§ 18. IMPERATĪVUS PRAESENTIS ACTĪVI (загадны лад цяперашняга часу незалежнага стану)
^ Вверх

§ 18. IMPERATĪVUS PRAESENTIS ACTĪVI

(ЗАГАДНЫ ЛАД ЦЯПЕРАШНЯГА ЧАСУ

НЕЗАЛЕЖНАГА СТАНУ)

 

Imperatīvuspraesentisactīvi ў лацінскай мове выражаецца дзвюма формамі: 2-ой асобай адзіночнага і 2-ой асобай множнага ліку.

Другая асоба адзіночнага ліку загаднага ладу ў дзеясловаў І, II, IV спражэнняў супадае з асновай, а ў ІІІ спражэнні ўтвараецца шляхам далучэння да асновы інфекта канчатка - ĕ. Напрыклад: para - рыхтуй, doce - вучы, leg-ĕ - чытай, stru-ĕ - будуй, audi - слухай.

Другая асоба множнага ліку ўтвараецца пры дапамозе канчатка -te, які далучаецца да асновы інфекта (у ІІІ спражэнні - праз злучальны галосны ĭ). Напрыклад: parā-te - рыхтуйце, docē-te - навучайце, leg-ĭ-te - чытайце, stru-ĭ-te - будуйце, cap-ĭ-te - бярыце, audī-te - слухайце.

Заўвага. Дзеясловы ІІІ спражэння dicĕre - гаварыць, ducĕre -весці, facĕre - рабіць, ferre - несці ўтвараюць 2-ую асобу адзіночнага ліку загаднага ладу без канчатка : dic - гавары, duc - вядзі, fac - рабі, fer - нясі. Другая асоба множнага ліку ўтвараецца па правілу: dic-ĭ-te - гаварыце, duc-ĭ-te - вядзіце, fac-ĭ-te - рабіце, fer-te[1] - нясіце.

Адмоўная форма загаднага ладу выражаецца імператывам няправільнага дзеяслова nolo[2] - не жадаю ў адпаведным ліку і інфінітывам дзеяслова. Напрыклад: noli parāre - не рыхтуй (дасл.: не жадай рыхтаваць), nolīte parāre - не рыхтуйце (дасл.: не жадайце рыхтаваць).

Imperatīvus выражае не толькі загадны лад, але і настаўленне, просьбу і інш. У лацінскай мове ён не мае трывання, таму перакладаецца як незакончаным, так і закончаным трываннем.

 

Imperatīvus praesentis дзеяслова sum, esse 

2

sing.

plur.

es  будзь

este  будзьце

 


[1] Глядзі § 114.

[2] Глядзі § 115.