Праверачны тэст 4
І. Дайце тлумачэнне паняццям.
1. «Атэніўм».І. Дайце тлумачэнне паняццям.
2. «Редэгаст».
3. Параўнальна-тыпалагічны метад.
ІІ. Вызначце правільны адказ.
1. Бітву на Нямізе В.М.Тацішчаў лакалізаваў на
А) Нямізе
Б) Дняпры
В) Нёмане
Г) Бярэзіне.
2. Першая праца ў Расіі, прысвечаная царкоўнай уніі ў ВКЛ, была напісана
А) В.М.Тацішчавым
Б) Г.Ф.Мілерам
В) С.І.Богуш-Сестранцэвічам
Г) М.М.Бантыш-Каменскім.
3. Тэндэнцыя да абгрунтавання права Расіі на беларускія землі прасочваецца ў
А) «Истории Российской»
Б) «Древней Российской Вифлиофике»
В) «Бархатной книге»
Г) «Географическом словаре Российского государства».
4. Аўтар кнігі «О Западной России»
А) В.М.Тацішчаў
Б) Г.Ф.Мілер
В) С.І.Богуш-Сестранцэвіч
Г) М.М.Бантыш-Каменскі.
5. Першай спробай інтэрпрэтацыі права ВКЛ у польскай гістарыяграфіі была дзейнасць
А) Е.Бандтке
Б) Ф.Шміта
В) Т.Чацкага
Г) С.Ліндэ.
6. На думку І.Лялевеля, філасофскі асэнсаванае абагульненне мінулага – гэта
А) гістарыяграфія
Б) этыялогіка
В) фактаграфія
Г) крыніцазнаўства.
7. Самай багатай са славянскіх моваў І.Лялевель лічыў
А) беларускую
Б) украінскую
В) чэшскую
Г) польскую.
8. Аснова «рамантычнай» гістарыяграфіі
А) гісторыя дзяржавы
Б) гісторыя манархіі
В) «нацыянальны дух»
Г) рэспубліканскія інстытуты ўлады
9. Першы дэкан юрыдычнага факультэта Кіеўскага універсітэта
А) І.Даніловіч
Б) І.Анацэвіч
В) М.К.Баброўскі
Г) І.Ярашэвіч.
10. Першым гісторыю ВКЛ у Віленскім універсітэце пачаў выкладаць
А) І.Даніловіч
Б) І.Анацэвіч
В) І.Ярашэвіч
Г) М.К.Баброўскі.
11. Канцэпцыю існавання феадалізму ў ВКЛ упершыню прапанаваў
А) І.Даніловіч
Б) І.Анацэвіч
В) І.Ярашэвіч
Г) М.К.Баброўскі.
12. І.І.Грыгаровіч супрацоўнічаў з археаграфічнай камісіяй
А) Кіева
Б) Пецярбурга
В) Вільні
Г) Масквы.
13. Асновы славяназнаўства заклаў
А) І.Даніловіч
Б) І.Анацэвіч
В) І.Ярашэвіч
Г) М.К.Баброўскі.
14. Першы ў беларускай навуцы археаграфічны зборнік
А) «Скарбніца грамат»
Б) «Беларускі архіў старажытных грамат»
В) «Акты, относящиеся к истории Западной России»
Г) «Собрание русской истории».
15. Упершыню матэрыялы дахрысціянскай міфалогіі, сабраныя на тэрыторыі Беларусі, былі апублікаваны
А) В.Суравецкім
Б) М.Чарноўскай
В) І.Загорскім
Г) А.Плятарам.
16. «Ліцвінам рускага паходжання» называлі
А) В.Суравецкага
Б) Ю.Нямцэвіча
В) І.Загорскага
Г) А.Плятара.
17. 20 разоў перавыдаваўся твор
А) «Манеты даўняй Польшчы»
Б) «Пошукі пачаткаў славянскіх народаў»
В) «Гістарычныя песні»
Г) «Аб даўніх трунах».
18. Першым атрымаў права на правядзенне археалагічных раскопак
А) А.Плятар
Б) З.Даленга-Хадакоўскі
В) П.Кепен
Г) Ю.Нямцэвіч.
19. Аўтар «Гісторыі горада Вільні» (1836-1837 гг.)
А) Ц.Ліпінскі
Б) М.Балінскі
В) М.Маліноўскі.
20. Ураджэнец м.Дзярэчын
А) Ц.Ліпінскі
Б) М.Балінскі
В) А.Марціноўскі.
