Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Якія грамадскія адносіны можна лічыць прававымі, калі яны пераўтвараюцца ў прававыя адносіны?

2. Пералічыце прыметы прававых адносін і раскрыйце іх змест.

3. Дайце класіфікацыю прававых адносін.

4. Што ўяўляюць сабой «законаадносіны»?

5. Якія прававыя адносіны складваюцца толькі на падставе норм права?

6. Раскрыйце змест прававых адносін.

7. Раскрыйце будову (структуру) і змест суб’ектыўнага права і юрыдычнага абавязку.

8. Дайце класіфікацыю ўдзельнікаў прававых адносін і ахарактарызуйце іх віды.

9. Раскрыйце змест праваздольнасці, дзеездольнасці, дзеліктаздольнасці, правасуб’ектнасці, прававога статусу і прававога становішча.

10. У чым Вы бачыце асаблівасці прававога становішча замежнікаў, асоб без грамадзянства і замежных грамадзян?

11. У чым Вам бачыцца розніца паміж аб’ектамі права, нормамі права і прававымі адносінамі?

12. Дайце класіфікацыю і пералічыце аб’екты прававых адносін, якія ўласцівы беларускай нацыянальнай прававой сістэме.

13. Якія фактары аказваюць уплыў на выбар каштоўнасцей, якія могуць быць аб’ектамі прававых адносін?

14. Дайце паняцце і азначэнне юрыдычных фактаў.

15. Правядзіце класіфікацыю юрыдычных фактаў.

16. Раскрыйце змест паняцця «фактычны склад».

17. Што ўяўляюць сабой юрыдычныя фікцыі, якое месца яны займаюць у прававой сістэме грамадства?