§ 17. Дзеясловы трэцяга спражэння на –IO
^ Вверх

§ 17. ДЗЕЯСЛОВЫ ТРЭЦЯГА СПРАЖЭННЯ НА –IO

 

Да ІІІ спражэння адносяцца таксама 15 дзеясловаў на -io:

capio

бяру,

iacio

кідаю,

cupio

жадаю,

pario

нараджаю,

fodio

капáю,

quatio

патрасаю,

facio

раблю,

rapio

хапаю,

fugio

бягу,

sapio

маю смак (чагосьці),

 

specio i lacio ўжываюцца толькі з прэфіксамі. Напрыклад: aspicio (ad+specio) - пазіраць, allicio (ad+lacio) - прыцягваць. Дзеясловы gradior - іду (таксама малаўжывальны ў простай форме), morior - паміраю, patior - пакутую - адкладныя[1].

Ў формах, утвораных ад асновы інфекта, гук і замяняецца на ĕ  перад наступным r або ў канцы слова. Такім чынам, дзеясловы ІІІ спражэння на -іо спрагаюцца таксама, як дзеясловы IV спражэння[2].

 

 sing.

 plur.

1

capi-o

capĭ-mus

2

capi-s

capĭ-tis

3

capi-t

capi-u-nt

 


[1] Спражэнне глядзі ў тэме «Адкладныя дзеясловы».

[2] Розніца толькі ў тым, што ў дзеясловаў IV спражэння ī, а ў ІІІ - ĭ.