ГІСТАРЫЧНАЯ МАРФАЛОГІЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
^ Вверх

 ГІСТАРЫЧНАЯ МАРФАЛОГІЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 

Для выканання заданняў па гістарычнай марфалогіі, а таксама пры падрыхтоўцы да экзамену неабходна засвоіць матэрыял па наступных пытаннях:

1. Прадмет і задачы гістарычнай марфалогіі.

2. Агульная характарыстыка марфалагічнага ладу старажытных усходнеславянскіх гаворак.

3. Часціны мовы як марфалагічныя падсістэмы ўзаемазвязаныя і адносна аўтаномныя ў сваёй гісторыі. Размежаванне часцінаў мовы ў старажытныя часы.

4. Гісторыя назоўніка. Развіццё граматычных катэгорыяў роду, ліку, склону назоўніка.

5. Старажытныя асновы назоўнікаў.

6. Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў.

7. Вызначэнне старажытных тыпаў скланення назоўнікаў.

8. Перагрупаванне старажытных тыпаў скланення назоўнікаў ў адзіночным ліку. Лёс старажытнага тыпу скланення назоўнікаў з асновамі на *ā (*jā).

9. Лёс старажытных тыпаў скланення назоўнікаў з асновамі на *ŏ (*jŏ) і *ŭ.

10. Лёс старажытнага тыпу скланення назоўнікаў з асновай на *ĭ.

11. Лёс старажытных тыпаў скланення назоўнікаў з асновамі на зычны і *ū.

12. Cучасная тыпалогія скланення назоўнікаў і яе адносіны да старажытнай сістэмы скланення.

13. Страта назоўнікамі адрознення па тыпах скланення ў множным ліку.

14. Гісторыя граматычнай катэгорыі адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці назоўнікаў.

15. Сістэма займеннікавых слоў перыяду агульнаўсходнеславянскага пісьменства.

16. Гісторыя асабовых і зваротнага займеннікаў старажытнага перыяду.

17. Гісторыя займенніка 3-й асобы.

18. Гісторыя неасабовых займеннікаў. Змены ў займенніках мяккай разнавіднасці.

19. Гісторыя неасабовых займеннікаў. Змены ў займенніках цвёрдай разнавіднасці.

20. Гісторыя скланення займеннікаў кúто, чьто.

21. Змены ў займенніку вьсь (вьс#, вьсe).

22. Гісторыя прыметніка. Асноўныя катэгорыі прыметніка як адной з групаў імёнаў і іх адрозненне ад адпаведных катэгорыяў назоўніка.

23. Заканамернасці функцыянавання іменных і займеннікавых прыметнікаў у найбольш старажытных помніках усходнеславянскага пісьменства.

24. Гісторыя іменных прыметнікаў.

25. Гісторыя займеннікавых прыметнікаў.

26. Сцягнутыя (злітныя) формы прыметнікаў і іх гісторыя.

27. Гісторыя прыналежных прыметнікаў

28. Гісторыя формаў ступеняў параўнання прыметнікаў.

29. Фарміраванне лічэбніка як самастойнай часціны мовы.

30. Асаблівасці скланення некаторых групаў лічыльных слоў (1 – 4).

31. Асаблівасці ўтварэння і скланення некаторых групаў лічыльных слоў (5 – 10), (11 – 19).

32. Асаблівасці ўтварэння і скланення некаторых групаў лічыльных слоў (20, 30, 50 – 80).

33. Асаблівасці ўтварэння і скланення некаторых групаў лічыльных слоў (40, 90, 100 і іншыя лічэбнікі для абазначэння сотняў).

34. Гісторыя парадкавых, дробавых і зборных лічэбнікаў.

35. Гісторыя дзеяслова. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова ў старажытнасці.

36.Тыпы формаўтваральных дзеяслоўных асноў інфінітыва і цяперашняга часу. Класы дзеясловаў у старажытны перыяд.

37. Гісторыя формаў цяперашняга часу дзеяслова. Нетэматычныя дзеясловы.

38. Гісторыя формаў цяперашняга часу дзеяслова. Тэматычныя дзеясловы.

39. Гісторыя формаў будучага простага часу дзеяслова.

40. Гісторыя формаў будучага часу дзеяслова. Будучы складаны І.

41. Гісторыя формаў будучага часу дзеяслова. Будучы складаны ІІ.

42. Гісторыя формаў мінулых  часоў дзеяслова. Аорыст.

43. Гісторыя формаў мінулых часоў дзеяслова. Імперфект.

44. Гісторыя формаў мінулых часоў дзеяслова. Перфект.

45. Гісторыя формаў мінулых часоў дзеяслова. Плюсквамперфект.

46. Развіццё катэгорыі трывання.

47. Гісторыя формаў ірэальных ладоў. Загадны лад.

48. Гісторыя формаў ірэальных ладоў. Умоўны лад.

49.Гісторыя формаў інфінітыва.

50. Гісторыя супіна.

51. Гісторыя дзеепрыметнікаў незалежнага стану.

52. Гісторыя ўтварэння дзеепрыслоўя.

53. Гісторыя дзеепрыметнікаў залежнага стану.

54. Асаблівасці фарміравання прыслоўя як часціны мовы. Падзел прыслоўяў паводле ўтварэння і значэння.

55.Асноўныя тыпы простых сказаў у помніках усходнеславянскага пісьменства.

56. Выражэнне членаў сказа ў помніках усходнеславянскага пісьменства.

57. Канструкцыя «давальны самастойны» і яе лёс ва ўсходнеславянскіх гаворках.

 Рэкамендаваная літаратура 

  1. Борковский В.И, Кузнецов С.П. Историческая грамматика русского языка. – 2-е изд. – М., 1965.
  2. Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн., 1979.
  3. Горшкова К.В., Хабургаев Г.А. Историческая грамматика русского языка. – М., 1981.
  4. Иванов В.В. Историческая грамматика русского языка. – 3-е изд., перераб. и доп. – М., 1990.
  5. Марков В.М. Историческая грамматика русского языка. Именное склонение. – М., 1974.
  6. Мова беларускай пісьменасці XIV – XVIII стст. – Мн., 1988.
  7. Нарысы па гісторыі беларускай мовы. – Мн., 1957.
  8. Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. / Пад рэд. М.С. Яўневіча. ––Мн. 1974.
  9. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. – 3-е выд., выпраўленае. – Мн., 1989.
  10. Янович Е.И. Историческая грамматика русского языка. – Мн., 1986.

 Заданне 1.     

Вызначце старажытны тып скланення назоўнікаў. Абгрунтуйце свой выбар. 

Варыянт 1: Поле, страхъ, небо, свекры, дъчи, ножь, поустыня, соуша, деревл#нинъ, старьць.

Варыянт 2: Вhньць, "тры, волъ, одежа, ногъть, мышь, древо, господыня, сhм#, журавль.

Варыянт 3: Кън#зь, вече, жито, брhм#, домъ, кън#гыня, мати, литва, путь, кры.

Варыянт 4: Слово, доводъ, рубль, озеро, полочанинъ, плачь, дьнь, лось, золы, сынъ.

Варыянт 5: Дhт#, лhто, воевода, медъ, лебедь, любы, соль, око, з#ть, рабыня, коньць.

Варыянт 6: Мълни", ногъть, коры, вожь, мъркы, коло, им#, мысль, богыня, витьбл#нинъ.

Варыянт 7: Чьрвь, "чьмы, ледъ, чюдо, смольн#нинъ, пhснь, пламы, молодьць, порос#, вождь.

