Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Сфармулюйце крытэрыі эфектыўнасці (выніковасці) дзеяння дзяржаўнай улады.

2. Што ўяўляе сабой форма праўлення?

3. Раскрыйце змест манархічнай формы праўлення і выдзеліце віды манархій.

4. Раскрыйце змест рэспубліканскай формы праўлення і выдзеліце віды рэспублік.

5. Як суадносяцца паміж сабой парламентарная рэспубліка і прэзідэнцкая рэспубліка?

6. Што ўяўляе сабой змешаная форма праўлення?

7. Якія бакі знешняга ўвасаблення дзяржаўнай улады характарызуе форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання?

8. Раскрыйце змест унітарнай формы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

9. Раскрыйце змест федэрацыі і выдзеліце віды федэрацый.

10. Канфедэрацыя – гэта форма дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання краіны ці міждзяржаўнае ўтварэнне?

11. Што ўяўляе сабой дзяржаўна-прававы рэжым, якія формы (віды) дзяржаўна-прававога рэжыму Вы ведаеце?

12. Якім чынам дзяржаўна-прававы рэжым суадносіцца з палітыка-прававым рэжымам?

13. Ахарактарызуйце форму сучаснай беларускай дзяржавы.

14. Якім чынам суадносяцца паміж сабой тып і форма дзяржавы?