Приложение 5
GAUDEAMUS
Gaudeāmus igitur Iuvenes dum sumus! Post iucundam iuventūtem, Post molestam senectūtem Nos habēbit humus.
Ubi sunt, qui ante nos In mundo fuēre? Transeas ad superos, Transeas ad inferos Hos si vis vidēre!
Vita nostra brevis est, Brevi finiētur; Venit mors velociter, Rapit nos atrociter, Nemini parcētur.
Vivat academia! Vivant professōres! Vivat membrum quodlibet! Vivant membra quaelibet! Semper sint in flore!
Vivant omnes virgines Graciles, formōsae! Vivant et mulieres Tenerae, amabiles, Bonae, laboriōsae!
Vivat et respublica Et qui illam regunt! Vivat nostra civitas Maecenātum caritas Qui nos hic protēgunt!
Pereat tristitia Pereant dolōres! Pereat diabolus, Quivis antiburschius Atque irrisōres! |
Весяліліся б, сябры, Пакуль маладыя. За юнацтвам бесклапотным Прыйдзе шмат гадоў самотных, Усіх нас глеба прыме.
Тыя дзе, хто жыў да нас На абшарах свету? Пад аблокі ўздыміся, У нетры цёмныя спусціся Каб такіх сустрэці.
Наш зямны кароткі лёс Пралятае хутка: Смерць прыходзіць да цябе І нікому ад яе Не знайсці ратунку.
Слаўся, Акадэмія І хто веды сее – Грамада вучоных усіх, Слаўся кожны з ліку іх, Хай наш сад квітнее!
Вам, дзяўчынам, наш віват, Прыгажуням спрытным! Слава вам, жанчыны ўсе, Тым, хто шчасце нам нясе, Шчырым, працавітым.
Слаўся ты, рэспубліка, І хто правіць краем. Вам пашана ад усіх, Людзі, з літасці якіх Веды набываем.
Хай самота згіне прэч, Хай з ёй беды згінуць! Д’ябла прэч, у пекла з ім Тых, хто вораг нам усім І хто строіць кпіны.
(Пераклаў А. Мацэвіло) |