§ 15. CONIUGATIO (СПРАЖЭННЕ)
У лацінскай мове чатыры спражэнні дзеясловаў. Да І спражэння адносяцца дзеясловы, аснова якіх заканчваецца на -ā, да ІІ спражэння - з асновай на -ē, да ІІІ - з асновай на зычны або галосны -u, да IV - на -ī.
Аснова цяперашняга часу вызначаецца па неазначальнай форме дзеяслова (infinitīvus) шляхам адкідання -re, а ў ІІІ спражэнні - -ĕre. Напрыклад:
I |
parā-re рыхтаваць |
II |
docē-re навучаць |
III |
leg-ĕ-re чытаць stru-ĕ-re будаваць |
IV |
audī-re слухаць |