ГІСТАРЫЧНАЯ ФАНЕТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
^ Вверх

 ГІСТАРЫЧНАЯ ФАНЕТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 

Для выканання заданняў кантрольнай працы па гістарычнай фанетыцы, а таксама пры падрыхтоўцы да заліку неабходна засвоіць матэрыял па наступных пытаннях:

1. Прадмет і задачы гістарычнай граматыкі беларускай мовы як асобнай лінгвістычнай дысцыпліны.

2. Сувязь гістарычнай граматыкі беларускай мовы з іншымі навуковымі дысцыплінамі.

3. Крыніцы вывучэння гістарычнай граматыкі беларускай мовы.

4. Асноўныя метады вывучэння гістарычнай граматыкі беларускай мовы.

5. Звесткі з гісторыі распрацоўкі гістарычнай граматыкі беларускай мовы.

6. Праблемы перыядызацыі гісторыі беларускай мовы.

7. Гукавая сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы да з’яўлення пісьменства ва ўсходніх славян. Структура склада.

8. Гукавая сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы да з’яўлення пісьменства ва ўсходніх славян. Сістэма вакалізму.

9. Гукавая сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы да з’яўлення пісьменства ва ўсходніх славян. Сістэма кансанантызму.

10. Адметнасць старажытнага славянскага націску.

11. Пераходныя памякчэнні заднеязычных гукаў у суседстве з галоснымі пярэдняга рада. І-я палаталізацыя.

12. Пераходныя памякчэнні заднеязычных гукаў у суседстве з галоснымі пярэдняга рада. ІІ-я і ІІІ-я палаталізацыі.

13. Змяненне спалучэнняў *gv, *kv перад ě (<oi).

14. Змяненне спалучэнняў *gt, *kt перад галоснымі пярэдняга раду [і], [ь].

15. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў заднеязычных і свісцячых зычных з [j].

16. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў губных зычных з [j].

17. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў зычных [r], [l], [n] з [j].

18. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў *dj, *tj.

19. Асаблівасці спалучэння зычных і групаў зычных з [j]. Змяненне спалучэнняў *skj, *stj.

20. Змяненне і спрашчэнне групаў зычных, абумоўленыя дзеяннем закона адкрытага склада.

21. Гісторыя І-га поўнагалосся.

22. Гісторыя насавых галосных.

23. Гісторыя спалучэнняў галосных [o], [э] з плаўнымі [r], [l] у пачатку слова.

24. Агульная характарыстыка рэдукаваных галосных [ú], [ü].

25. Сутнасць працэсу страты рэдукаваных галосных [ú], [ü].

26. Змены ў марфемнай будове слова, выкліканыя стратай рэдукаваных галосных [ú], [ü].

27. Змены складовай структуры пад уздзеяннем страты рэдукаваных галосных [ú], [ü].

28. Вынікі страты рэдукаваных у сістэме вакалізму. Гісторыя беглых галосных.

29. Вынікі страты рэдукаваных у сістэме вакалізму. Гісторыя прыстаўных галосных.

30. Вынікі страты рэдукаваных у сістэме вакалізму. Гісторыя ўстаўных галосных.

31. Падаўжэнне спрадвечных [э], [о] у новым закрытым складзе.

32. Лёс рэдукаваных [ú], [ü] у спалучэннях з плаўнымі [р], [л] (ttrút, tlút, trüt, tlüt) паміж зычнымі.

33. Лёс рэдукаваных [ú], [ü] у спалучэннях з плаўнымі [р], [л] (ttúrt, túlt, türt, tült) паміж зычнымі. З’ява другога пoўнагалосся.

34. Гісторыя рэдукаваных галосных [ŭ], [ы˘].

35. Вынікі страты рэдукаваных у сістэме кансанантызму. Асіміляцыя па звонкасці-глухасці.

36. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Асіміляцыя па цвёрдасці-мяккасці.

37. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Асіміляцыя па свісту-шыпенні. Сцяжэнне гукаў.

38. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Асіміляцыя ў спалучэнні -дн-.

39. Спрашчэнне гукаў, абумоўленае стратай рэдукаваных галосных [ú], [ü].

40. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Гісторыя падоўжаных зычных.

41.Змяненне групаў зычных, абумоўленае стратай рэдукаваных галосных [ú], [ü].

42. Вынікі страты рэдукаваных галосных [ú], [ü] у сістэме кансанантызму. Зацвярдзенне губных перад зычным і на канцы слова.

43. Гісторыя змянення в ў.

44. Змяненне л ў.

45. Змяненне э о.

46. Непераходнае памякчэнне заднеязычных гукаў.

47. Аканне, яго паходжанне і тыпы.

48. Зацвярдзенне шыпячых і [ц] у беларускай мове.

49. Зацвярдзенне гука [р]у беларускай мове.

50. З’явы дзекання і цекання.

51. Асаблівасці развіцця гука [г]у беларускай мове.

52. Развіццё афрыкаты [дж]у беларускай мове.

53. Развіццё прыстаўных зычных у беларускай мове.

54.Гісторыя гука h ([ĕ]). 

Рэкамендаваная літаратура 

  1. Анічэнка У.В. Гістарычная фанетыка ўсходнеславянскіх моў. – Гомель, 1982.
  2. Борковский В.И., Кузнецов П.С. Историческая грамматика русского языка. – 2-е изд. – Москва, 1965.
  3. Воўк-Левановіч О.В. Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. – Мінск, 1994.
  4. Горшкова К.В., Хабургаев Г.А. Историческая грамматика русского языка. – Москва, 1981.
  5. Иванов В.В. Историческая фонология русского языка: Развитие фонологической системы древнерусского языка в Х-ХІІ вв. – Москва, 1968.
  6. Иванов В.В. Историческая грамматика русского языка. – Москва, 1990.
  7. Нарысы па гісторыі беларускай мовы. – Мінск, 1957.
  8. Самсонов Н.Г. Древнерусский язык. – Москва, 1973.
  9. Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы з гістарычнымі каментарыямі. – Мінск, 1974.

10. Экзамен па гістарычнай граматыцы беларускай мовы ў пытаннях і адказах: Практыкум. – Віцебск, 2003.

11. Янович Е.И. Историческая грамматика русского языка. – Минск, 1986.

  1. 12.  Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. – 3-е выд., выпр. – Мінск, 1989.  

 

Кантрольныя працы І-га ўзроўню

Заданне 1.

Ад наступных праславянскіх форм утварыце агульнаўсходнеславянскія, стараславянскія і заходнеславянскія адпаведнікі. Растлумачце, як утварыліся падобныя формы.

Варыянт 1: *moltъ,* serda,* pelnъ.

Варыянт 2: *korva, *melti,* verdъ.

Варыянт 3: *gorchъ, *gelbъ, * berza.

Варыянт 4: *kolsъ, *dervo, *gerben. 

Заданне 2.

Растлумачце, якімі фанетычнымі зменамі абумоўлены чаргаванні зычных гукаў у наступных словах агульнаўсходнеславянскай мовы.

Варыянт 1: êëàäåòüêëàñòèêëàëú.

Варыянт 2:  êðàñòèêðàæàêðàäåòü..

Варыянт 3:ïðîïàñòèïðîïàä@ïðîïàæà.

Варыянт 4: äàìüäàä#òüäàñòü.

 Заданне 3.

Падкрэсліце гукі, якія чаргуюцца. Растлумачце чаргаванні ў словах. Вызначце, які варыянт кораня больш старажытны.

Варыянт 1: ðàñï#òèðàñïèíàòèðàñïüí@.

Варыянт 2: çà>òèçàèìàòèçàèìú.

Варыянт 3:âúç#âúçèìàòèâúçüì@.

Варыянт 4: ñúí#òèñúíåìë\ñúíèìàòè. 

