ФАНЕТЫЧНАЯ ТРАНСКРЫПЦЫЯ
^ Вверх

Фанетычная транскрыпцыя 

Фанетычная транскрыпцыя — гэта спосаб перадачы на пiсьме вуснай мовы з усiмi яе гукавымi асаблiвасцямi. Кожны гук у транскрыпцыi абазначаецца асобным знакам.

У фанетычных апісаннях беларускай мовы звычайна выкарыстоўваецца транскрыпцыя, заснаваная на беларускiм алфавiце. Але паколькi ў беларускай мове гукаў больш, чым лiтар у алфавiце, то для абазначэння некаторых гукаў выкарыстоўваюцца асобныя лiтары з iншых алфавiтаў (лацiнскага, старагрэчаскага), а таксама спецыяльныя над-цi падрадковыя дыякрытычныя (ад грэч. diakriticos — адрознiвальныя) значкi.

Для абазначэння фрыкатыўнага [г] выкарыстоўваецца грэчаская лiтара g (гама), выбухны [г] — абазначаецца лiтарай г; зычны [j] перад галосным перадаецца знакам j (jана); зычныя [дз] i  [дж] абазначаюцца адпаведна лiтарамi z, ž  [z'эц'i] [с'аžу].

У фанетычнай транскрыпцыi не выкарыстоўваюцца лiтары е, ё, ю, я. Калi лiтары е, ё, ю, я стаяць пасля зычных, то яны абазначаюць адзiн гук i паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага [ з'амл'а ], [ в'ас'олы]. Гэтыя ж лiтары ў пачатку слова, а таксама пасля раздзяляльнага мяккага знака, апострафа i зычнага ў абазначаюць два гукi: е® [jэ], ё® [jо], ю®[jу], я®[jа], [з'jэст], [тваjо], [jунак], [jана], [здароўjэ], [м'iл'jон].

У такiх жа самых пазiцыях два гукi абазначае i лiтара i: i ® [ji]: [jiх], [ручаjiна].

Дыякрытычныя значкi, якiя выкарыстоўваюцца ў транскрыпцыi, паказваюць на наступныя асаблiвасцi гукаў: знак падаўжэння ( — ) над лiтарай [нас'эн'э]; памякчэнне зычных — (') справа ад лiтары: [л'эс]; агубленне зычнага (о): [лоух]; знак больш пярэдняй артыкуляцыi галоснага (.) : [л'.от], [з'.амл'а]. Мяккi знак, апостраф, вялiкiя лiтары i знакi прыпынку (акрамя пытальнiка i клiчнiка) не ўжываюцца. Гукавы адрэзак (гук, слова, сiнтагма, фраза), якi транскрыбiруецца, бярэцца ў квадратныя дужкi. Злiтнае вымаўленне перадаецца дужкай памiж лiтарамi ( È ). Службовыя словы вымаўляюцца злiтна са знамянальнымi часцiнамi мовы i ўтвараюць з iмi адно фанетычнае слова — гукавую адзiнку, аб`яднаную адным нацiскам: з табой [сÈтабой], у хаце  [уÈхац'э], сказаў бы [сказаўÈбы].

Для перадачы асноўных характарыстык, якiя фармiруюць iнтанацыю сiнтагмы i фразы, выкарыстоўваецца iнтанацыйная транскрыпцыя. Сiнтагматычнае чляненне абазначаецца адной рыскай (/), фразавае чляненне i паўза ў абсалютным канцы фразы — дзвюма рыскамi (//), слоўны нацiск — знакам акута над нацiскным складам (´), пабочны (слабы) нацiск — знакам гравiса (`).

Узор транскрыпцыі.

Якраз у той дзень яшчэ з раніцы павісла ў паветры страшэнная парнасць. Зморанае бясконцай гарачынёй усё жывое быццам анямела  і прынікла  да  зямлі.  Падвечар на  поўдні  пачалі  падымацца адна  за другой папялістыя хмаркі. Яны выплывалі з-за гарызонта, паволі рассцілаліся па небе, насцігалі адна другую, зліваліся і раслі ў вялікую чорную хмару.

