§ 63. Асноўныя спосабы ўтварэння дзеяслоўных форм PERFECTUM І SUPĪNUM
^ Вверх

§ 63. АСНОЎНЫЯ СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ ДЗЕЯСЛОЎНЫХ ФОРМ PERFECTUM І SUPĪNUM

 

I. У большасці дзеясловаў I спражэння perfectum утвараецца шляхам далучэння да асновы інфекта -vi, а supīnum - далучэннем -tum

Напрыклад: paro, āre, para-vi, para-tum (скар. paro, āvi, ātum, āre).

Такі спосаб утварэння называецца правільным, таму пры скарачэнні асноўных форм у слоўніку ўказваецца толькі спражэнне дзеяслова, калі гэты спосаб утварэння ў дадзеным спражэнні пераважае.

Напрыклад: orno,1 = orno, āre, āvi, ātum.

II. У II спражэнні найбольш прадуктыўным з’яўляецца perfectum на -ui і supīnum на -tum (-itum), якія далучаюцца да кораня дзеяслова.

Напрыклад: habeo, ēre, hab-ui, hab-itum (скар. habeo, ēre, ui, itum);  doceo, ēre, doc-ui, doc-tum (скар.doceo, ēre, ui, tum).

III. Дзеясловы III спражэння ўтвараюць perfectum і supīnum рознымі спосабамі, асноўныя з якіх мы разгледзім ніжэй.

  • Пры ўтварэнні перфекта ў дзеясловаў з асновай інфекта на b, p, c, g, d, t пераважна далучаецца суфікс -s, пры гэтым адбываюцца некаторыя фанетычныя змены. Supīnum жа заканчваецца на -tum (-sum).

         Напрыклад: scribo, ĕre, scrip-si, scrip-tum;    rego, ĕre, rexi (< reg-si),  rec-tum ; mitto, ĕre, misi (< missi < mitsi < mits-si < mitt-si), mis-sum.

  • Некаторыя дзеясловы ўтвараюць perfectum шляхам рэдуплікацыі, пры якой паўтараецца пачатковы зычны з галосным першага складу або з e.

Напрыклад: curro, ĕre, cu-curri, cursum; cado, ĕre, ce-cidi (< cecădi), casum.

  • Perfectum можа ўтварацца і шляхам колькаснага змянення каранёвай галоснай асновы інфекта.

Напрыклад: lego, ĕre, lēgi, lectum. Часцей сустракаецца якаснае і колькаснае змяненне адначасова: făcio, ĕre, fēci, factum.

  • У некаторых дзеясловаў асновы інфекта і перфекта могуць супадаць.

         Напрыклад: constitu-o, ĕre, constitu-i, constitūtum; defend-o, ĕre, defend-i, defensum.

IV. Дзеясловы IV спражэння ўтвараюць часцей за ўсё асноўныя формы, як і дзеясловы I спражэння, правільным спосабам, напрыклад: finio,4 - finio, īre, finī-vi, finī-tum.

Аднак некаторыя дзеясловы ўтвараюць асноўныя формы спосабамі, нехарактэрнымі для дадзенага спражэння. Напрыклад: 

 

I

do, dare, dedi, datum; veto, āre, vetui, vetitum;

II

deleo, ēre, delēvi, delētum; mordeo, ēre, momordi, morsum;

maneo, ēre, mansi, mansum; video, ēre, vidi, visum;

III

colo, ĕre, colui, cultum; cupio, ĕre,cupīvi, cupītum;

IV

aperio, īre, aperui, apertum; sentio, īre, sensi, sensum;

venio, īre, vēni, ventum.