§ 64. PERFECTUM INDICATĪVI ACTĪVI (прошлы час закончанага трывання абвеснага ладу незалежнага стану)
^ Вверх

§ 64. PERFECTUM INDICATĪVI ACTĪVI

(ПРОШЛЫ ЧАС ЗАКОНЧАНАГА ТРЫВАННЯ АБВЕСНАГА ЛАДУ НЕЗАЛЕЖНАГА СТАНУ)

 

Perfectum indicatīvi actīvi ўтвараецца шляхам далучэння да асновы перфекта асабовых канчаткаў: 

 

sing.

 plur.

1

-i

-ĭmus

2

-isti

-istis

3

-it

-ērunt[1]

 

Напрыклад: paro, āre, parāv-i, parātum 

 

 sing.

  plur.

1

parāv-i

parav-ĭmus

2

parav-isti

parav-istis

3

parāv-it

parav-ērunt (яны падрыхтавалі)

 

Няправільны дзеяслоў sum, esse, fui (быць) утварае perfectum indicatīvi actīvi па агульным правіле.



[1] У 3 ас. мн. л. могуць выступаць тры канчаткі: ērunt, erunt і ēre, з якіх першы з’яўляецца найбольш ужывальным і ўтварыўся, верагодна, у выніку змяшэння двух апошніх канчаткаў.