21. Арганізатар друкарскага таварыства ў Вільні, заснавальнік навукова-літаратурнага часопіса «Дзённік Віленскі»
А) М.Маліноўскі
Б) М.Балінскі
В) А.Марціноўскі
22. Часопіс «Візерункі разрывкове» з’яўляўся
А) энцыклапедычным выданнем
Б) літаратурным выданнем
В) сатырычным выданнем
23. Арганізатар першага беларускага літаратурнага гуртка
А) Ю.Крашэўскі
Б) У.Сыракомля
В) А.Кіркор.
24. Першым з Беларусі здзейсніў замежную навуковую стажыроўку
А) К.Тышкевіч
Б) Я.Тышкевіч
В) Т.Нарбут
25. Браты Тышкевічы праводзілі раскопкі
А) ямным спосабам
Б) траншэйным спосабам
В) перакрыжаваным спосабам.
26. Методыка краязнаўчага апісання рэк упершыню прапанавана ў манаграфіі
А) «Вілія і яе берагі»
Б) «Нёман ад вытокаў да вусця»
В) «Апісанне Барысаўскага павета…».
27. У 1811 г. В.Р.Анастасевіч ажыццявіў навуковае выданне
А) І-га Статута ВКЛ
Б) ІІ-га Статута ВКЛ
В) ІІІ-га Статута ВКЛ.
28. М.В.Без-Карніловіч Беларусь абмяжоўваў тэрыторыяй
А) Віцебскай і Магілёўскай губернямі
Б) Віцебскай і Мінскай губернямі
В) Віцебскай і Віленскай губернямі.
29. Адным з першых паспрабаваў уключыць гісторыю ВКЛ у канцэптуальную схему рускай гісторыі
А) М.М.Карамзін
Б) П.М.Строеў
В) М.Г.Устралаў.
30. Першым у айчыннай гістарыяграфіі гісторыю Беларусі вызначыў прадметам асобнага вывучэння
А) І.П.Барычэўскі
Б) В.В.Турчыновіч
В) П.М.Бацюшкаў
31. У польскай гістарыяграфіі другой трэці ХІХ ст. панавала
А) «манархічная школа» А.Нарушэвіча
Б) «рамантычная школа» І.Лялевеля
В) пецярбургская «юрыдычная школа».
32. «Гісторыю Літвы» у 2-х т. напісаў
А) С.Даўкантас
Б) А.Марачэўскі
В) К.Гофман
ІІІ. Складзіце пералік.
1. Віленскі перыядычны друк першай паловы ХІХ ст.: …
2. Гістарычныя раманы Ю.І.Крашэўскага: …
3. Расійскія перыядычныя выданні першай паловы ХІХ ст., якія размяшчалі публікацыі гісторыкаў Беларусі і Літвы: …
4. Гістарычныя працы П.В.Баброўскага: …
5. Задачы, пастаўленыя перад Віленскай археалагічнай камісіяй: …
ІV. Ці згодны вы з выказываннем (так, не)?
1. Аўтарам «Старажытнай гісторыі літоўскага народа» (1835 – 1841) з'яўляецца А.Кіркор.
2. Экспазіцыя ў Віленскім музеі старажытнасцяў будавалася паводле канцэпцыі дацкага археолага К.Томпсена.
3. «Беларускай Адысеяй» называюць працу Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».
4. П.В.Баброўскі ўпершыню ўзняў пытанне аб ролі фіна-ўгорскага элемента ў этнагенэзе беларусаў.
V. Вызначце дату.
1. Арганізацыя першага музея на тэрыторыі Беларусі.
2. Арганізацыя губернскіх статыстычных камітэтаў.
3. Адкрыццё Віленскага і Віцебскага Цэнтральных архіваў старажытных актавых кніг.
4. Пачатак дзейнасці Віленскай археалагічнай камісіі.
VI. Аб кім ідзе размова?
1. Аўтар працаў па педагогіцы, антыпрыгонніцкай сатыры, паказаў бяспраўнае становішча сялян.
2. Вядомы пісьменнік, гісторык, псеўданімы: «Б.Балеславіта», «К.Пастарнак».
3. Гісторык і археолаг, «беларускі Карамзін».
4. Упершыню сістэматызаваў беларускі фальклор па жанрах і тэматыцы, марыў аб «вялікай Польшчы» ад Балтыкі да Смаленска.
5. Старшыня Віленскай археалагічнай камісіі, стваральнік Віленскага музея старажытнасцяў.
6. Вядомы археолаг, этнограф, гісторык, псеўданімы: «Ян са Слівіна», «Ян Валігурскі».