Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
^ Вверх

Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

 

1. Дапішыце наступныя сказы.

1. Лексікалогія – гэта раздзел мовазнаўства … . 2. Лексіка – гэта … . 3. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі – гэта … . 4. Існуюць наступныя спосабы пераносу значэнняў … . 5. Словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць зусім розныя, не звязаныя паміж сабой значэнні … . 6. Тэрміны-сінонімы – гэта…, тэрміны-дублеты – гэта … . 7. Сярод тэрмінаў розных галін навукі рэалізуюцца два структурныя тыпы антанімічных адносін … . 8. Паводле паходжання лексіка беларускай мовы дзеліцца на … . 9.  Да запазычанняў з неславянскіх моў адносяцца … . 10. Лексіка абмежаванага ўжывання дзеліцца на …. 11. Адрозненне тэрмінаў ад прафесіяналізмаў у тым … . 12. У склад актыўнай лексікі ўваходзяць … . 13. Гістарызмы, архаізмы, неалагізмы ўваходзяць у склад … . 14. Словаўтварэнне – гэта раздзел мовазнаўства … . 15. У сучаснай беларускай мове вылучаюць наступныя спосабы ўтварэння слоў … . 16. Найбольш прадуктыўнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў з’яўляюцца … . 17. Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца … . 18. Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства … . 19. Тэрміналагічная лексікаграфія пачала развівацца … .

 

2. Карыстаючыся слоўнікамі, размяркуйце прыведзеныя словы ў наступным парадку: 1) спрадвечнабеларуская лексіка, 2) запазычаная лексіка.

Абеліск, авангард, аванпост, аварыя, агент, агрэсія, ад’ютант, арышт, арыштант, артылерыя, атака, аташэ, батальён, батарэя, пільнасць, бежанец, бінокль, бітва, баяздольны, бомба, бомбакіданне, рэчыва, гармата, выбух, запал, віраж, вышыня, шпіталь, дэзінфармацыя, дыверсант, дэсант, дывізія, добраахвотнік, дазор, рапарт, рапартаваць, допыт, данясенне, дысцыпліна, яфрэйтар, заваёўнік, ахова, зямлянка, зенітчык, выпраменьванне, ізаляваць, маёмасць, інструкцыя, інтэрвент, камуфляж, капітуляцыя, вартавы, камандзір, контрнаступленне, карабель, манеўр, маршал, міна, мабілізацыя, пяхота, стральба, фланг, наступленне, раненне, абясшкоджванне, абарона, абсталяванне, аб’ект, агонь, зброя, штаб, афіцэр, тыл, патрыятызм, патруль, пераразмеркаванне, пілатаваць, палон, палкоўнік, подступ, пазіцыя, палёт, палігон, порах, пост, прапаршчык, перашкода, загад, прыцэл, непрыяцель, кулямёт, куля, ракета, распараджэнне, рэвальвер, рубеж, санітар, служыць, мытня, укамплектаванне, фланг, уніформа, фугас, фуражка, цэль, шпіянаж, эвакуацыя, патрон. 

 

3. Карыстаючыся слоўнікамі, размяркуйце прыведзеныя словы ў наступным парадку: 1) актыўная лексіка, 2) пасіўная лексіка: а) гістарызмы, б) архаізмы, в) неалагізмы.

Стрэльба, ружжо, палігон, гетман, прыстаў, рэкрут, стралец, феадал, полк, кіцель, кінжал, манеўр, аршын, асьміна, грош, грыўня, вярста, локаць, пуд, фунт, маршал, мабілізацыя, акоп, шабля, сяржант, алебарда, кальчуга, калчан, латы, меч, пушкар, піка, шлем, шчыт, будзёнаўка, камбед, лікбез, нэпман, тачанка, эсэр, аэраплан, чырвонаармеец, лемантар, вакацыі, тэза, кроніка, сымболь, філёзофія, брокер, нонсэнс, баракамера, эскалацыя, дылер, кансэнсус, іпатэка, снарад, службовец, санітар, сапёр, акупант, варта.

 

4. На аснове прыведзеных ніжэй прыкладаў адзначце, пра якія лексіка- семантычныя з’явы можна гаварыць у адносінах да тэрмінаў. Ахарактарызуйце гэтыя з’явы.

Дэсант – 1. Высадка войск з самалётаў або караблёў на тэрыторыі праціўніка. 2. Войскі, высаджаныя на тэрыторыю праціўніка для баявых дзеянняў; зброя – 1. Прылада, сродак для нападу і абароны. 2. перан. Сродак, спосаб для дасягнення чаго-небудзь; каманда – 1. Кароткі вусны загад камандзіра. 2. Узначальванне якой-небудзь воінскай часці. 3. Невялікае вайсковае падраздзяленне, атрад спецыяльнага прызначэння. 4. Экіпаж судна. 5. Спартыўны калектыў; манеўр – 1. Перамяшчэнне войск або флоту з мэтай нанесці ўдар праціўніку. 2. Тактычныя вучэнні вялікіх груп войск у абстаноўцы, блізкай да баявой. 3. перан. спрытнае дзеянне, падманны прыём з мэтай перахітрыць каго-небудзь; артылерыя – 1. Гарматы розных канструкцый і калібраў для знішчэння жывой сілы, тэхнікі і ўмацаванняў праціўніка. 2. Род войск з такім узбраеннем. 3. Навука аб будове артылерыйскай зброі і яе баявым прымяненні.

