§ 2. Анатомія галавы чалавека
Вывучаць анатомію галавы чалавека патрэбна не толькі тэарэтычна, але галоўным чынам метадам практычнага малявання анатамічных мадэляў. Лепшай мадэллю для гэтай мэты з’яўляецца анатамічная галава работы французскага скульптара Гудона (глава_2_20 - глава_2_22). На ёй добра вывучаць будову і форму мускулаў галавы, месца іх сувязі с касцямі і іх ролю ў міміцы твару.
Тут яшчэ раз належыць нагадаць, што ў любой аб’ёмнай форме трэба бачыць асобныя плоскасці, планы і не дапускаць у малюнку, каб рэльеф дэталяў, якія знаходзяцца на гэтых пласкасцях, разбуралі іх (глава_2_21).
Адначасова з анатамічнымі мадэлямі галавы трэба маляваць гіпсавыя дэталі твару: вока, нос, вуха, вусны. Для гэтага лепш за ўсё могуць служыць злепкі з частак галавы Давіда работы Мікеланджала (глава_2_23 - глава_2_26). У лепцы іх формаў усё дасканала прадумана. Таму падчас малюнка трэба ведаць, на якой аснове ўтвараецца рэльеф паверхні.