Варыянт 8:  Вhтръ, владыка, гвоздь, доуша, зьрно, тел#, пам#ть, ледъ,  коупьць, христи#нинъ. 

Метадычныя парады да задання 1 

Знаёмства з парадыгмай старажытнага агульнаўсходнеславянскага скланення назоўнікаў сведчыць, што класіфікацыя скланення па асновах нават для ранняга этапу развіцця агульнаўсходнеславянскай мовы мела ўмоўны характар, бо грунтавалася не на якасці рэальных тагачасных асноў, а на сістэме асноў, якія былі ўласцівыя індаеўрапейскай і праславянскай эпохам. Выяўляюцца прыкметныя адрозненні сістэмы скланення агульнаўсходнеславянскай мовы ў параўнанні з адпаведнай сістэмай сучаснай беларускай мовы. Таму, натуральна, сучаснаму  даследчыку складана вызначыць, да якога тыпу скланення належалі тыя ці іншыя словы ў старажытнасці. Каб унікнуць памылак, варта карыстацца марфалагічным, фанетычным, семантычным спосабамі вызначэння старажытнага тыпу скланення назоўнікаў.

I.Марфалагічны спосаб. Для вызначэння старажытнага тыпу скланення назоўніка неабходна:

1. Рэканструяваць форму назоўнагасклону адзіночнага ліку назоўніка па нормах агульнаўсходнеславянскай мовы XI ст.

2. Вызначыць род назоўніка, разнавіднасць старажытнай асновы  (цвёрдая ці мяккая), канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку па нормах агульнаўсходнеславянскай мовы XI ст.

3. Мець на ўвазе дыферэнцыяцыю назоўнікаў па старажытных тыпах скланення і зрабіць выснову адносна старажытнага тыпу скланення канкрэтнага назоўніка. Гэты спосаб найбольш прыдатны для вызначэння старажытнага тыпу скланення назоўнікаў жаночага і ніякага роду, а таксама назоўнікаў мужчынскага роду з цвёрдай асновай. Напрыклад:

галава – агульнаўсходнеславянскае голова – ж. р., цв., у Н. склоне адзіночнага ліку канчатак -а. Назоўнікі жаночага роду з цвёрдайасновай, якія мелі канчатак -а ў Н. склоне адзіночнага ліку па нормах XI ст., змяняліся толькі паводле старажытнага тыпу скланення на .

мудрасць – ўсходнеславянскае мудрость – ж. р., мяк., у Н. склоне адзіночнага  ліку канчатак -ь. Назоўнікі жаночага роду з мяккай асновай, якія мелі канчатак -ь у назоўным склоне адзіночнага ліку па нормах XI ст., змяняліся толькі паводле старажытнага тыпу скланення  на .

мора – агульнаўсходнеславянскае море – н. р., мяк., у Н. склоне адзіночнага ліку канчатак . Назоўнікі ніякага роду з  мяккай асновай, якія мелі канчатак -е ў назоўным склоне адзіночнага ліку па нормах XI ст., змяняліся паводле старажытнага тыпу скланення на *jŏ

У агульнаўсходнеславянскай мове многія назоўнікі мелі аднолькавыя граматычныя паказчыкі (род, канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку), але змяняліся паводле розных тыпаў скланення. У такіх выпадках старажытны тып скланення вызначаецца з улікам дадатковых звестак рознага характару. 

Напрыклад, назоўнікі ніякага роду цвёрдай разнавіднасці з канчаткам -о ў назоўным склоне адзіночнага ліку (лето, небо) адносіліся ў агульнаўсходнеславянскай мове да тыпаў скланення на і на зычны. Аднак варта мець на ўвазе, што ў склад старажытнага тыпу скланення на зычны ўваходзілі толькі такія назоўнікі ніякага роду з канчаткам -о, якія ва ўсіх склонавых формах (акрамя назоўнага склону адзіночнага ліку) мелі суфікс -ес-. Названая ўстаўка захоўваецца і ў асобных сучасных формах гэтых назоўнікаў ці вытворных словах у беларускай ці іншых славянскіх мовах. Такім чынам, улічваючы той факт, што назоўнік неба ў сучаснай беларускай мове ў форме назоўнага склону множнага ліку мае ўстаўку -ёс- (<ес) (нябёсы), яго варта лічыць назоўнікам старажытнага тыпу скланення на *зычны. Аналагічна і агульнаўсходнеславянскія назоўнікі диво, слово, тело, чудо (параўн. сучасн. бел. дзівосы, дзівосны, сучасн. руск. словеса, словесный, телеса, телесный, чудеса, чудесный). Назоўнік лето ні ў адной склонавай форме не мае ўстаўкі -ес- і таму павінен вызначацца як назоўнік тыпу скланення на .

Для размежавання па старажытных тыпах скланення назоўнікаў мужчынскага роду з цвёрдай асновай і канчаткам -ъ, якія ўваходзілі у склад тыпаў скланення на і на , трэба запомніць усе назоўнікі, што змяняліся па старажытным непрадукцыйным скланенні на . Напрыклад:

лес, дом – агульнаўсходнеславянскія лhсъ, домъ – м. р., канчатак Н. склону адзіночнага ліку -ъ. Назоўнікі мужчынскагароду з канчаткам -ъ у назоўным склоне адзіночнага ліку па нормах XI ст. змяняліся паводле старажытных тыпаў скланення на і на . Назоўнік домъ уваходзіць у лік назоўнікаў тыпу скланення на , а назоўнік лhсъ не ўваходзіць.  Значыць, назоўнік лhсъ змяняўся  паводле тыпу скланення на .

II. Фанетычны спосаб. Найбольш складана вызначыць старажытны тып скланення назоўнікаў мужчынскага роду з мяккай асновай і канчаткам , адны з якіх уваходзілі ў тып скланення на *jŏ, іншыя – у тып скланення на . Адрозненне назоўнікаў гэтых тыпаў скланення ў розным паходжаннні мяккага зычнага, на які канчалася ў агульнаўсходнеславянскай мове пераўтвораная (у выніку фанетычных зменаў праславянскага перыяду) аснова назоўнікаў на *jŏ і на . У назоўнікаў тыпу скланення на *jŏ пераўтвораная аснова канчалася на спрадвечна мяккі зычны, які ўзнік у выніку ётавай палаталізацыі ([кон’ь] < *konjŏs) ці ў выніку III палаталізацыі заднеязычных ([от˙ьц’ь] < *otьkъ). Назоўнікі мужчынскага роду тыпу скланення на   мелі пераўтвораную аснову з канцавым спрадвечна паўмяккім зычным, што развіўся перад галосным пярэдняга раду *i ([гост˙ь] < *gostĭs).

Для таго каб высветліць паходжанне апошняга зычнага пераўтворанай асновы назоўніка мужчынскага роду з канчаткам -ь і, такім чынам, вызначыць старажытны тып яго скланення, неабходна выкарыстаць звесткі з гістарычнай фанетыкі. Напрыклад:

нож – агульнаўсходнеславянскае ножь – м. р., канчатак Н. склону адзіночнага ліку -ь. Наяўныя ў беларускай мове словы гэтага ж кораня нізаць, нанізваць, пранізлівы, нізка (вершаў) падказваюць, што гук [ж] (агульнаўсходнеславянскі [ж’]) у слове нож развіўся з прасл. *zj. Значыць, назоўнік ножь змяняўся паводле старажытнага тыпу скланення на *jŏ.

