§ 4. Малюнак галавы натуршчыка
^ Вверх

§ 4. Малюнак галавы натуршчыка

 

Пасля такой падрыхтоўкі можна смела брацца за малюнак жывой галавы (глава_2_41 - глава_2_46). Тут хочацца прывесці словы П.П.Чысцякова: «Чтобы живое изображение было интересно, надо сперва его исполнить, заковать в форму и потом растрепать – и будет верно».

Пры малюнку жывой галавы трэба памятаць, што асновай будовы яе з’яўляецца чэрап. Менавіта ён у асноўным фармуе канструктыўную будову галавы. Толькі рысы твару вызначаюць характар гэтай будовы.

У якасці заключэння можна адзначыць, што прырода настолькі багата, што яна ніколі не паўтараецца. Ва ўсім свеце амаль немагчыма  знайсці двух зусім падобных чалавек. Пры аднолькавай агульнай будове ў кожнага ёсць свае асаблівасці, дзякуючы якім мы пазнаем чалавека. Таму задача мастака – спачатку ўмець убачыць гэтыя асаблівасці, а затым перадаць іх у сваім творы.