§ 81. УТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
Прыслоўі бываюць самастойныя: diu - доўга, saepe - часта, ita - так, satis - дастаткова, але часцей яны ўтвараюцца ад зменных часцін мовы (пераважна ад прыметнікаў).
Ад прыметнікаў першай групы прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе канчатка -ē[1]. Напрыклад:
longus, a, um |
- доўгі |
long-e |
- доўга |
liber, era, erum |
- вольны |
liber-e |
- вольна |
pulcher, chra, chrum |
- прыгожы |
pulchr-e |
- прыгожа |
malus, a, um |
- дрэнны |
mal-e |
- дрэнна |
Некаторыя прыметнікі І-ІІ скланенняў утвараюць прыслоўі пры дапамозе канчатка -ō:
cito |
- хутка |
primo |
- па-першае, спачатку |
sero |
- позна |
subito |
- раптоўна |
modo |
- толькі |
merito |
- заслужана і інш. |
Ёсць выпадкі ўжывання паралельных форм: tuto, tute - бяспечна; vero, vere - сапраўды; raro, rare - рэдка; certo, certe - напэўна; crebro, crebre - часта.
Ад прыметнікаў ІІІ скланення прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -ĭterабо -er (калі аснова заканчваецца на -nt). Напрыклад:
acer, acris, acre |
- востры |
acr-iter |
- востра |
fortis, e |
- храбры |
fort-iter |
- храбра |
felix, īcis |
- шчаслівы |
felic-iter |
- шчасліва |
gracilis, e |
- зграбны |
gracil-iter |
- зграбна |
sapiens, entis |
- мудры, разумны |
sapient-er |
- мудра, разумна |
Заўвага. Сустракаюцца выпадкі ўтварэння прыслоўяў пры дапамозе суфікса -ĭter ад прыметнікаў І-ІІ скланенняў: firmus, a, um (моцны, цвёрды) - firme, firmiter (моцна, цвёрда), largus, a, um (багаты, шчодры) - large, largiter (багата, шчодра), humānus, a, um (чалавечы) - humāne, humaniter (па-чалавечы), alius, a, ud (іншы) - aliter (інакш, па-іншаму).
Ад некаторых прыметнікаў утвараюцца сінкапаваныя[2] формы прыслоўяў:
audax, ācis |
- смелы |
audacter (рэдка audaciter) |
- смела |
difficilis, e |
- цяжкі |
difficulter (замест difficiliter) |
- цяжка |
sollers, ertis |
- умелы |
sollerter (замест sollertiter) |
- умела |
validus, a, um |
- моцны |
valde (замест valide) |
- моцна |
У значэнні прыслоўяў часта ўжываецца Acc. sing. neutrum: multum - многа, paulum - нямнога, няшмат, certum - напэўна і інш.
Не ўсе прыслоўі ў лацінскай мове ўтвараюцца па агульным правіле. Сустракаюцца таксама некаторыя на -tim (paulātim - патроху, паступова, partim - часткова, separatim - асобна), -tus (antiquitus - здаўна, radicitus - з коранем, да канца, penitus - цалкам, зусім, intus - усярэдзіне, humanitus - па-чалавечы), складаныя з часткай per (nuper - нядаўна, semper - заўсёды, parumper - на кароткі час) і інш.