князь – агульнаўсходнеславянскае кън#зь – м. р., канчатак Н. склону адзіночнага ліку -ь. Наяўнае ў беларускай мове слова  гэтага ж кораня княгіня сведчыць, што гук [з’] у слове князь узнік з гука [г] у выніку III палаталізацыі (*kúnęgъ), што дазваляе аднесці назоўнік князь да старажытнага тыпу скланення на *jŏ.

лебедзь – агульнаўсходнеславянскае лебедь – м. р., канчатак Н. склону адзіночнага ліку . Гэты назоўнік змяняўся паводле тыпу скланення на , бо калі б  ён меў аснову на *jŏ, то ў выніку ётавай палаталізацыі замест лебедь у назоўным склоне адзіночнага ліку ўзнікла б форма лебежь.

Вызначэнне старажытнага тыпу скланенння назоўнікаў, пераўтвораная аснова якіх канчалася ў агульнаўсходнеславянскай мове на мяккія санорныя [л’], [н’], [р’], ускладняецца  спецыфікай  гістарычнага развіцця апошніх. Калі ў словах тыпу нож зыходны гук у выніку ўплыву [j] памякчаўся і супадаў з іншым паводле якасці мяккім зычным ( [*zj] → [ž’]; [*kj] → [č’], [*chj] → [š’] і інш.) ці з спалучэннем зычных ( [*mj] → [*ml’]; [j] → [*υl’], [*pj] → [*pl’] і інш.), што з’ўлялася своеасаблівым паказчыкам уздзеяння j, то ў выпадку ётавай палаталізацыі санорных [l], [n], [r] яны карэнным чынам не змяняліся, а толькі пераходзілі ў адпаведныя мяккія гукі [*lj] → [*l], [*nj] → [*n], [*rj] → [*r]: *konjŏs → [кон’ь]. У пазіцыі ж перад галосным пярэдняга раду санорныя [l], [n], [r] памякчаліся і супадалі з адпаведнымі паўмяккімі зычнымі: [*l]"[*l˙],[*n] "[*n˙], [*r] " [*r˙]: *ognĭs → [огн˙ь]. Такім чынам, у гэтых выпадках трэба вызначаць паходжанне мяккага санорнага (спрадвечна мяккі ці спрадвечна паўмяккі). Без дапамогі этымалагічных даведнікаў гэта зрабіць немагчыма, бо былыя паўмяккія зычныя яшчэ ў старажытныя часы зведалі далейшае памякчэнне і супалі з адпаведнымі мяккімі зычнымі, а сучаснай беларускай мове яны неўласцівыя.

III. Семантычны спосаб. Вядома, што размеркаванне назоўнікаў па старажытных тыпах скланенння першапачаткова грунтавалася на семантычным прынцыпе. Канцавыя гукі старажытнай асновы спрадвечна былі словаўтваральнымі суфіксамі (іх яшчэ называюць каранёвымі вызначальнікамі, дэтэрмінантамі), якія надавалі словам роднаснае значэнне. Пазней гэтыя суфіксы страцілі сваё значэнне, што прывяло да страты першасных стасункаў у межах старажытных тыпаў скланення. Аднак і сёння можна выявіць асобныя рэшткі ранейшых семантычных сувязяў слоў, што і дапамагае вызначыць іх старажытны тып скланення. Напрыклад, найменні дзяцей і маладых жывёлаў утвараліся пры дапамозе суфікса *-ent(> ę→а): агульнаўсходнеславянскія дhт#, роб#, жереб#, порос#, тел# і інш. (тып скланення з асновай на зычны). Словы з значэннем ступені блізкай роднасці мелі суфікс -ter: агульнаўсходнеславянскія мати (Р. скл. матере), дьчи (Р. скл. дъчере) (тып скланення з асновай на зычны). Такі ж суфікс раней мелі агульнаўсходнеславянскія назоўнік сестра, які яшчэ ў дапісьмовы перыяд перайшоў у тып скланення на , і назоўнік братъ (братръ), а таксама, верагодна, іншыя словы, параўн. у гэтых адносінах англ. mother, father, sister, brother. Сярод назоўнікаў з асновай на *-ū вылучаюцца семантычныя групы слоў з значэннем ступеняў роднасці: агульнаўсходнеславянскія золы, "тры, свекры і назвы раслінаў і пладоў: мúркы, тыкы і іншыя. Многія назоўнікі з суфіксам *-ĭ ужываліся для намінацыі птушак і жывёлаў: агульнаўсходнеславянскія звhрь, лось, медвhдь, гусь, голубь і інш. (тып скланення на ).

Аднак семантычны спосаб вызначэння старажытнага тыпу скланення назоўнікаў не заўсёды надзейны. У асобных выпадках ужыванне толькі гэтага спосабу можа прывесці да памылковай высновы. Напрыклад, назоўнік журавль па семантычнай прымеце ‘птушка’ можа быць аднесены да старажытнага тыпу скланення на . Але фанетычны аналіз пераканаўча сведчыць, што гэты назоўнік змяняўся паводле старажытнага тыпу скланення на *jŏ ( [вл’] < [j]); параўн. сучасн. бел. словы жураў, журавіны, а таксама прасл. *žeraυ.

 Заданне 2.

 Пракаментуйце формы назоўнікаў у прыкладах: а) з старабеларускіх пісьмовых помнікаў, б) з сучаснай беларускай мовы.

 Варыянт 1

а. 1) Льну копа двадцать чотыри грошы; 2) а в ризhрускому купцhви ^ вhса дати ~му^ бhрковьска полъ;3)простож бы тое смиренье вhчно сто#ло непорушено со wбою сторону, межи нами полоч#ны и риж#ны; 4)стороже которые стерегли гробоу іссва пришли; 5) толко кнзю скирикгаилу володети городомъ полоцкомъ и усеми тыми месты и городы и волостми.

б. Р. скл. адз. л.: чалавека, агню; Д. скл. адз. л.: каню, полымю, шчаняці; Т. скл. адз. л.: імем, шклом, берагам; М. скл. адз. л.: на сэрцы, на карчы, на рагу (вуліцы).

 Варыянт 2

а. 1) О пожогу дому або гумна; 2) повиненъ то [именье] сыну дарослому и девце, замуж ее выдавшы, поступити; 3) О мещанех, иж не мають на торгу селян грабити; 4) сего бо мти преже черницою была•грекини боудучи; 5) иже "ко кажоут дкторове и мистроветс#чию дирь åго ста" голова была преколота; 6) О сынех и о заступованье войны один за другого.

б. Р. скл. адз. л.: сына, болю; Д. скл. адз. л.: імю, краю, дзіцяці; Т. скл. адз. л.:, гаспадаром стрэмем, словам;М. скл. адз л.: на даху, назамчышчы, у гаі.

 Варыянт 3

а. 1) Хто бы кому коня або вола зоставил без року; 2) О присязе на гвалте и шкодах, при нем починеных, также на шкодах, при слузе або посланцу на дорозе вделаных; 3) з ручницою, гарбузом и з луком, и з жадною иною стрельбою; 4) тыи пастухове черес оусю зимоу оу ден и оу ноч мешкали; 5) wтворилисе емu нбса.

б. Р. скл. адз. л.: горада, палыну; Д.скл. адз. л.: імені, верху, цяляці; Т. скл. адз. л.: берагам, колам, іменем; М. скл. адз. л.: у мястэчку, на дажджы, на розе (каровы).

 Варыянт 4

а. 1) Питья так привозного мушкателы, малмазеи, вина, яко и меду, пива, горелки; 2) ^вhща еи Ноеми гл# иди дщеро мо#; 3) Поставил еще Кгедимин болвана перuнови, з камен"кременистог великог; 4) Што мають судити воеводове, старастове и державцы; 5) Которые на войне коней, зброй и броней своих кому позычають; 6) даемъ тую вольность на торгохъ.