Міна11.  Разрыўны сродак для ўстанаўлівання баявых загараджэнняў на сушы і моры. 2. Снарад для стральбы з мінамёта і міна²  -- выраз твару; патрон1– 1. Гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам. 2. Прыстасаванне, куды ўкручваецца электрычная лямпачка пры далучэнні да электрасеткі і патрон² – 1. Гаспадар фірмы, прадпрыемства. 2. Святы, які лічыцца заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя; танк1 – баявая бронемашына на гусенічным хаду  і танк² – спецыяльны бак для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.

Войска, раць, арда, полчышча; заваёўнік, агрэсар; штурм, атака; рэзерв, запас; міна, снарад, бомба; кавалерыя, конніца; акупіраваць, захапіць. 

Камандзірскі, камандны; манеўраванне, манеўранасць; мушкетны, мушкецёрскі; прысяга, прысяганне; старшына, старшыня; стралковы, стралецкі; танкавы, танкісцкі; тылавы, тыльны; браня, бронь; гранатавы, гранатны; дывізіён, дывізія; дэмабілізаваны, дэмабілізацыйны.

Вайна – мір; жыццё – смерць; наступленне – адступленне; ваенны – цывільны; абарона – нападзенне.

 

5. Прачытайце словы. Да якой групы лексікі паводле сферы выкарыстанння можна іх аднесці? Адказ абгрунтуйце.

Капцёрка, калаш, палкан, машка, макар, генерал-капцёр, слон, старлей, прапар,  камод, ліцёха, штыкар.

 

6. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.

Баявы, паветрана-дэсантны, артылерыйскі, узброены, ваенны, страляць, генерал-палкоўнік, кулямёт, граната, парашутны, дэмабілізаваць, капітуляцыя, камандзір палка, контрудар, лётчык-знішчальнік, супрацьракетны манеўр, мабілізаваць, абяззбройваць, абараназдольнасць, вогнеўстойлівы, дэсантны, апавяшчэнне, небяспека, пераўзбраенне, ракетны палігон, авіяцыйны полк, танкавы, стральба, артылерыйскі, інжынерна-сапёрны, радыёсувязь, прыфрантавы, прыцэл, РЛС (радыёлакацыйная станцыя), ракетна-ядзерны, расфармаванне, самаабарона, сапёрны, санітар, служба, стральба, стралковы, танкер, танкіст, танкадром, укамплектаваць, франтавы, шрыфтавальшчык, ядзерны.

 

Тэставы кантроль

 

1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца:

1) сінонімы, амонімы, антонімы;

2) гістарызмы, архаізмы, неалагізмы;

3) дыялектызмы, жарганізмы, тэрміны;

4) адназначныя, мнагазначныя словы;

5) наменклатура, прафесіяналізмы, слэнгізмы.

 

2. Устанавіце адпаведнасць:

А. Бескарысны – бескарыслівы.            

Б. Адвага – баязлівасць. 

В. Картопля, пасоля.  

Г. Сумны, тужлівы, маркотны. 

1. Антонімы.

2. Дыялектызмы.

3. Сінонімы.

4. Амонімы.

5. Паронімы


3. Тэрмін гранатамётўтвораны:

1) суфіксальным спосабам;

2) прыставачным спосабам;

3) шляхам асноваскладання;

4) шляхам словаскладання;

5) складана-суфіксальным спосабам.

 

4. Устанавіце адпаведнасць:

А. Тэрміналагізацыя.

Б. Канверсія. 

В. Тэрмінаўтварэнне.         

1.  Утварэнне тэрмінаў з дапамогай афіксаў і шляхам складання асноў і слоў.

2. Пераход тэрміна з адной часціны мовы ў другую.

3. Перанос гатовага тэрміна з адной галіны навукі ў другую.

4. Перанос значэння ў выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы.


5. У тэрмінатворчасці асабліва пашыраны:

1) абрэвіяцыя;

2) калькаванне;

3) марфалагічны спосаб;

4) лексіка-семантычны спосаб;

5) сінтаксічны спосаб.

 

6. Азначце, якая лінгвістычная дысцыпліна займаецца вывучэннем паходжання слоў:

1) лексікалогія;

2) анамастыка;

3) тапаніміка;            

4) этымалогія;

5) этналінгвістыка.



7. Адзначце запазычаныя словы:

1) генерал;

2) астрог; 

3) экіпаж;             

4) волат;

5) дывізіён.



8. Адзначце прыкметы запазычанняў:

1) прыстаўкі а-, анты-, архі-;

2) зацвярдзелы гук р

3) суфіксы -ізм, -іст, -ум, -ус;           

4) прыстаўныя галосныя і зычныя;

5) спалучэнні шт, шп, шр, дл, тл.



9. Адзначце спецыяльныя словы:

1) палігон;

2) дзень;

3) дымавар;           

4) контрнаступленне;

5) чало.



10. Пачатак развіцця беларускай лексікаграфіі звязаны з дзейнасцю:

1) С. Буднага;

2) Ф. Скарыны;

3) Б. Тарашкевіча;              

4) І. Насовіча;

5) Я. Чачота.