Праверачны тэст 11
^ Вверх
Праверачны тэст 11

І. Вызначце правільны адказ.

1. У другой палове 80-х гг. узрасла цікавасць даследчыкаў да
А) перыяду Полацкага і Тураўскага княстваў
Б) перыяду ВКЛ
В) перыяду Расійскай імперыі
Г) савецкага перыяду.

2. Прынцып этнацэнтрызму быў характэрны для гісторыкаў
А) кансерватыўна-дагматычнага кірунку
Б) нацыянал-патрыятычнага кірунку
В) крытычнага кірунку.

3. Палітыка «галоснасці» выклікала, па словах У.М.Міхнюка
А) «крызіс даверу да гістарычнай навукі»
Б) «нацыяналізацыю гісторыі»
В) дэпартызацыю гісторыі».

4. Дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы і выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыяльна-гуманітарным цыкле ў РБ пачала дзейнічаць з
А) 1993 г.
Б) 1994 г.
В) 1995 г.
Г) 1996 г.

5. Структурна Інстытут гісторыі НАНБ складаецца з
А) камісіяў
Б) аддзелаў
В) сектараў
Г) кафедраў.

6. У 2001 – 2005 гг. Інстытут гісторыі НАНБ распрацоўваў тэму
А) «Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай народнасці і нацыі»
Б) «Нацыянальная гісторыя Беларусі»
В) «Беларусь у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах ХХ стагоддзя»
Г) «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры».

7. «Гісторыю кінамастацтва Беларусі» у 4-х тамах падрыхтавалі супрацоўнікі
А) Інстытута гісторыі НАНБ
Б) Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ
В) Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы
Г) Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны.

8. Праблемай рэстытуцыі культурных каштоўнасцяў займаюцца супрацоўнікі
А) Інстытута гісторыі НАНБ
Б) Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАНБ
В) Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы
Г) Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны.

9. Беларуская асацыяцыя «Гісторыя і камп’ютар» была арганізавана ў
А) 1993 г.
Б) 1994 г.
В) 1995 г.
Г) 1996 г.

10. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў РБ з’яўляюцца
А) аспірантура
Б) дактарантура
В) магістратура
Г) суіскальніцтва.

11. Даследаваннем археалагічных культураў фінальнага палеаліту і мезаліту займаюцца
А) У.П.Ксяндзоў
Б) А.А.Егарэйчанка
В) В.І.Шадыра
Г) М.М.Чарняўскі

12. Аўтар вучбнага дапаможніка «Заходняя Русь. ІХ – ХІІІ стст.»
А) В.В.Сядоў
Б) Г.В.Штыхаў
В) Э.М.Загарульскі
Г) М.Ф.Піліпенка.

13. На думку В.Л.Насевіча, беларускія і ўкраінскія землі адыгрывалі прыярытэтную ролю ў
А) эканамічным развіцці ВКЛ
Б) культурным развіцці ВКЛ
В) палітычным развіцці ВКЛ
Г) сацыяльным развіцці ВКЛ.

14. Праблему запрыгоньвання сялян Беларусі даследаваў
А) П.А.Лойка
Б) М.Ф.Спірыдонаў
В) В.Ф.Голубеў
Г) І.Ф.Кітурка.

15. Гісторыю праваслаўя ў Падляшшы даследуе
А) Т.Б.Блінова
Б) Б.Гудзак
В) С.А.Падокшын
Г) А.Мірановіч.

16. Дзейнасць масонскіх ложаў у Беларусі даследуе
А) В.В.Швед
Б) С.П.Лугаўцова
В) Г.Н.Туміловіч
Г) А.Анішчанка.

17. Дзейнасць партыі кадэтаў у Беларусі раскрыта ў працах
А) П.І.Брыгадзіна
Б) М.М.Забаўскага
В) М.С.Сташкевіча
Г) У.С.Пуціка.

18. Працэс урбанізацыі ў Беларусі даследуе
А) Х.Ю.Бейлькін
Б) М.Я.Сямёнчык
В) З.В.Шыбека
Г) В.П.Панюціч.

ІІ. Вызначце дату.

1. Арганізацыя «Беларускай асацыяцыі гісторыкаў».
2. Арганізацыя Беларускага рэспубліканскага аб’яднання «Гістарычныя веды».
3. Пачатак выдання «Беларускага гістарычнага часопіса».
4. Пачатак выдання часопіса «Гісторыя: праблемы выкладання».