б. Р. скл. адз. л.: каня, розуму; Д. скл. адз. л.: жаданню, колу, кацяняці; Т. скл. адз. л.: садам, дзіцем, племенем; М. скл. адз. л.: на карані, на ляту, у гушчары.

 Варыянт 5

а. 1) За воз сена одным конем осм грошей; 2) буду… и все иншое справавать, што належить врядови моему; 3) Ноеми повелела  РуFу збирати класы "чмен#з женъци Воозовыми; 4) волы кормные… были пасены; 5) дети и внuчата тuю слuжбu слuжили; 6) Цена звером диким; 7) И даи же вамъ гсдь знаити ^починутие в домехъ мuжевъ ваших; 8) и взяша тьстя сво~го.

б. Р. скл. адз. л.: возера, чароту; Д. скл. адз. л.: гаспадару, племені, воку; Т. скл. адз. л.: коранем, цемем, краем; М. скл. адз. л.: на дрэве, у рэчышчы, на госцю.

 Варыянт 6

а. 1) На збудованье склепу ку захованью книг; 2) нине т# подаю wгню вечному; 3) Не отнимай ^ дит#т#твоего казsни пакs ли же пробиешь его дубцемъ не uмреть wт того; 4) Не з людми пристоино" воиною, але с каменьми а муры и баштами недобытыми справу мhли; 5) постел# же ~го пълна бысть червеи.

б.Р. скл. адз. л.: звера, шуму; Д. скл. адз. л.: дому, семю, ягняці; Т. скл. адз. л.: бярэмем, шчанём, дубам; М. скл. адз. л.: аб сыне, на камені, аб вужы.

 Варыянт 7

а. 1) Предаша телhса сво" на раны и глвы сво" мечеви; 2) вhрuют в бга правдивого а твоим с" каменю и дереву балваном бездушнимъ не клан"ют; 3) Небо и  земл#проминеть, а слова мои не проминуть; 4) за неделю до Юрьева дня; 5) дым просто к небу ишол; 6) многи греки побилъ, а иншии с конеи зъбилъ; 7) не маючы никого ближнихъ роду сво~го.

б. Р. скл. адз. л.: дома (але: дадому), шолаху; Д. скл. адз. л.: каменю, бярэмю, жарабяці; Т. скл. адз. л.: голасам, вымем, стрэменем; М. скл. адз. л.: у кажусе, аб чалавеку, у бары.

 Варыянт 8

а. 1) конець погибели их приидет; 2) изъ славнаго града полоцька; 3) далъ ей шесть мерокъ "чменю; 4) потопила естъ въ мори; 6) Въстани ветре полунощныи; 7) А естли хто кого в месте на улицы або в господе стрельбою ранить; 8) О пожарохъ у пущах и лесех.

б. Р. скл.. адз. л.: дзеда, лёну, ільну, ячменю; Д. скл. адз. л.: маляру, захапленню, ваўчаняці; Т. скл. адз. л.: следам, дном, бярэмем; М. скл. адз. л.: на парозе, у бярэзніку, на двары.

 Метадычныя парады да заданняў 2–7 

Гістарычны каментар да формаў самастойных часцінаў мовы

Для таго, каб пракаментаваць форму самастойнай часціны мовы, патрэбна:

1)     зрабіць поўны марфалагічны разбор формы;

2)     параўнаць гэтую форму з адпаведнай агульнаўсходнеславянскай формай ХІ ст. і выявіць, супадаюць яны ці не супадаюць;

3)     зрабіць выснову пра характар аналізаванай формы: спрадвечная ці неспрадвечная. Калі каментаваная форма супадае з адпаведнай агульнаўсходнеславянскай формай ХІ ст., яе варта лічыць спрадвечнай. Форма, якая не супадае з адпаведнай агульнаўсходнеславянскай формай ХІ ст., з’яўляецца неспрадвечнай (змененай, новаўтворанай) і патрабуе дадатковага тлумачэння. Каб правільна пракаментаваць новыя формы, трэба добра засвоіць гістарычныя працэсы, якія маглі паспрыяць іх узнікненню (працэсы ўзаемадзеяння і ўзаемаўплыву, уніфікацыі формаў і інш.).

Каментар да формаў назоўніка

Марфалагічны разбор назоўніка : а) выпішыце слова з тэкста, б) запішыце яго пачатковую форму, в) вызначце яго род, лік, склон, г) вылучыце яго канчатак, д) высветліце  старажытны тып скланення, характар старажытнай асновы.

Узор выканання:

мурогу большей ста возовъ.

1)      Мурогу – пачатковая форма мурогъ, м.р., адз.л., Р. скл.., канч. , старажытны тып скл. на *ŏ, аснова на заднеязычны гук.

2)      У агульнаўсходнеславянскай мове ХІ ст. назоўнікі мужчынскага рода старажытнага тыпу скланення з асновай на *ŏ цвёрдага варыянта ў Р. скл. адз.л. мелі канчатак : стола, города.

3)      Такім чынам, аналізаваная форма Р. скл. адз. л. мурогу неспрадвечная, бо мае не спрадвечны для назоўнікаў м. р. з цвёрдай асновай на *ŏ канчатак , а новы канчатак , пазычаны ў назоўнікаў старажытнага тыпу скланення на *ŭ.

 Заданне 3.

Пракаментуйце формы займеннікаў у прыкладах з старабеларускіх пісьмовых помнікаў.

 Варыянт 1

1) Се азъ кнзь великіи анофреи; 2) и wно~ мешканå ихъ над тыми реками вельми с# имъ подобало и назвали тую землю Жомоить; 3) тымь оусемъ володети кнзю скирикгаилу.

 Варыянт 2

1) Хто бы кольвекъ с паньства нашого до земли неприятельское утекл; 2) #зъ вамъ клан#юс#; 3) надеютс# смрти а нhтъ ее; 4) мы же поидемъ на нь; 5) нижли в том насъ Бгъ wстерегъ; 6) выжен тую неволницu.

 Варыянт 3

1) В сесь статут слово от слова есть вписанъ; 2) " на бои к немоу идu; 3) wни мигнули wчима; 4) Не маеть нихто ни за кого терпети, только кождый сам за себе; 5) в ту землю приехали.

 Варыянт 4

1) А в тыхъ всихъ местехъ кождыs вр#дъ кгродъскиs… повиненъ бuдеть дл# судовъ в замкu, або u дворе нашом гсдрьскомъ домъ "киs поступити; 2) приходит ми на памет; 3) хто погладает тотъ встыдu не маетъ; 4) не будет при тобе столец беззаконія; 5) витовтъ приеде оу вильню хот# ю засhсти.

 Варыянт 5

1) Тело åго м#гко и сии росторопенъ; 2) на гетои стороне; 3) розгнhвалис на нь; 4) а тоå все åмоу даю ни въ што не въстuпаюс#; 5) и wны потомъ оу чистоте жити собе оукрепили.

 Варыянт 6

1) Именем всее Речы Посполитое О зводех злодейства с чим кольвек хто поиман будеть Потомком его ничого шкодити не будетъ; 2) мужъ да не надевает на с# одежи женское; 3) wбецуемъ словомъ нашым; 4) знаю те хто еси; 5) тогды сторож борздеи вышол и оувел и оу црквь.