Заданне 4.

Растлумачце, калі і ў якіх фанетычных умовах утварыліся выдзеленыя шыпячыя і свісцячыя гукі ў наступных агульнаўсходнеславянскіх словах.      

Варыянт 1: äoóø", ñòàðüöü, ñòðàøèòè, äú÷è, ëèöå, íî÷ü, ïàñòoóñè, ìúíoæüñòâî.

Варыянт 2: ƒðhøüíèêú, ïëà÷\, íîæü, äðüæàòè, õûòðüöü, ñîóøà, ïîìîçè, ñòåðå÷è .

Варыянт 3: âîæü, êîóïüöü, ñëîóæüáà, ñâh÷à, êîæà, äðîóçh, êðè÷àòè, òüø÷".

Варыянт 4: áhæèòü, ñúíîñh, ñàæà, îòüöü, ïð#æà, íîø\, ñòîðîæü, êúí#æe. 

Заданне 5 .

Дайце гістарычны каментар фанетычным зменам, якія адбыліся ў наступных агульнаўсходнеславянскіх словах пасля страты рэдукаваных галосных гукаў [ь], [ъ].

Варыянт 1: îãíü, âåïðü, êðúâü, êîæäüíûè. çåëü~, ìúíîæüñòâî, æüðëî.

Варыянт 2: ìhñòüöå, ãúðíú, ãëúòàòè, ñhìü", ñúáîæü~,âúäîâà, ðúøà.

Варыянт 3:ñú÷àñòü~, äúõîðü, ïðàâüäà, âüðâúêà, áîáðú, ÷üòî, âèòüáúñêú .

Варыянт 4: áú÷åëà, ïüþ, ïúëíúè, øüâüöü, âèõðü, äüðíú, áîðîçäüíà.

 Заданне 6 .

Высветліце, якім шляхам (фанетычным ці па аналогіі) адбыўся пераход [э]→[о] ў наступных словах. Пакажыце гістарычныя ўмовы, пры якіх адбыўся гэты працэс.

Варыянт 1: äüðíú, ãîëü~, òüìüíúè, íàáåðåçh, çåìëåþ, ìåäú.

Варыянт 2: æèòü~, ãíhçäà, ñâî~, êîíüìü, íåñëú, âåñåëúè

Варыянт 3:îâüñú, ñhñòðû, ìåæåþ, ëåäú, âåçëú, êîïü~.

Варыянт 4: áåðåçà, ïåêëú, òâî~, æüëòúè, ñhäüëà, ñâh÷åþ. 

Кантрольныя працы ІІ-га ўзроўню

Заданне 1.

Прасачыце гісторыю першага поўнагалосся на прыкладах наступных слоў. Напішыце праславянскія, агульнаўсходнеславянскія, стараславянскія і заходнеславянскія адпаведнікі сучасных беларускіх слоў.

Варыянт 1: серада, баразна, жарабя.

Варыянт 2: далонь, сорам, жолаб.

Варыянт 3: бараніць, бераг, малако.

Варыянт 4: чаравік, наравіць, порах.

Варыянт 5: палоць, дрэва, палон.

Варыянт 6: голад, кароста, ашаламіць.

Варыянт 7: бяроза, навярэдзіць, чарэнь.

 Заданне 2.

 Растлумачце, у выніку якіх фанетычных зменаў узніклі варыянты каранёў.

Варыянт 1: жэрдка – гарадзіць; кладу – пакладзеш – паклала –   пакласці – паклажа – паклаў.

Варыянт 2: від – ненавідзець – нянавісць – ненавіджу; тапелец – патануць.

Варыянт 3: ем – снедаць – есці – ежа; кветка – квецень – цвісці.

Варыянт 4: прасці – спрадзены – праду – пража – прала; паведаміць – вестка – вяшчун.

Варыянт 5: улада – валодаць –воласць; гінуць – пагібель.

