Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. У чым праяўляецца матэрыялізацыя дзяржавы?

2. Раскрыйце змест грамадска-карыснай працы, якую выконвае асобная група людзей (прафесійных кіраўнікоў).

3. Якія прыметы (рысы) характэрны для апарату дзяржавы?

4. Як суадносяцца паміж сабой катэгорыі апарату і функцый дзяржавы?

5. Якія фактары аказваюць уплыў на структуру (будову) і функцыянаванне апарату дзяржавы?

6. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «апарат дзяржавы», «дзяржаўны апарат» і «механізм дзяржавы»?

7. Прааналізуйце суадносіны апарату дзяржавы і органаў мясцовага самакіравання і кіравання.

8. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца орган дзяржавы?

9. Правядзіце класіфікацыю органаў дзяржавы.

10. У чым Вы бачыце падабенства і розніцу паміж органамі дзяржавы, установамі дзяржавы і дзяржаўнымі арганізацыямі?

11. Дайце паняцце прынцыпаў арганізацыі і дзейнасці апарату дзяржавы і раскрыйце іх змест.

12. Сфармулюйце асноўныя заканамернасці развіцця апарату сучаснай беларускай дзяржавы.