§ 62. Сiстэма часоў у лацiнскай мове
^ Вверх

§ 62. СІСТЭМА ЧАСОЎ У ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ

 

Сістэму часоў лацінскай мовы можна зразумець з наступнай табліцы: 

 

час дзеяння

характар дзеяння

 

незакончанае

(сістэма інфекта)

закончанае

(сістэма перфекта)

цяперашні

praesens

цяперашні

perfectum

прошлы закончанага трывання

прошлы

imperfectum

прошлы незакончанага трывання

plusquamperfectum

даўномінулы

будучы

futūrum I

будучы незакончанага

(і закончанага) трывання

futūrum II

будучы закончанага трывання

 

Perfectum у лацінскай мове мае два значэнні:

  • адпавядае беларускаму прошламу часу закончанага трывання: dixi - я сказаў;
  • азначае вынік прошлага дзеяння (perfectum praesens): novi - я знаю (г.зн. я даведаўся і [таму] знаю).