ПРАДМОВА
^ Вверх

ПРАДМОВА

Самастойная праца студэнтаў – адна з важных і неад’емных частак навучальнага працэсу. Яна садзейнічае замацаванню і паглыбленню ведаў, з’яўляецца асноўным сродкам развіцця творчага мыслення. Істотнае значэнне самастойная праца мае і пры вывучэнні курсу гісторыі беларускай мовы, асноўная задача якога паказаць, як ішло развіццё беларускай мовы, вызначыць яе месца сярод славянскіх моваў, пазнаёміць студэнтаў-філолагай з асноўнымі заканамернасцямі, што дзейнічалі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця мовы.

Як падкрэсліваецца ў праграме курса (Мн.,2006), гісторыя беларускай мовы як навуковая дысцыпліна «прадугледжвае вывучэнне фанетычнай сістэмы і граматычнага ладу агульнаўсходнеславянскай пісьмовай мовы як зыходнай асновы, на якой развіліся літаратурная беларуская, руская і ўкраінская мовы XIII-XVстст., канцэнтруючы, у прыватнасці, асноўную ўвагу на тых яе фанетычных і марфалагічных з’явах, што непасрэдна або ўскосна звязаны з развіццём і станаўленнем адметных фанетычных і граматычных рысаў сучаснай беларускай мовы» (С.36). У засваенні гэтых пытанняў студэнтам дапамогуць найперш тыя выданні, дзе даецца не толькі неабходны фактычны матэрыял, але выяўляецца сістэма і методыка самастойнай працы. Якраз такія мэты і мае прапанаваны  дапаможнік, у якім, акрамя заданняў для самастойнай і кантрольнай работ, змяшчаюцца метадычныя парады, звязаныя з засваеннем найбольш складаных раздзелаў курса гісторыі беларускай мовы, даюцца ўзоры выканання пэўных практыкаванняў. Аўтары дапаможніка палічылі неабходным уключыць у яго змест неабходную літаратуру і пералік пытанняў, матэрыял якіх рэкамендуецца засвоіць пры падрыхтоўцы да залікаў і экзамену.

Дапаможнік падрыхтавалі Ж.С.Сіплівеня (раздзел «Гістарычная фанетыка беларускай мовы»), Н.К.Памецька (раздзел «Гістарычная марфалогія беларускай мовы»), І.І.Бубновіч (раздзел «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы»).