§ 71. SUPĪNUM (супiн)
^ Вверх

§ 71. SUPĪNUM (СУПІН)

 

Супін - гэта аддзеяслоўны назоўнік (substantivum verbāle) IV скланення, які мае дзве формы.

SupīnumI (primum) на -um з’яўляецца вінавальным склонам адзіночнага ліку, які мае актыўнае значэнне і кіруе тым самым склонам, што і дзеяслоў, ад якога ён утвораны. У якасці азначэння выступае прыслоўе.

Supīnum I ужываецца са значэннем мэты пры дзеясловах руху або дзеясловах, якія схіляюць да руху: eo, curro, venio, proficiscor, mitto, duco, do, voco і інш. Перакладаецца ён неазначальнай формай дзеяслова са злучнікам каб або без яго, зрэдку можа перакладацца назоўнікам з прыназоўнікам для. Напрыклад: venio spectātum - іду (каб) глядзець, do nuptum - выдаю замуж, mitto rogātum - пасылаю (каб) прасіць.

SupīnumII (secundum) заканчваецца на -u і можа з’яўляцца як давальным склонам (часам нават з захаваннем канцавога -і), так творным. Ужываецца ён пры некаторых прыметніках, як facilis, difficilis, turpis, incredibilis, optimus, dignus, gratus, durus, mirus, а таксама пры fas (nefas) est, opus est і мае пасіўнае значэнне. Перакладаецца supīnum II, як і supīnum I, неазначальнай формай дзеяслова або аддзеяслоўным назоўнікам з прыназоўнікам для. Давальны склон супіна выражае мэту (Dat. finālis), а творны - абмежаванне (Abl. limitatiōnis)[1]. Напрыклад: facilis divisui - лёгкі для падзелу, aqua potui iucunda - вада, прыемная для піцця, facilis factu - лёгкі для здзяйснення.

Катэгорыя супіна з’яўляецца аслабленай і малапрадуктыўнай. Гэта ў большай частцы тычыцца supīnum II, які ўтвараецца ад невялікай колькасці дзеясловаў. Замест яго ўжываецца infinitīvus praesentis actīvi, gerundium у Acc. з прыназоўнікам ad[2], пасіўны асабовы зварот, аддзеяслоўны назоўнік і інш. Напрыклад, выраз Resvestradifficilisfactuest. - Ваша справа цяжкая для здзяйснення можна перадаць у наступных варыянтах: 

1.

Difficile rem vestram facere est.

Вашу справу цяжка зрабіць.

2.

Res vestra difficilis ad faciendum est.

Ваша справа цяжкая для выканання.

3.

Res vestra difficile facitur.

Ваша справа цяжка робіцца.

4.

Factio rei vestrae difficilis est.

Здзяйсненне вашай справы цяжкае.

 

Supīnum I ужываецца часцей, але таксама можа замяняцца іншымі зваротамі, якія маюць значэнне мэты. Гэта сказ з ut fināle, сказ з qui, gerundium або gerundivum у Gen. з прыназоўнікам causā або Acc. з ad, participium praesentis actīvi, participium futūri actīvi[3]. Supīnum I з’яўляецца асноўнай формай дзеяслова, па якой, шляхам адкідання канцавога -um, вызначаецца аснова супіна. Ад асновы супіна ў лацінскай мове ўтвараюцца дзеепрыметнікі прошлага і будучага часу.



[1]  Размежаванне гэтых значэнняў супіна дастаткова складанае, таму часта supīnum II разглядаюць толькі як Abl. sing.

[2] Гл. § 95.

[3]  Прыклады на ўжыванне гэтых сродкаў замены будуць давацца па меры вывучэння названых тэм.