§ 82. СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ПРЫСЛОЎЯЎ
Прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў, якія маюць ступені параўнання, таксама ўтвараюць comparatīvus i superlatīvus.
Вышэйшая ступень параўнання прыслоўяў супадае з формай вышэйшай ступені прыметніка для ніякага роду на -іus.
Найвышэйшая ступень утвараецца пры дапамозе суфікса -e, які далучаецца да асновы найвышэйшай ступені параўнання прыметніка. Напрыклад:
gr. positīvus |
gr. comparatīvus |
gr. superlatīvus |
|||
longe |
доўга |
longius |
даўжэй |
longissim-e |
найдаўжэй |
libere |
вольна |
liberius |
вальней |
liberrim-e |
найвальней |
pulchre |
прыгожа |
pulchrius |
прыгажэй |
pulcherrim-e |
найпрыгажэй |
fortiter |
храбра |
fortius |
храбрэй |
fortissim-e |
найхрабрэй |
acriter |
востра |
acrius |
вастрэй |
acerrim-e |
найвастрэй |
graciliter |
зграбна |
gracilius |
зграбней |
gracillim-e |
найзграбней |
feliciter |
шчасліва |
felicius |
шчаслівей |
felicissim-e |
найшчаслівей |
sapienter |
разумна |
sapientius |
разумней |
sapientissim-e |
найразумней |
male |
дрэнна |
peius |
горш |
pessim-e |
найгорш |