§ 80. ADVERBIUM (ПРЫСЛОЎЕ)
Прыслоўе азначае прымету дзеяння, якасці або прадмета і адносіцца да дзеяслова, прыметніка, дзеепрыметніка, прыслоўя або назоўніка. Часцей за ўсё прыслоўі адносяцца да дзеясловаў і могуць далучацца да кожнага з іх, акрамя sum. Гэта нязменная часціна мовы, якая ў сказе з’яўляецца акалічнасцю.
Паводле свайго паходжання прыслоўі пераважна з’яўляюцца былымі склонавымі формамі назоўнікаў і прыметнікаў.