Асноўнымі функцыямі афіцыйна-справавога стылю з’яўляюцца … . 5. Тэкстам афіцыйна-справавога стылю ўласцівы такія якасці, як … . 6. Па ступені рэгламентаванасці дакументы дзеляцца на … . 7. Па прызначэнні дакументы аб’ядноўваюцца ў наступныя падгрупы: … . 8. Моўныя асаблівасці  афіцыйна-справавога стылю  на лексічным узроўні -- гэта …, на марфалагічным узроўні – гэта…, на сінтаксічным узроўні – гэта … . 9. Абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам, – гэта … . 10. Справавыя лісты – гэта … .  11. Справавыя лісты маюць наступную класіфікацыю: … . 12. Рэзюмэ як жанр справавой літаратуры – гэта … . 13. Візітная картка як важнейшы атрыбут дзелавога этыкету выконвае такія функцыі, як … .

 

2. Напішыце аўтабіяграфію, захоўваючы наступную структуру: 1) прозвішча, імя, імя па бацьку; 2) час і месца нараджэння; 3) заняткі бацькоў; 4) гады вучобы; 5) асноўныя звесткі з працоўнай і грамадскай дзейнасці; 6) сямейнае становішча; 7) дата і подпіс.

 

3. Прачытайце ўрыўкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Якія прыметы афіцыйна-справавога стылю яны маюць? Прааналізуйце мову тэкстаў.

 

Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так  і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў.

Непасрэдны ўдзел грамадзян ў кіраўніцтве справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў законаў і пытанняў рэспубліканскага і мясцовага значэння, іншымі вызначанымі законам спосабамі.

Артыкул 107.  Урад Рэспублікі Беларусь:

кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіраўніцтва і іншых органаў выканаўчай улады;

распрацоўвае асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;

распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;

забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі,  сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;

прымае меры па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці, ахове ўласнасці  і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю.

 

4. Да асабістых дакументаў адносяцца заява, рапарт, распіска. Складзіце і запішыце: а) заяву з просьбай здаць датэрмінова экзамен; б) рапарт аб пераводзе на іншае месца службы; в) распіску на атрыманне дакументаў.

 

Тэставы кантроль

 

1. Афіцыйна-справавы стыль пачаў фарміравацца:

1) у перыяд ВКЛ;

2) у XVIII–XIX ст.;

3) у 20-я гады XIX ст.;

4) у другой палове XX ст.

5) у 90-я гады XX ст.

 

2. Жанрамі афіцыйна-справавога стылю з’яўляюцца:

1) пратакол;                         4) нарыс;

2) рэпартаж;                        5) акт.

3) дзелавая размова;

 

3. Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы:

1) стандартызаванасць;             

2) вобразнасць; 

3) суб’ектыўнасць;

4) інфармацыйнасць;

5) лагічнасць.



4. Устанавіце адпаведнасць:

А. Лісты-просьбы.

Б. Лісты-напаміны.

В. Лісты-пацвярджэнні.            

Г. Гарантыйныя лісты.


1. Маюць на мэце пацвердзіць пэўныя абяцанні ці ўмовы.

2. Выражаюць просьбу аб выкананні якога-небудзь дзеяння.

3. Напамінаюць пра выкананне пэўных дзеянняў.

4. Пацвярджаюць атрыманне дакументаў і матэрыялаў.

5. Пацвярджаюць факт адпраўкі пагадненняў.

 

5. Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы функцыі:

1) эмацыйная;

2) інфармацыйная;

3) эстэтычная;

4) пабуджальная;

5) тлумачальная.

 

6. Афіцыйны дакумент з кароткімі звесткамі пра сваё жыццё – гэта:

1) заява;

2) аўтабіяграфія;

3) аб’ява;

4) справаздача;

5) нарыс.

 

7. Устанавіце адпаведнасць:

А. Асабістыя.

Б. Распарадчыя.

В. Адміністрацыйна-арганізацыйныя.              

Г. Інфармацыйна-даведачныя.


1. Загад, пастанова, дэкрэт.

2. Справаздача, кантракт.

3. Распіска, заява.

4. Даведка, дакладная запіска.

5. Іск, хадайніцтва, скарга.


8. Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы:

1) экспрэсіўныя моўныя сродкі;                

2) назоўнікі са зборным значэннем;

3) абрэвіятуры;                                        

4) прафесіяналізмы;

5) спецыяльныя словы і тэрміны.

 

9. У афіцыйна-справавым стылі ўжываюцца:

1) няпоўныя сказы;

2) клішэ;

3) складаныя злучнікі і адыменныя прыназоўнікі;

4) сказы з рытарычнымі пытаннямі;

5) сказы з прамым парадкам слоў.

 

10.  Рэквізітамі распіскі з’яўляюцца:

1) дзяржаўны герб;           

2) дата;

3) эмблема;                      

4) подпіс;

5) тэкст.