Праверачны тэст 6
І. Вызначце правільны адказ.
1. Беларусазнаўства аформілася ў
А) другой палове ХVІІІ ст.
Б) першай палове ХІХ ст.
В) другой палове ХІХ ст.
Г) пачатку ХХ ст.
2. Назва «Беларусь» у першай палове ХІХ ст. была замацавана за
А) Магілеўскай і Мінскай губернямі
Б) Віленскай і Віцебскай губернямі
В) Віцебскай і Магілёўскай губернямі
Г) Гродзенскай і Віленскай губернямі.
3. Ян Чачот называў беларускую мову
А) славяна-крывіцкай
Б) славяна-дрыгавіцкай
В) славяна-радзіміцкай
Г) славяна-польскай.
4. Пецярбургская АН адхіліла граматыку беларускай мовы, складзеную
А) І.І.Грыгаровічам
Б) З.Я.Даленгай-Хадакоўскім
В) Я.П.Тышкевічам
Г) П.М.Шпілеўскім.
5. Крытэрыям вызначэння этнасу П.В.Баброўскі лічыў
А) мову
Б) традыцыі
В) менталітэт
Г) этнічную тэрыторыю.
6. Аўтар брашуры «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае»
А) К.Каліноўскі
Б) А.І.Герцэн
В) Даніла Баравік
Г) Шчыры Беларус.
7. Народнікі вызначалі становішча Беларусі ў складзе Расійскай імперыі як
А) роўнапраўнае
Б) незалежнае
В) каланіяльнае
Г) аўтаномнае.
8. Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група
А) «Гоман»
Б) Паўночна-Заходняя арганізацыя «Народнай волі»
В) «Чорны перадзел»
Г) «Зямля і воля».
9. Спрабаваў скласці паказальнік слоў і выразаў Навагрудчыны
А) Ю.Ф.Крачкоўскі
Б) І.І.Насовіч
В) М.Я.Нікіфароўскі
Г) М.А.Дзмітрыеў.
10. Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, укладальнік ХVІ і ХХ тамоў АВАК, аўтар першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў і выхаванне дзіцяці
А) І.І.Насовіч
Б) Ю.Ф.Крачкоўскі
В) П.В.Шэйн
Г) М.А.Дзмітрыеў.
11. І.І.Насовіч атрымаў залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства за
А) «Беларускія прыказкі і прымаўкі»
Б) «Беларускія прыказкі і загадкі»
В) «Зборнік беларускіх прыказак»
Г) «Беларускія песні».
12. 16 гадоў І.І.Насовіч працаваў над
А) «Успамінамі з майго жыцця»
Б) Слоўнікам беларускай мовы
В) «Аб плямёнах да часоў Рурыка»
Г) «Беларускімі песнямі».
13. Новы метад раскопак прапанаваў
А) А.М.Семянтоўскі-Курыла
Б) М.Ф.Кусцінскі
В) А.П.Сапуноў
Г) Е.Р.Раманаў.
14. Ініцыятар стварэння Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, Віцебскай вучонай археалагічнай камісіі
А) М.Федароўскі
Б) А.П.Сапуноў
В) Е.Р.Раманаў
Г) М.Ф.Кусцінскі.
15. Сялянска-народніцкі кірунак у беларускай літаратуры вызначыў (ла)
А) Я.Купала
Б) Цётка
В) Ф.Багушэвіч
Г) А.Гурыновіч.
16. Аналіз беларускага нацыянальнага руху прадставіў (ла) у працы «Беларускае адраджэнне»
А) Ф.Багушэвіч
Б) Я.Купала
В) М.Багдановіч
Г) Цётка.
17. «Наша Доля» мела характар
А) нелегальны
Б) сацыял-дэмакратычны
В) грамадска-палітычны
Г) заходнерускі.
18. Канцэпцыю аб тым, што беларусы – «зона перакрыжавання станоўчых рысаў памежных нацыяў» прапанаваў
А) У.Уласаў
Б) І.Тукеркес
В) І.Абдзіраловіч
Г) У.Конан.
19. М.В.Доўнар-Запольскі скончыў
А) Пецярбургскі універсітэт
Б) Маскоўскі універсітэт
В) Дэрпцкі універсітэт
Г) Кіеўскі універсітэт.
20. У студэнцкія гады М.В.Доўнар-Запольскі супрацоўнічаў з газетай
А) «Наша Доля»
Б) «Наша Ніва»
В) «Мінскі лісток»
Г) «Северо-Западный край».
21. Доктарская дысертацыя М.В.Доўнар-Запольскага была прысвечана
А) рэформе А.Тызенгаўза
Б) рэформе Жыгімонта Аўгуста
В) рэформе П.Кісялёва
Г) рэформе П.Сталыпіна.
ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?
1. М.К.Баброўскі, І.Ярашэвіч, І.Анацэвіч, І.Даніловіч.
2. «Нарысы Віцебскай Беларусі», «Старонкі з нядаўняй мінуўшчыны горада Віцебска», «Беларускія песні-частушкі».
3. А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, Ю.Ф.Крачкоўскі, Я.Лучына, М.Я.Нікіфароўскі, З.Ф.Радчанка.