Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Што разумеецца пад адноснай самастойнасцю дзяржавы, у чым яна праяўляецца?

2. Як суадносяцца паміж сабой паняцці дзейнасці дзяржавы, мэт, задач і функцый дзяржавы?

3. З дапамогай якіх крытэрыяў можна дакладна вызначыць наяўнасць самастойнай функцыі дзяржавы?

4. Раскрыйце змест агульнасацыяльнага і вузкакласавага ў дзейнасці дзяржавы.

5. Сфармулюйце разуменне межаў дзейнасці дзяржавы.

6. Якім чынам суадносяцца паміж сабой паняцці функцый дзяржавы і функцый органаў дзяржавы?

7. Правядзіце класіфікацыю функцый дзяржавы па іх скіраванасці, значнасці і часу дзеяння.

8. Раскрыйце змест унутраных функцый дзяржавы.

9. Якім чынам адбываюцца развіццё і эвалюцыя ўнутраных функцый дзяржавы?

10. Раскрыйце змест знешніх функцый дзяржавы.

11. У якім кірунку адбываюцца эвалюцыя і развіццё знешніх функцый дзяржавы?

12. Як суадносяцца паміж сабой унутраныя і знешнія функцыі дзяржавы?

13. Пералічыце універсальныя формы ажыццяўлення функцый дзяржавы і раскрыйце іх змест.

14. Раскрыйце змест асноўных метадаў ажыццяўлення функцый дзяржавы.