 Варыянт 7

1) Се азъ мьстиславъ володимирь снъ; 2) Кто иному ставить сило, той сам в немъ загинеть; 2) гнhвалис# на него грекове; 3) Пане, албо пусти Трыщана, альбо хочу сама себе убити тымь мечомъ; 4) ни в чом добром не кохают; 5) слушно бых ти под"ковал.

 Варыянт 8

1) Не проси, але сам wзми, ничого ти мною не забаронено; 2) пришли ми суть вси добрые речи посполу с нею; 3) Uчинил  естъ заветъ той; 4) предо всимъ сено будеть вытерто; 5) поведели суть мнh все еже Uчинила еси свекрови своеи; 6) ничто же ест новаго подъ слнцемъ. 

Каментар да формаў займенніка

Марфалагічны разбор займенніка: а) выпішыце слова з тэксту, б) запішыце яго пачатковую форму; в) вызначце разрад займенніка, г) для асабовых займеннікаў 1-й, 2-й асобы і зваротнага займенніка пазначце асобу, лік, склон, поўную ці энклітычную формы, для займеннікаў 3-й асобы і неасабовых – разрад, род, лік, склон, д) вылучце канчатак.

Узор выканання:

Так много золота были принесли… иж е мhли за ледашто.

1) е – пачатковая форма и, неасабовы указальны займеннік, н.р., адз.л., В. скл., канч. -е.

2) У агульнаўсходнеславянскай мове ХІ ст. указальны займеннік и (", ~) н.р. ~(м.р. – и, ж.р. - ") у В. скл. адз.л. меў форму ~.

3) Такім чынам, форма е В. скл. адз.л. указальнага займенніка и (", ~) н.р. ~ спрадвечная. У сучаснай беларускай мове замест яе ўжываецца форма яго.(< ~го – былая форма В.–Р. скл. адз. л. м. і н. р.).

 Заданне 4.

Пракаментуйце сучасныя формы назоўнага склону адзіночнага і множнага ліку займеннікаў.

 Варыянт 1. Ён, яна, яно, яны.

Варыянт 2. Той, тая, тое, тыя.

Варыянт 3. Гэты, гэта (гэтая), гэтае, гэтыя.

Варыянт 4. Гэны, гэна (гэная), гэнае, гэныя.

Варыянт 5. Мой, мая, маё, мае.

Варыянт 6. Свой, свая, сваё, свае.

Варыянт 7. Наш, наша (нашая), нашае, нашыя.

Варыянт 8. Увесь, уся, усё, усе.

 Заданне 5.

Пракаментуйце формы прыметнікаў у прыкладах з старабеларускіх пісьмовых помнікаў.

 Варыянт 1

1) Мhла твар хорошu; 2) навелможнейшого цесар"; 3) на высоце мhсте; 4) в законh панским; 5) и пригодилос# и "ко с# стати могло прес адамово дерево ити; 6) иже колиж то~ на зеленом дереве чин#т•што пак боудет на соухом; 7) Людемъ посполитымъ Руского "зыка к пожитку; 8) у Клецкомъ повhтh; 9) вже невозьможно оудержати земли Литовъскыя.

 Варыянт 2

1)W навышше богатьство вельможности бжьåå како нине еси потоптано; 2) былъ нагъ "ко матка его народила; 3) далъ… wлкгирдоу королевu wцоу крево; 4) видел велику доброть его; 5) в нижънемъ замъку; 6) сuмнене ест за вино наsсолодше; 7) муляры Городенскіи; 8) заложи Владимирь сынъ Ярославль, Святую Софью; 9) а сна своåго великаго кн#з# витовта wставил оу вилни.

 Варыянт 3

1) Придет на землю наимилеишии снъ божіи; 2) моуж добръ и праведен; 3) собралис# велики" воsска; 4) носили зброю чирвонu а жолту краснu; 5) пешого и конного людu триста; 6) лhпшой пам#ти.

 Варыянт 4

1) Тhломъ быс красенъ• оузростомъ высокъ• кроуглымъ лицемъ• wчима свhтлыма; 2) wдна сторона есть долъжша и ширша, и болша; 3) оболокъ светлыи заслонилъ ихъ; 4) госпожи пречистое; 5) прагнеть… презъ самuю досконалuю любовъ wбцовати; 6) в году теперешнимъ.

 Варыянт 5

1) И кнежыл кнзь великии Кгидимин много лhт на кн#зстве Литовскомъ Рuском и Жомоитскомъ и был справедливыи; 2) wн был немилосердныs "къ волкъ драпежныs на wвцы; 3) з данью медовою и серебреною; 4) в тоs предивноs таемъницы; 5) и знаåма бhаше и б#ше красна• а богата• але åдинu ногu къ подобенствu гоусинu ногu мhла.

 Варыянт 6

1) Тии же велици господари велици земли велицы князи; 2) ве звычаю добромъ; 3) клад"зь великъ глубокъ; 4) "зыкъ м#хки зломить кость; 5) у Виленскимъ месте схованы; 6) была краснеиша над слоунца; 7) ажь было и по wбhде на цареве дворе; 8) козаки Наливайкиного войска.

 Варыянт 7

1) Где ест домъ кн#жии; 2) на чюжим коне; 3) был трыщан здоров так хорош и легок; 4) вода велми зимна" и "сна"; 5) премuдрыs Соломонъ; 6) И тыи короли и велици князи и послы быша у великого князя Витовта; 7) прагну хсву веру мети.

 Варыянт 8

1) понесеши… человка немудра, несмыслена и немилстива; 2) Лепша# ест мудрость нежели оружи#; 3) во оутробh материне; 4) нашолъ wдинъ кубокъ чыстое трутизны и възявъшы прынесъ королю; 5) чаровные паганские слова говорила; 6) Цена конем робочым доморослым; 7) погубиша всехъ… wт стара  и до млада. 

Каментар да формаў прыметніка

Марфалагічны разбор прыметніка: а) выпішыце слова з тэксту, б) запішыце яго пачатковую форму, в) вызначце разрад прыметніка па значэнні і яго форму (кароткая ці поўная), род, лік, склон, г) вылучыце канчатак і характар асновы.

Узор выканання:

на том великом кони моцном.

1)  Великом пачатковая форма великъи, якасны, поўная, м. р., адз. л., М. скл., канч. -омъ, аснова на заднеязычны гук.

2) У агульнаўсходнеславянскай мове ХІ ст. поўныя прыметнікі м.р. з асновай на заднеязычны гук у М. скл. адз. л. мелі канчатак -hмь: коротъцhмь, велицhмь (заднеязычны гук у пазіцыі перад дыфтангальным [ě] змяніўся па законе ІІ-й палаталізацыі ў мяккі свісцячы).

3) Такім чынам, форма М. скл. адз. л. якаснага поўнага прыметніка великом неспрадвечная, бо мае не спрадвечны для поўных прыметнікаў м.р. з асновай на заднеязычны зычны канчатак -hмь, а новы канчатак -омъ, пазычаны ў прыметнікаў з асновай на цвёрды зычны (новомъ, добромъ).

 Заданне 6.

Вызначце рэшткі формаў агульнаўсходнеславянскіх указальных займеннікаў и, ", ~ ў складзе прыметнікаў сучаснай беларускай мовы. У кожным выпадку патлумачце змены, якія адбыліся падчас утварэння поўных прыметнікаў на стыку кароткага прыметніка і займенніка. 

Варыянт 1. Глыбокая рака, добраму слову, на белым снезе.

Варыянт 2. З сініх вачэй, вольным птушкам, маладога саду.

Варыянт 3. Вясенняму дню, старыя дрэвы, добрых слоў.