Варыянт 6: княгіня – князь – княжанне; плесці – перапляценне – пляту – пляла.

Варыянт 7: ідуць – ідзеш – знайсці; крадуць – пакража – крала – красці – украў. 

Заданне 3.

Падкрэсліце гукі, якія чаргуюцца. Растлумачце чаргаванні ў словах.

Варыянт 1: памяць – успамінаць – помню – памінкі – помнік.

Варыянт 2: узяць – вазьму – узятак. Семя – семені.

Варыянт 3: жаць – зажымаць – жму – ужымкі –жменя.

Варыянт 4: заняць –занімаць – займу – займаць –  узаемны.

Варыянт 5: клятва – праклінаць – пракляну – пракляты – праклясці.

Варыянт 6: падняць – паднімаць – падніму – пад’ём. Імя – імені.

Варыянт 7: мяць – размінаць – разамну – размінка. Плод – племя.

 Заданне 4.    

 Знайдзіце вынікі палаталізацыйных памякчэнняў зычных гукаў. Растлумачце гістарычныя ўмовы гэтых дапісьмовых працэсаў.

Варыянт 1: сошка, немач, маладзіца, рэжу, цішыня, машчоны, свечка, засушлівы, цячы, крычыш, пакрыўджаны.

Варыянт 2: жэрдка, завушніца, адпачываць, важак, лужок, пакручаны, веча, чарніцы, плашч, гучны, сячы.

Варыянт 3: ойча, дзічына, насычыць, імшысты, сцерагчы, плач, папружка, маладзіца, апушчу, збожжа.

Варыянт 4: варажбітка, сустрэча, жар, крычаць, княжыць, прашэнне, дзявіца, берагчы, хрышчаны, змрочны, суша.

Варыянт 5: ціш, пакража, жонка, стужка, касец, гушчар, стрыгчы, амшар, гучаць, прыбярэжны, пячора.

Варыянт 6: ручнік, продаж, усмешка, ажаніць, сучок, вышыня, вяшчун, пячы, пража, карэц, мяжа.

Варыянт 7: заручыны, рэшата, дашчаты, птушка, маладзец, стораж, пастушок, сцюжа, моц, мачыха, спрадвечны.

 Заданне 5 .

а) узнавіце агульнаўсходнеславянскія адпаведнікі (па нормах Х-ХІ ст.) сучасных беларускіх слоў; б) дайце гістарычны каментар зменам, абумоўленым стратай рэдукаваных галосных.

Варыянт 1: агонь, верацяно, пырхаць, брыво, убоства, зелле, зжаць, рубель, баразна, натхніць, іржа.  

Варыянт 2: воўк, залоўка, ламачча, крыўда, жаўтаваты, першы, шыю, блыха, брацкі, дзеўка, просьба.

Варыянт 3: здароўе, шчасны, месца, прыгоства, падабраць, поўны, іржа, чырвоны, дзёран, што, глотка.

Варыянт 4: тырчаць, вяроўка, насенне, сям’я, збоку, карысны, сляпы, ірдзець, сведка, вяпрук, птаства.

Варыянт 5: дрывотня, смяротны, амшар, кроў, шчаслівы, збожжа, веснік, мноства, шыя, грымець.

Варыянт 6: маўчаць, каханне, маланка, кожны, цёмны, журавель, дзве, глытаць, хараство, збочыць, імжа.

Варыянт 7: жарало, міргаць, паслаць, галлё, тоўсты, перац, аржаны, удава, віхор, кожны, хто.

 аданне 6 .

а) высветліце, якім шляхам (фанетычным ці па аналогіі) адбыўся пераход [э]→[о] ў наступных словах. Пакажыце гістарычныя ўмовы, пры якіх адбыўся гэты працэс.

Варыянт 1: жорны, дзянёк, лёгкі, пёк, гнёзды.

Варыянт 2: шоргат, зямлёй, шосты, пераплёт, галлё.

