§ 14. VERBUM (ДЗЕЯСЛОЎ)
Дзеяслоў у лацінскай мове мае:
асобу (persōna) |
- prima (першая), |
|
- secunda (другая), |
|
- tertia (трэцяя); |
лік (numerus) |
- singulāris (адзіночны), |
|
- plurālis (множны); |
лад (modus) |
- indicatīvus (абвесны), |
|
- coniunctīvus (умоўны), |
|
- imperatīvus (загадны); |
стан (genus) |
- actīvum (незалежны), |
|
- passīvum (залежны); |
час (tempus) |
praesens (цяперашні), |
praeteritum (прошлы): |
imperfectum (прошлы незакончанага трывання), |
|
perfectum (прошлы закончанага трывання), |
|
plusquamperfectum (даўномінулы), |
futūrum (будучы): |
futūrum primum або simplex (будучы незакончанага трывання), |
|
futūrum exactum або secundum (будучы закончанага трывання). |
У залежнасці ад спосабаў утварэння часы дзеляцца на дзве групы: сістэму інфекта (praesens, imperfectum, futūrum I) - часы незакончанага трывання і сістэму перфекта (perfectum, plusquamperfectum, futūrum II) - часы закончанага трывання.
Асновы і асноўныя формы дзеяслова
Лацінскі дзеяслоў у слоўніку запісваецца ў чатырох асноўных формах:
- 1-я асоба адзіночнага ліку praesentis indicatīvi actīvi на -o.
- Infinitīvus praesentis actīvi[1] на -re.
- 1-я асоба адзіночнага ліку perfecti indicatīvi actīvi на -i.
- Supīnum (супін) - аддзеяслоўны назоўнік на -um.
Па гэтых формах вызначаюцца асновы[2], якіх у лацінскага дзеяслова тры: аснова інфекта[3], перфекта і супіна.
Па канчатку асновы цяперашняга часу вызначаем спражэнне дзеяслова.