Варыянт 4. Маладую траву, у летнюю ноч, халоднаму ветру.

Варыянт 5. Вясёлыя дзяўчаты, ціхую плынь, у высокім небе.

Варыянт 6. Бачу зялёныя дрэвы, на сухой зямлі, разумныя студэнты.

Варыянт 7. Новая кніга, светлага дня, добрае дзяўчыны.

Варыянт 8. У ляснымвозеры, сумную песню, тонкім дубкам.

 Заданне 7.

 Пракаментуйце формы дзеясловаў: а) у прыкладах з помнікаў старабеларускага пісьменства, б) у дыялектных запісах і ў прыкладах з фальклорных і мастацкіх тэкстаў.

 Варыянт 1

а. 1) Черезъ всю землю его hдучи, трудно человhка увидhть, кромъ детей и головъ-белыхъ; 2) облечес# Есfеръ в ризы царьские; 3) Они же возопиша и плакоше глюще с тобою поидемы к людем твоимъ; 4) а також здес по#вилос# было повhтрие на люд; 5) по ~го слову приготовилис# ~сме были; 6) uмыслилисмы мужнå воåвать; 7) Не помози åму бог и света# Мары# матка божа, если " мам wт wдного чоловhка погинути.

б. 1) Сава мосце, а Мікола гвоздзе (Прык. і прым.); 2) Мы дамо! Мы – сіла! Мы – права! (Цётка); 3) Ежма! Што мае аставацца, то лепш жыватом качацца (Высл.); 4) Любіш быць узяхам, любі быць і аддахам (Янов.); 5) Жыў-быў дзед з бабай, жылі яны дужа бедна (Казкі); 6) – Ну, будзем ехаць! – Едзьма, браце! – на момант ціха стала ў хаце, куды мужчыны завіталі, спынілісь, шапкі пазнімалі, прад абразамі гнуць галовы (Я.Колас); 7) Рабіцьмеш фільгуючы – заплацяць дзянькуючы (Прык. і прым.).

 Варыянт 2

а. 1) А еще юна еси возрастом• не можеши понести т#готы мнишскаго жит¿а и како можеши wставити кн#жен¿е и славu мира сего; 2) оуставила есми брати… тем"нъщинu; 3) и тu показа еи агглъ гснъ; 3) " есми загиб, нигдh не мам весел"; 4) чого вышлисте в пустыню; 5) Пане улhзьмо в тот луг; 6) не презри менh млстиве гси оуповающаго на т#• но спси дшю мою.

б. 1) А жар жа гарыць, атухаіць, а мак жа цвіцець, адцвітаіць (Куп і пятр. п.); 2) – Эх, – цмокаў дзядзька: – наямося! – Зірнулі хлопцы на Антося і сліну ўсе яны глынулі, паветра носам зацягнулі (Я.Колас); 3) Ехацьме Васілька далёкі (Вяс.); 4) Adnym macham sto zabiwacham (Fed.); 5) Былі-жылі ў адной хаце дзед і баба (Казкі); 5) Прывітайма ж яго [Новы год] мы вясёла, каб ніводзін не смеў сумаваць (Л.Геніюш); 6) Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае ўжо хто я: я – пякучка-крапіва (К.Крапіва).

 Варыянт 3

а. 1) Åсли подамо непри#телю мhсто, без похибы маåтности и горла, всих нас в небезпечность удамо; 2) слuжиломъ " u сuседа того; 3) што ми велиши гсне мои; 4) вси люди боудоут верети в него; 5) идохом на wлга зане с# б#ше приложилъ к Половцом; 6) И где тебе мертвую похорон#ть тu и мене uмершу да положать; 7) гл# лестью а не истинною.

б. 1) Хто косе, хто не косе, а есці ўсякі просе (Прык. і прым.); 2) Дамо рублёў тры і – гатова! (Я.Колас); 3) Начавацьмеш ночку ў дарозе (Вяс.); 4) Адным махам семсот пабіяхам (Рапан.); 5) – І дзе ты гэтак налупіўся! Каб ты смалы ўжо быў напіўся! Ото натура! – жонка лае, а ён смяецца, не шманае (Я.Колас); 6) Або ты знойдзеш праўду ў свеце? Каму пажаліцца, скажэце? (Я.Колас); 7) А сядзь, спарыш, на куце. А пі і еш, што хоця (Восен. і талочн. п.). 

Варыянт 4

а. 1) Архипъ хлhба николи не вкушал ани вина пил толко былие вар"ше без соли; 2) имаю тобh искати пакою; 3) " после того видhлемь его зь четырма биючогос# татарами; 4) родител# же е# возрадоваста с# w ржствh е# со всhм домом своим; 5) кн#з великыи ¤гаило дал былъ полтескъ братоу своему; 6) ать стоить старыи миръ твердо како доконцано; 7) "кож апслъ рече• ба люб# а брата своåго ненавид# ложь åс пред бгомъ.

б. 1) Спераду пякець, ззаду душу валакець (Прык. і прым.); 2) А там зямельны банк паможа, быка, карову прадамо… Чаго палохацца? дармо! Абы ахвоту меў, нябожа! (Я.Колас); 3) Начавацьму ў лузе-каліне, вячэрацьму да шчуку-рыбу (Песні пра ках.); 4) Наеўся, напіўся і царам зрабіўся (Прык. і прым.); 5) – Ото беспамятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! – Смяюцца, строяць з хлопца кпіны, няма спакою ні часіны (Я.Колас); 6) Ідзеце ў хату! – кажа маці: – Калі ўжо гінуць – гінь у хаце (Я.Колас); 7) Што любя (Астр.).

 Варыянт 5

а. 1) Потомъ пакъ и труднеишеå искушен¿å было настало на хот#щих крститис#; 2) сыномъ росказовати бuдемо; 3) "ко цыцеро поведилъ ижь åстесмо невольниками правъ для того, абысьмы вольности uживати могли; 4) придоша послы из города Москвы… прос# дъщери кнз# Витовтовы за великого кнз# Васили" Дмитриåвича; 5) того часу былъ ~сть гладъ в земли; 6) плачте со мною оуси которыи тоут åсте.

б. 1) Ёсць хлеб – ядзімо, а няма – глядзімо (Прык. і прым.); 2) Многа нітак спрадзецца, вёснаў шмат разаўецца, – ўсё ж чакаціме дружка мілага дзеўкі вернае сэрца (Л.Геніюш); 3) Буду плакала да ночанькі (Вяс.); 4) Васэля вялікая было, і з Вільні многа сватоў было наехаўшы (Косцевічы Астр.); 5) – Згарэлі б вы былі, начаткі! Парву нашчэнт вас, небажаткі!.. (Я.Колас); 6) Памажэце, хлопцы, жыта жаць (Куп. і пятр. п.); 7) Пад ляжачы камень вада не цячэць (Прык. і прым.). 

Варыянт 6

а. 1) Потом ехалисмы до кола, до братии; 2) то сuть непри#тели мои; 3) и знаåма бh#ше и б#ше красна и богата• але åдинu ногu къ подобенъствu гоусинu ногu мhла; 4) Бг человhка по образу и по подоб¿ю своему былъ створилъ и мужа и жену; 5) uмер есть отьць его; 6) дн# остатнего на скончаню того свhта, всhм сuд мает быти; 7) штобы ты сам не оумерлъ• нехаить оумреть та" тво" матка; 8) нашли члвка лежачого на wдном ложu золотом.