Варыянт 3: жораў, мётлы, палёт, на бярозе, тваё.

Варыянт 4: бяроза, жолуд, цёмны, кулёк, сёлы.

Варыянт 5: цётка, ішоў, жоўты, пянёк, мёд.

Варыянт 6: вёсны, на клёне, маё, плячо, вёз.

Варыянт 7: слёз, авёс, сёстры, зялёненькі, сучок.

 

б) растлумачце, чаму не адбылося пераходу [э] → [о] ў наступных словах.

Варыянт 1: лафет, свет, вядзеш, чацвер, ракета.

Варыянт 2: адзежа, дзед, канец, сцэна, верх.

Варыянт 3: стралец, манеж, лета, везла, серп.

Варыянт 4: век, бярэш, буфет, неба, першы.

Варыянт 5: галаледзіца, смелы, кавалер, смерць, сляпец.

Варыянт 6: хлеб, плачэўны, белы, балет, калена.

Варыянт 7: шэры, карэц, планета, абед, памерла. 

Метадычныя парады да задання 1

Для выканання задання варта параўнаць сучасныя беларускія формы прапанаваных слоў з іх адпаведнікамі ў рускай, польскай і іншых славянскіх мовах. Пры гэтым неабходна памятаць, што вялікі ў колькасных адносінах пласт лексікі ў сучасных беларускай і рускай мовах захаваўся яшчэ з агульнаўсходнеславянскага перыяду; акрамя таго, значная частка слоў у рускай мове – гэта пазычанні са стараславянскай мовы. Разам з тым асобныя поўнагалосныя формы ў беларускай (радзей – рускай)  мове развіліся ўжо ў пісьмовую пару як вынік страты рэдукаваных галосных [ь], [ъ] на месцы спалучэнняў рэдукаваных з плаўнымі [р], [л] (гэтае спалучэнне павінна было знаходзіцца паміж двума зычнымі, а ў наступным складзе быў слабы рэдукаваны, які страчваўся). Напрыклад: горан, дзёран, маланка, залоўка і інш.Такія ўтварэнні нельга блытаць з формамі накшталт горад, золата, салодкі, дзе поўнагалосныя спалучэнні развіліся ў сувязі з дзейнасцю закона адкрытага склада.     

Узор выканання:

Холад.

Спалучэнне -ола-, якое бачым у сучаснай беларускай форме слова, развілося яшчэ ў дапісьмовы перыяд у сувязі з дзеяннем закона адкрытага склада з праславянскага *ol. Такім чынам, сучасная форма слова холад узыходзіць да старажытнай праславянскай *choldъ.

Гэтая старажытная форма не магла не зведаць зменаў. У той час, калі пачаў сваё дзеянне закон адкрытага склада, спалучэнне *ol у становішчы перад зычным [d], падобна дыфтонгам, утварыла закрыты склад. Прычым адкрыццё склада ў розных гаворках праславянскай мовы ішло не шляхам манафтангізацыі дыфтангічнага спалучэння галоснага з плаўным, а шляхам іншых зменаў, розных ва ўсіх дыялектах праславянскай мовы. Характар змянення залежаў ад таго, на які элемент дыфтангічнага спалучэння прыпадала даўжыня. Ва ўсходнеславянскім дыялекце даўжыня канцэнтравалася на плаўным [l], які меў дадатковую складовасць і мог вакалізавацца. А калі плаўны доўгі, то вакалізацыя на ім утрымліваецца. У выніку пасля плаўнага [l] развіваецца такі самы гук, як і перад ім:

*cho/l/dъ → cho/lo/dъ → ÕÎËÎÄÚ.

Сучасная беларуская форма холад паходзіць ад агульнаўсходнеславянскай ÕÎËÎÄÚ (зведала толькі з’яву акання).

У заходнеславянскім дыялекце даўжыня таксама канцэнтравалася на плаўным [l], які меў дадатковую складовасць і мог вакалізавацца. У выніку вакалізацыя на плаўным утрымліваецца, пасля плаўнага [l]развіваецца такі самы гук, як і перад ім, а папярэдні страчваецца:

cho/l/dъ → chlodъ.