[jакрас у той z’эн’/ jашчэ з ран’іцы / пав’ісла ў пав’этры / страшэнаjа парнасц’ // ус’о жывоjэ быцам ан’ам’эла / і прын’ікла да з’амл’і // падв’эчар на поўдні / пачал’і падымаца / адна за дру ой пап’ал’істыjа хмарк’і // ‘аны выплывал’і за jарызонта // павол’і расц’ілал’іс’а па н’эб’э // нас’ц’і ал’і адна груγуjу //  з’л’івал’с’а  і рас’л’і ў  в’ал’ікуjу  чорнуjу  хмару //]

 

Пытаннi для самаправеркi

  1. Што такое фанетычная транскрыпцыя i для якiх мэт яна выкарыстоўваецца ў мове?
  2. Чым адрознiваецца арфаграфiчнае пiсьмо ад транскрыпцыi?
  3. Для абазначэння якiх фанетычных з`яў выкарыстоўваюцца надрадковыя дыякратычныя знакi?
  4. Якiя гукi абазначаюць лiтары е, ё, ю, я?
  5. Якiя дадатковыя графемы ўключаны ў транскрыпцыю?

 

Заданнi да практычных заняткаў

1. Затранскрыбiруйце словы ў адпаведнасцi з правiламi літаратурнага вымаўлення. Размяркуйце iх на дзве групы. У першую запiшыце словы, у якiх лiтары е, ё, ю, я, i абазначаюць адзiн гук, у другую — дзе гэтыя лiтары абазначаюць два гукi. 

Зямля, мяцелiца, змесцi, пюрэ, п`ю, здароўе, аб`ява, пяю, сезон, iх, краiна, мiльярд, алея, лес, лье, лёс, месяц, юнак, завязь, бяда, ураджай, рэдзька, няма, п`яўка, пiянiна, мелiярацыя, дзевяць, яблык, iншы, Ілья, герой.

 

2. Укажыце колькасць гукаў у наступных словах. Абгрунтуйце свой адказ. 

Цэмент, яна, аўдыторыя, бяроза, яблык, дуб, дождж, снег, дзьму, цьмяны, пясчаны, на рэчцы, вяселле, аб`ява, здароўе, клiент, нядобра, цыферблат, аддаюць, юбiлей, мая, гузiк, казка, дзень, паўгоддзе, сяджу, жыллё, вераб`i, раз`юшаны.

 

3. Затранскрыбiруйце тэкст, падзяляючы яго на фразы i сiнтагмы. Якімі часцiнамі мовы з`яўляюцца ненацiскныя лексiчныя адзiнкi, што ўваходзяць у склад фанетычных слоў? 

Вясновая ноч густа шумела ў раскошным бярозавым веццi. Скора ўжо адступiцца зямля ад марозу, заварушыцца, пойдзе пад карою халодны, жывы сок, набухнуць пупышкi. Ночы тады будуць цёмнымi, як сажа, а зоркi чыстымi, святочнымi. У гэтую пару i ў чалавека  кожнага года прачынаюцца, ажываюць невядомыя сiлы, у якiм бы веку нi быў чалавек, нават у старога зварухнецца нешта ў душы, як знясiленая доўгiм выраем птаха. (А.Жук)

 

4. Затранскрыбiруйце тэкст. У кожным слове ахарактарызуйце паводле спосабу ўтварэння першы зычны гук i назавiце адпаведны яму гук рускай мовы. Якiя гукi беларускай мовы не маюць адпаведнiкаў у рускай мове? 

Калi народу, якi ўсведамляе раптам сваю годнасць i ўпэўнена разгiнае плечы, каб шчыра жыць i працаваць поплеч з iншымi народамi планеты, спатрэбiцца волат, якi б глядзеў на свет ягонымi вачамi i гаварыў бы да ўсiх насельнiкаў Зямлi ад яго iмя, тады народ нараджае вялiкага нацыянальнага паэта. (Я.Сiпакоў)