б. 1) Што вы ціха седзіцё, хлеба-солі не ясцё? (Восеньск. і талочн. п.); 2) Ўжо не ворагі, не магутныя, а вітацімуць рукі скутыя. Рукі цвёрдыя ды мазольныя, сэрца з крыўдаю паднявольнаю! Вочы з просьбамі, душы з ранамі ўсё пытацімуць свету ранняга (Л.Геніюш); 3) Хто сее па пакрові, не будзе меў чаго даць карові (Прык. і прым.); 4) Выбрала бысь у сваём сяле харошшага на смецці (Вяс.); 5) – Цьфу, млын пусты! ото завала, бадай табе было зарвала! – і злосна дзядзьку лае цётка, а ён хіхікае каротка (Я.Колас); 6) – Сядзьмо, паядаймо! (Казкі); 7) Няма падхадзяшчага, не трэба і заваляшчага (Бел. вяс.). 

Варыянт 7

а. 1) Вhмы то ижь по смерти твоå наше царство роспорошоно; 2) беда мне кто дасть wчима моима колод#зь слезъ абых плакала во дне и оу ночи; 3) беда мне какоå потешен¿å потом боудоу моглъ имhти; 4) блгодать бжь" цвhт#ше на немь; 5) wтцu моему не хотhлесмъ повhдати; 6) и рекла åи поиди дочко; 7) а то вдhлал åсми стерега головы свåи.

б. 1) І смалюць і агнём палюць (Высл.); 2) – Вы яго, панічок, частавацімеце? – шэптам спытала бабка (Я.Колас); 3) Jak ty mnie budzisz padsłuchuwaŭ, to ja tabie uszy abarwu! (Fed.); 4) Жыў быў дзед Гаўрыла і быў у яго сын Даніла (Казкі); 5) Запейма – пець лёгка ўдваём! (Я.Купала); 6) Станьмаце каля печы каравай сцярэгці (Вяс.); 7) Заўтра куцця – пад’ямо хаця (Гродз.). 

Варыянт 8

а. 1) далъ есми тобе серце мудро и разумно; 2) Чему плачешь и прочто не "си, и чемU смутиши серце свое; 3) А коли wна была прышла, в тот час было Трыщану сем лhтъ;  4) велми далеко живемы wт васъ; 5) ести будете а не насытитес#; 6) знайдохомъ ласку предъ очима твоима; 7) МUдрость теже пребываше со мною.

б. 1) Быў прыстаў, ды растаў (Прык. і прым.); 2) Няхай жа бог нам памагае! (Я.Колас); 3) Прыйшоў я на горку, адчыніў каморку, каб не дым, дык ба сабакі з’елі (Загад.); 4) Ні калупай струпа, а то й зноў будзя кроў цякла! (СБГ, II, 381); 5) Што не даямо, то дапеямо (Высл.); 6) Ехаў пан-капітан, у дзевачкі папытаў: «Што за косці ляжаць, што сабакі не ядзяць?» (Загад.). 

Каментар да формаў дзеяслова

Марфалагічны разбор: а) выпішыце слова з тэксту, б) запішыце яго пачатковую форму, в) вызначце лад, час, лік, род, асобу, клас дзеясловаў, г) у формах дзеепрыметнікаў вызначце склон і род, д) вылучце канчатак.

Узор выканання:

U кнз# Головчинского много стиртъ з житомъ перuнъ пожогъ.

1)     Пожогъ – пачатковая форма пожечи, абвесны лад, прошлы час, перфект, адз.л., м.р., 3-я  асоба, тэмат.

2)     У агульнаўсходнеславянскай мове ХІ ст. дзеяслоўная форма перфекта 3-й асобы м.р. адз.л. складалася з формы 3-й асобы цяперашняга часу дапаможнага дзеяслова быти і формы дзеепрыметніка на -л м. р. сэнсавага дзеяслова: ~сть пожеглъ.

3)     Такім чынам, аналізаваная форма пожогъ – не спрадвечная, а новаўтвораная. У ёй адбыліся наступныя змены: а) страцілася форма ~сть дапаможнага дзеяслова быти (бо ў сказе ёсць іншы паказчык асобы – дзейнік), б) страціўся (ў выніку фанетычнага працэсу спрашчэння групы зычных на канцы слова) суфікс -л- дзеепрыметніка, в) адбыўся фанетычны працэс пераходу [э] у [о] у націскной пазіцыі пасля мяккага зычнага [ж’] перад цвёрдым [г].

 Каментар да формаў аорыста

Аорыст– ад грэцк. αοριςτος ’няпэўны, неабмежаваны’. Формы аорыста першапачаткова ўтвараліся ад дзеясловаў не толькі закончанага, але і незакончанага трывання. Аорыст ужываўся для абазначэння адзінкавага мінулага дзеяння, імгненнага альбо працяглага, але не падзеленага на паасобныя акты і цалкам аднесенага ў мінулае. У сучаснай беларускай мове аорысту адпавядае форма прошлага часу дзеяслова закончанага трывання:

а друзии [словhни] сhдоша межю припетью и двиною и нарекошася дреговичи (Лаўр.). – «А другія [славяне] селі (пасяліліся) паміж Прыпяццю і Дзвіной і назваліся дрыгавічамі».

и приде володимерú на полотескú и оуби рогúволода и сна его два и дúчерь его по" женh и поиде на "рополка Лаўр.). – «І прыйшоў Уладзімір на Полацк і забіў Рагвалода і двух яго сыноў, і дачку яго ўзяў за жонку і пайшоў на Яраполка».

Агульнаўсходнеславянская мова атрымала аорыст з праславянскай мовы, дзе ён выступаў у 2 разнавіднасцях: 1) каранёвы тэматычны аорыст і 2) сігматычны аорыст. Гэтыя разнавіднасці аорыста адрозніваліся сваёй марфалагічнай структурай.

Каранёвы тэматычны аорыст утвараўся ад некаторых аднаскладовых асноў на зычны ў выніку далучэння да асновы інфінітыва тэматычнага галоснага [е]//[о] і другасных асабовых канчаткаў аорыста[1], пры гэтым каранёвыя заднеязычныя ў пэўных фанетычных пазіцыях змяняліся паводле закону І палаталізацыі ў шыпячыя:

Адз. л. 1-я ас. *mog – o – m → *mogú

            2-я ас. *mog – e – s → *može

            3-я ас. *mog – e – t → *može

Каранёвы тэматычны аорыст рана пачаў выцясняцца формамі сігматычнага аорыста. З былых формаў каранёвага тэматычнага аорыста ў агульнаўсходнеславянскай мове захаваліся толькі формы 2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку, якія ўвайшлі ў парадыгму сігматычнага аорыста.

Сігматычны аорыст утвараўся ад розных інфінітыўных асноў пры дапамозе суфікса *-s- (ад назвы грэцкай літары σ σίuμα ’сігма’ паходзіць і тэрмін «сігматычны») і асабовых канчаткаў аорыста.

Трапляючы ў пэўныя фанетычныя ўмовы, суфікс *-s- даваў неаднолькавыя рэфлексы ў розных асабовых формах аорыста:

*-s- (у спалучэнні з *t) – у 2-й асобе множнага ліку і ў 2-й і 3-й асобе парнага ліку:

*vidě-s-te → *viděste → видhсте

*vidĕ-s-ta → *viděsta → видhста

*-ch- – у 1-й асобе адзінoчнага, множнага і парнага лікаў:

*vidě-s-о-m → *vidĕchú    → видhхú

*vidĕ-s-о-mŏs → *vidĕchomú → видhхомú

*vidĕ-s-o-vě → *vidĕchově → видhховh

*-š- – у 3-й асобе множнага ліку:

*vidĕ-s-nt → *vidĕšę → видhш#.