У паўднёваславянскім дыялекце даўжыня канцэнтравалася на галосным ([ō]), таму [ō]→[а]. Плаўны меў магчымасць вакалізавацца, але раз ён кароткі, то вакалізацыя на плаўным не ўтрымліваецца. Аднак  тэндэнцыя да адкрыцця склада існуе, таму адбываецца перастаноўка артыкуляцыі галоснага [а] і плаўнага [l].

*chōldъ → chaldъ → chladъ → ÕËÀÄÚ////////. 

Метадычныя парады да задання 2

У прапанаваных формах слоў асобныя варыянты каранёў развіліся яшчэ ў дапісьмовы перыяд (для іх тлумачэння мэтазгодна спачатку успомніць фанетычныя працэсы, абумоўленыя законамі адкрытага склада і складовага сінгарманізму). Іншыя варыянты ўзніклі ўжо ў пісьмовы час. Пры іх каментару варта звярнуцца да фанетычных з’яваў, выкліканых стратай рэдукаваных галосных і спецыфічных адметнасцяў беларускай мовы. 

Узор выканання:

Вяду – вядзеш – весці – важак – вяла.

Гістарычнае чаргаванне д//с тлумачыцца з’явай змянення групы зычных, прычынай якога стала дзеянне закону адкрытага склада.Упраславянскай мове ў форме *vedti спалучэнне зычных *dt у сувязі з дзеяннем закона адкрытага склада павінна было змяніцца:

*ved/ti → *ve/dti →

*ve/tti →

*ve/sti – âåñòè – весці

асіміляцыя

па глухасці

 

дысіміляцыя па спосабе

ўтварэння

 

Варыянтнасць каранёў у формах вяду – вяла тлумачыцца працэсамспрашчэння групы зычных, прычынай якога было дзеянне закона адкрытага склада:

ved/la→vela – âåëà– вяла

Гістарычнае чаргаванне д//ж выклікана змяненнем праславянскага спалучэння зычных *dj. Палатальны гук [j] аказаў памякчальнае ўздзеянне на папярэдні гук *[d]. У выніку спалучэнне *djасімілявалася мяккім зычным ž’ (*vodjŏsâîæü)/.

У формах вяду – вядзеш у корані бачым чаргаванне д//дз’. Гэтае чаргаванне ўзнікла ўжо ў пісьмовы перыяд і абумоўлена фанетычнай адметнасцю беларускай мовы – з’явай дзекання. 

Метадычныя парады да задання 3

Пры каментары чаргаванняў гукаў у прапанаваных словах варта ўспомніць фанетычныя працэсы, абумоўленыя законам адкрытага склада, і, у прыватнасці, звярнуцца да гісторыі насавых галосных, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасці закону адкрытага склада на месцы індаеўрапейскіх дыфтангічных спалучэнняў галосных з насавымі зычнымі гукамі (*in, *en, *ьn, *ъn, *on, *im, *em,*om, *ьm, *ъm і інш.) ў праславянскі перыяд. Узнікненне падобных галосных адбывалася ў дзвюх пазіцыях:

1) калі спалучэнне галоснага з насавым зычным гукам знаходзілася ў становішчы перад наступным зычным гукам (* po/čin/ti → po/čę/ti);

2) калі спалучэнне галоснага з насавым зычным гукам знаходзілася на канцы слова (*sĕ/men → sĕ/mę).

