Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Ці быў уласцівы эквівалент функцыянаванню грамадскіх адносін ва ўмовах першабытнага грамадства?

2. Ці ёсць розніца паміж эквівалентнасцю ў грамадскіх адносінах і эквівалентамі, якія замацоўваюцца ў праве?

3. Чаму ў праве існуюць розныя па зместу эквіваленты?

4. Назавіце формы, у якіх існуе права, раскрыйце іх змест.

5. У чым Вы бачыце багацце прававой сістэмы?

6. Якія фактары абумоўліваюць развіццё права і ў якіх асноўных формах яно развіваецца?

7. Раскрыйце змест паняццяў пераемнасці і абнаўлення ў праве.

8. На якіх момантах існавання права грунтуецца правапераемнасць?

9. Што ўяўляе сабой рэцэпцыя права?

10. На чым заснаваны прававая дыферэнцыяцыя, прававая інтэграцыя, прававая гарманізацыя і інтэграцыя?

11. Як суадносяцца паміж сабой прынцыпы права і прынцыпы закону?

12. Як мяняюцца прынцыпы права ў ходзе развіцця права?

13. Назавіце прынцыпы права, раскрыйце іх змест.

14. У чым падабенства і розніца ў разуменні аксіём права ў філасофіі, дакладных навуках (матэматыцы і інш.) і юрыспрудэнцыі?

15. Як суадносяцца паміж сабой прынцыпы і аксіёмы права?

16. Дайце функцыянальную характарыстыку права.

17. Якой Вам бачыцца роля дзяржавы ў рэалізацыі права, яго функцый?

18. У чым праяўляецца «інтэграцыйны» характар ахоўнай функцыі права?

19. Як суадносяцца паміж сабой функцыі дзяржавы і функцыі права?

20. Што ўяўляе сабой прававая сістэма грамадства, з якіх элементаў яна складваецца?

21. Якія фактары абумоўліваюць існаванне розных сем’яў прававых сістэм?

22. Ці магчыма фармаванне нейкай агульнай, «інтэграцыйнай» прававой сістэмы?