Паводле асаблівасцяў утварэння адрозніваліся 2 разнавіднасці сігматычнага аорыста: старажытны сігматычны аорыст і новы сігматычны аорыст. Адрозненне паміж старажытным і новым сігматычным аорыстам было ў тым, што суфікс *-s- у старажытным сігматычным аорысце далучаўся непасрэдна да асновы інфінітыва, а ў новым сігматычным аорысце – пры дапамозе злучальнага галоснага [о].

У агульнаўсходнеславянскай мове ад дзеясловаў з асновай на галосны ўтвараліся формы старажытнага сігматычнага аорыста, а ад дзеясловаў з асновай на зычны – формы новага сігматычнага аорыста. 

Схема ўтварэння сігматычнага аорыста. 

Аснова інфінітыва

 

+

тэматычны галосны о (калі аснова канчаецца на зычны

 

+

Суфікс *-s- (*-ch- – у 1-й ас. усіх лікаў

*-š- у 3-й ас. мн.л.

 

+

Тэма о

 

+

Другасны асабовы канчатак аорыста

 Напр.: знати, ведти.

Адз. л.

1-я ас.

*zna-

+

*ch

+

о

+

*m

*znachom

знахú[2]

2-я ас.

*zna-

+

*s

 

 

+

*s  

*znas        

зна

3-я ас.

*znа-

+

*s

 

 

+

*t

*znast      

зна

 

1-я ас.

*ved-

+

о

+

*ch

+

*m

*vedechom

ведохú

2-я ас.

*ved-

+

e

+

 

 

*s

*vedes

веде

3-я ас.

*ved-  

+

e

+

 

 

*t

*vedet

веде

Мн. л.

1-я ас.

*zna-

+

 

 

*ch

+

о

+

*mos

*znachomos

знахомú

 

*ved-

+

о

+

*ch

+

о

+

*mos

*vedochomos

ведохомú

   

 Каментар да формаў імперфекта

Імперфект –– ад лац. imperfektum ‘незакончанае’. Імперфект абазначаў не абмежаванае ў часе дзеянне, якое доўга працягвалася або паўтаралася ў мінулым. Ад аорыста імперфект адрозніваўся тым, што абазначаў дзеянне ў развіцці, без абмежавання ў часе або падзеленае на паасобныя моманты, у той час як аорыст выкарыстоўваўся для абазначэння дзеяння хоць і працяглага, але выражанага як адзіны, не падзелены на паасобныя акты працэс. У сучаснай беларускай мове імперфекту адпавядае форма прошлага часу дзеяслова незакончанага  трывання:

б"хоу моужи моудри и смыслени нарицахоу с" пол"не (Лаўр.). – «Былі людзі разумныя і кемлівыя, называліся палянамі».

Всеславú князь людемú судяше, Княземú грады рядяше, а самú на ночь влúкомú рыскаше; изú Кыева дорискаше, до Курú Тмутороканя; великому хрúсови влúкомú путь прерыскаше (Слова). – «Усяслаў князь людзям (суды) судзіў, князёў гарадамі надзяляў, а сам ноччу воўкам гуляў (бегаў); з Кіева дабягаў да пеўняў (да) Тмутараканя; вялікаму Хорсу воўкам шлях перабягаў».

Агульнаўсходнеславянская мова атрымала імперфект ў спадчыну з праславянскай мовы. На думку многіх навукоўцаў, імперфект з’яўляецца праславянскім новаўтварэннем, якое не мае адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах. Суфіксавыя элементы імперфекта адчулі на сабе ўплыў з боку суфіксавых элементаў сігматычнага аорыста.

Імперфект утвараўся ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфіксаў   *-ěаch-, *-aach-, *-ach-, тэматычных галосных [о]//[е] і асабовых канчаткаў аорыста.

Названыя варыянты суфікса імперфекта мелі агульны элемент *- ach,якасць жа папярэдняга элемента ў гэтых варыянтах залежала ад характару дзеяслоўнай інфінітыўнай асновы:

а) пры асновах на зычны і *і ужываўся варыянт -ěch- (*-ааch-)

  *nes – ěach – o – m → *nesěachú → несhахú..

  *bor – ěach – o – m → *borěachú → борhахú.

Калі аснова інфінітыва канчалася на *і, то суфіксу імперфекта

*-ěach- папярэднічаў [j] < [*і], а ў пазіцыі пасля [j] адбываўся пераход [ě] → [а], і, такім чынам, на месцы суфікса *-ěach- узнікаў суфікс (j)*-аach- з папярэднім мяккім зычным:

  *vodi-ti: *vodi – ěach – o – m → *vodjěachú → *vožaachú → вожаахú

  *nosi-ti: *nosi  – ěach – o – m → *nosjěachú → *nošaachú → ношаахú

б) пры асновах на [ě] і [а] ужываўся суфікс *-ach-:

  *zna-ti:  *zna – ach  –  o – m → *znaachú  → знаахú.

  *vidē-ti: *vidě – ach – o – m → *viděachú → видhахú.. 

Схема ўтварэння імперфекта 

аснова інфінітыва

+

Суфікс *-ach- (*-ěach- *-aach- , калі аснова канчалася на зычны ці і)

+

Тэма о

у 1-й ас. усіх лікаў і ў 3-й ас. мн. л;

 у іншых выпадках – тэма е

+

другасны асабовы канчатак аорыста

Напр.: нести, водити. 

Адз. л.

1-я ас. nes-     + *-ěach- + о + *m → *nesěachom → несhахú

2-я ас. nes-     + *-ěach- + е +  *s  → *nesěaches  → несhаше

3-я ас. nes-     + *-ěach- + е +  *t  → *nesěachet   → несhаше

Адз. л.

1-я ас. vod- + j-ěach-  +  o  + *m → *vodjaachom → *vožaachú→  вожаахú

2-я ас. vod- + j-ěach-  +  e  +  *s →  *vodjaaches   → *vožaaše  →  вожааше

3-я ас. vod- + j-ěach-  +  e  +  *t → *vodjaachet     →  *vožaaše  →  вожааше

У агульнаўсходнеславянскай мове дзейнічалі фанетычныя працэсы асіміляцыі і сцяжэння галосных у суфіксе імперфекта, што садзейнічала ўзнікненню сцягнутых формаў імперфекта:

1-я ас. несhахú → нес#ахú → нес#хú

2-я ас. несhаше → нес#аше → нес#ше

3-я ас. несhаше → нес#аше → нес#ше

Параўнанне формаў аорыста і імперфекта сведчыць, што яны мелі адрозныя і агульныя асаблівасці.

Формы аорыста і імперфекта адрозніваліся найперш:

а) галоснымі, якімі канчалася аснова дзеяслова:

 

Аорыст

Імперфект

1-я ас. адз. л. і інш.

несохú

нес#хú

 б) флексіямі:

            3-я ас. мн. л.              несоша           нес#ху(ть)

Падабенства формаў аорыста і імперфекта выяўляецца ў тым, што:

а) у дзеясловаў з інфінітывам на -ати адрозненняў галосных у канцы асновы не было:

 

Аорыст

Імперфект

1-я ас. адз. л.

знахú 

знахú

б) ва ўсіх формах дзеясловаў, акрамя формы 3-й асобы множнага ліку, былі аднолькавыя флексіі аорыста і імперфекта:

 

Аорыст

Імперфект

2-3-я ас. адз.л.

несе

нес#ше