У такіх умовах насавы зычны гук закрываў склад, таму ў далейшым на месцы галоснага з насавым зычным утвараўся насавы галосны [ą] або[ę]. У становішчы ж перад галосным гукам названыя спалучэнні захоўваліся без зменаў (*sĕ/me/ne). З гэтай прычыны яшчэ ў агульнаславянскай мове ўзнікла чаргаванне насавога галоснага са спалучэннем галоснага з насавым зычным гукам. Праўда, у IX–X ст. у агульнаўсходнеславянскіх гаворках насавыя галосныя перажылі працэс дэназалізацыі (страты насавога прыгуку). Страта насавога прыгуку суправаджалася моцнай лабіялізацыяй галоснага непярэдняга раду, у выніку чаго мела месца развіццё [ą] → [у], напрыклад: *rąka → рука. Насавы галосны пярэдняга раду [ę] супаў у большасці выпадкаў з гукам ['а]: *sĕmę → семя. У гаворках, што леглі ў аснову беларускай мовы, на месцы [ę] часам бачым гук [э]: трэсці, агледзець і інш.

Узор выканання:

Пачаць – пачынаць – зачын – пачну.

Вызначым чаргаванні гукаў у каранях: а// ын// ын//øн, дзе ø – нуль галоснага гука. На падставе чаргаванняў узнаўляем праславянскія формы прапанаваных слоў: пачаць ← *počinti, пачынаць ← *počinati, пачну ← *počьnon, зачын ← *začinъ.

Высветлім, чаму ў адных выпадках спалучэнне галоснага гука з насавым зычным змянілася, у іншых – захавалася. У форме *počinti спалучэнне галоснага з насавым зычным закрывала другі склад. Таму ў той перыяд, калі пачаў дзейнічаць закон адкрытага склада, спалучэнне *іn ператварылася ў галосны гук з насавым прыгукам ę: *po│čintipo│čę│ti. Форма з насавым галосным [ę] існавала да ІХ–Х ст. Пазней адбыўся працэс дэназалізацыі насавога галоснага, у выніку чаго [ę] →[·а]: počęti→ïî÷àòè. 

У формах слоў * počinаti, *začinú, pocьną (на канцы слова ў сувязі з дзейнасцю закона адкрытага склада *on → ą) спалучэнне галоснага з насавым зычным знаходзіліся перад наступным галосным. У такой пазіцыі складападзел праходзіў паміж галосным гукам і насавым зычным (пры гэтым склад заставаўся адкрытым), таму спалучэнне галоснага з насавым зычным захоўваецца: *začinú → çà÷èíú – зачын, po│či│na│ti → ïî÷èíàòè → пачынаць (пасля зацвярдзення шыпячага [ч] на месцы спалучэння èí маем ын.

*po│čь│non│ → po│čь│ną → ïî÷üí@ → ïî÷üíó (пасля ІХ-Х ст. у выніку дэназалізацыі [ą] → у) → пачну (пасля страты рэдукаваных былое спалучэнне nзамянілася на øн). 

Метадычныя парады да задання 4

У сучаснай беларускай мове як вынік тых фанетычных працэсаў, што адбыліся яшчэ ў агульнаславянскі або пачатковы агульнаўсходнеславянскі перыяды, бачым гістарычныя чаргаванні зычных гукаў. Большасць гэтых  чаргаванняў развіліся на аснове так званых пераходных памякчэнняў заднеязычных гукаў (чаргаванні заднеязычных з шыпячымі або свісцячымі) ці ў выніку ётавай палаталізацыі (чаргаванні свісцячых з шыпячымі, заднеязычных з шыпячымі, губных са  спалучэннем губнога  і мяккага [л’], чаргаванні зубных [д], [т] адпаведна з шыпячымі [ж] ([дж]) і [ч].

Для вызначэння гістарычных умоваў, пры якіх адбыліся палаталізацыйныя памякчэнні зычных гукаў, трэба першапачаткова падабраць да адпаведнага слова аднакаранёвыя формы (гэта дае магчымасць бачыць гістарычнае чаргаванне зычных), а затым высветліць, у якой пазіцыі (у суседстве з якім гукам) апынуўся зычны у гэтым слове. 

