Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Што разумецца пад сістэмай права?

2. У чым праяўляюцца адзінства і падзел норм права на асобныя структурныя часткі?

3. Якім чынам у сістэме права фармуюцца розныя структуры права?

4. Як суадносяцца паміж сабой тэарэтыка-прававыя канструкцыі прававой сістэмы і сістэмы права?

5. Якія, на Вашу думку, фактары ўплываюць на своеасаблівасць сістэмы норм права ў розных прававых сістэмах?

6. Ці існуе прынцыповая розніца ў паняццях «сістэма права» і «сістэма норм права»?

7. Як суадносяцца паміж сабой тэарэтыка-прававыя канструкцыі «сістэма норм права» і «сістэма крыніц права»?

8. Абгрунтуйце своеасаблівасць кожнага з наступных паняццяў: «сістэма норм права»; «сістэма заканадаўства»; «сістэма нарматыўных прававых актаў»; «сістэма крыніц права».

9. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «сістэмы норм права» і «сістэмы заканадаўства»?

10. Якія крытэрыі ляжаць у падмурку выдзялення асобных галін права?

11. Якія крытэрыі ляжаць у падмурку выдзялення асобных галін заканадаўства?

12. Ахарактарызуйце публічна-прыватную, матэрыяльна-працэсуальную і рэгулятыўна-ахоўную структуры права.

13. Чаму так сталася, што не кожная матэрыяльная галіна права мае сваю адметную працэсуальную галіну права?

14. Што ўяўляе сабой міжнароднае права, якія Вы ведаеце крыніцы міжнароднага права і як суадносяцца паміж сабой міжнароднае і нацыянальнае права?

15. На чым грунтуюцца сістэматызацыя і кадыфікацыя заканадаўства: на сістэме норм права ці на сістэме заканадаўства?

16. Абгрунтуйце суадносіны паняццяў «сістэма заканадаўства» і «сістэма крыніц права».

17. Як суадносяцца паміж сабой сістэма права і сістэма заканадаўства?