Узор выканання:

1) грэшнік. Аднакаранёвай да слова грэшнік ёсць форма грэх (параўнаем у агульнаўсходнеславянскай мове: ãðhõú – ãðhøüíèêú). Гістарычнае чаргаванне х//ш выклікана І-м пераходным памякчэннем праславянскага заднеязычнага *[ch] пад уплывам галоснага пярэдняга раду [ь]. У агульнаславянскай мове ў слове грэшнік (праславянск. *grĕchьnikъ) гук *[ch] апынуўся перад галосным пярэдняга раду [ь]. Такое спалучэнне гукаў пярэчыла закону складовага сінгарманізму, таму адбыўся працэс І-й палаталізацыі, у выніку якога * ch → *š’.

2) ноша. Аднакаранёвай да слова ноша ёсць форма насіць (параўнаем у агульнаўсходнеславянскай мове: íîø" – íîñèòè). Гістарычнае чаргаванне с//ш выклікана змяненнем праславянскага спалучэння зычных *sj. У агульнаславянскай мове ў слове ноша (праславянск. *nosjā) палатальны гук [j] аказаў памякчальнае ўздзеянне на папярэдні зычны [s·]. У выніку спалучэнне *sj асімілявалася мяккім [š’]. 

Метадычныя парады да  задання 5

Страта рэдукаваных галосных [ь], [ъ] аказала значны ўплыў на фанетычную сістэму агульнаўсходнеславянскай мовы (гукавую сістэму, структуру склада), пэўныя зрухі адбыліся ў яе марфалагічным ладзе, а таксама лексічным складзе. Асабліва істотныя вынікі страты рэдукаваных галосных у гукавой сістэме мовы: утварыліся новыя, невядомыя да таго часу спалучэнні галосных і зычных, сталі магчымымі невядомыя раней пазіцыйныя чаргаванні гукаў. Усё гэта ў сваю чаргу абумовіла змены ў фанемным складзе мовы.  

Для ўзнаўлення агульнаўсходнеславянскіх адпаведнікаў сучасных беларускіх слоў неабходна ўлічваць асаблівасці сістэмаў вакалізму і кансанантызму агульнаўсходнеславянскай мовы да з’яўлення пісьменства, а таксама асноўныя заканамернасці, якія вызначалі структуру склада ў дапісьмовы перыяд. У асобных выпадках для ўзнаўлення агульнаўсходнеславянскай формы слоў (па нормах Х–ХІ ст.) можна звярнуцца да адпаведнікаў гэтых слоў у сучаснай рускай мове. 

Узор выканання:

1) княства. Параўнаем: бел. княства – рус. княжество. Ведаючы, што структура склада ў агульнаўсходнеславянскай мове дапісьмовага часу характарызавалася дзеяннем законаў адкрытага склада і складовага сінгарманізму, узнаўляем агульнаўсходнеславянскую форму сучаснага слова княства: êúí#æüñòâî. Вызначым пазіцыі рэдукаваных галосных: êúí#æüñòâî. У выніку страты слабых рэдукаваных [ú], [ü] у слове адбываюцца наступныя змены: рэгрэсіўная асіміляцыя па глухасці і свісту (жс → сс), а затым адбываецца працэс сцяжэння двух аднолькавых гукаў (сс → с): êúí#æüñòâî → кн#ж’ство → кн#зство → кн#сство (суч. бел. княства ).

2) жураў. Параўнаем: бел. жураў – рус. журавль. Памятаючы, што ў агульнаўсходнеславянскай мове дапісьмовага часу структура склада характарызавалася дзеяннем законаў адкрытага склада і закона складовага сінгарманізму, а таксама  ўлічваючы адметнасці сістэмаў вакалізму і кансанантызму дапісьмовага часу, узнаўляем агульнаўсходнеславянскую форму сучаснага слова жураў: журавль. Вызначым пазіцыю рэдукаванага галоснага: журавль (на абсалютным канцы слова рэдукаваны ь знаходзіўся ў слабой пазіцыі). У выніку страты рэдукаванага