Тэставыя заданні
^ Вверх

 Тэставыя заданні 

 

Пытанне 1: Што ў сучаснай навуцы абазначаецца тэрмінам «неалітычная рэвалюцыя», які ўпершыню ўвёў у навуковы зварот англійскі вучоны Г.Чайлд?

Барацьба паміж беднымі і багатымі

Перамены ў жыцці грамадства, якія адбыліся пасля і ў ходзе пераходу ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі

Перамены ў жыцці грамадства, якія адбыліся пасля ўзнікнення палявання і рыбалоўства

Перамену месца стойбішча родавай абшчыны пад уздзеяннем кліматычных фактараў

Барацьбу паміж рознымі родавамі абшчынамі за лепшае стойбішча

 

Пытанне 2: Якое месца ў звязцы «першабытнае грамадства – дзяржава»  займаюць тыя сацыяльна-эканамічныя працэсы, якія адбываліся падчас «неалітычнай рэвалюцыі»?

Папярэднічаюць першабытнаму грамадству

Адбываюцца пасля ўзнікнення дзяржавы

Праходзяць на заключнай фазе першабытнага грамадства

Стваралі неабходныя перадумовы для ўзнікнення дзяржавы

Яны не мела з імі ніякай сувязі

 

Пытанне 3: Якія віды вытворчай дзейнасці чалавека былі найбольш характэрнымі для прысвойваючай эканомікі?

Жывёлагадоўля

Земляробства

Паляванне

Збіральніцтва

Рыбалоўства

 

Пытанне 4: Якія віды вытворчай дзейнасці чалавека найбольш адметна характарызуюць вытворчую эканоміку?

Жывёлагадоўля

Земляробства

Паляванне

Збіральніцтва

Рыбалоўства

 

Пытанне 5: Якія з адзначаных працэсаў найбольш адметна характарызуюць пераход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі, што адбыўся ў ходзе «неалітычнай рэвалюцыі»?

Чалавек скіраваў сваю дзейнасць на пераўтварэнне прыроды

Чалавек перайшоў да сапраўднай працоўнай дзейнасці і вытворчасці ежы

Чалавек стаў займацца рамяством

Чалавек стаў  утвараць новыя раслінныя формы

Чалавек стаў ствараць новыя жывёльныя формы

 

Пытанне 6: Да якіх вынікаў у вытворчай дзейнасці чалавека прывёў пераход ад прысвайваючай да вытворчай эканомікі?

Узніклі больш дасканалыя сродкі вытворчасці

Вырасла вытворчасць працы

З'явіўся лішкавы прадукт

З'явіліся новыя прылады працы

Адбылося пераразмеркаванне сродкаў вытворчасці

 

Пытанне 7: Да якіх зменаў у сацыяльным жыцці грамадства прывёў пераход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі?

Узніклі першыя з вядомых нам цывілізацый

З'явіліся паляўнічыя

Адбыліся карэнныя змены ў сацыяльным жыцці грамадства

Памянялася і ўскладнілася сацыяльная структура грамадства

З'явіліся шаманы

 

Пытанне 8: Да якіх вынікаў у сферы кіравання і ажыццяўлення ўлады ў грамадстве прывёў пераход ад прысвайваючай да вытворчай эканомікі?

Ускладнілася арганізацыя вытворчасці і грамадскай працы

З'явіліся новыя, невядомыя раней кіраўнічыя функцыі

Сфармаваўся асобны (дзяржаўны) апарат кіравання і прымусу

З'явіўся суд

Была створана паліцыя

 

Пытанне 9: Што па сваёй сутнасці ўяўляюць тры буйныя падзелы грамадскай працы?

Падзел сродкаў вытворчасці і прыладаў працы

Спецыялізацыю ў сродках вытворчасці і прыладах працы

Уяўляюць спецыялізацыю ў вытворчай дзейнасці

Зводзяцца да росту вытворчасці грамадскай працы

Зводзяцца да пераразмеркавання вынікаў вытворчасці

 

Пытанне 10: Што ўяўляе  першы буйны падзел грамадскай працы?

Аддзяленне рамяства ад земляробства

З'яўленне гандлю і гандлярства

Аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства (п)

З'яўленне рабства

З'яўленне вайсковай справы

 

Пытанне 11: Што ўяўляе  другі буйны падзел грамадскай працы?

Аддзяленне рамяства ад земляробства (п)

З'яўленне гандляроў і гандлярства

Аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства

З'яўленне рабства

З'яўленне вайсковай справы

 

Пытанне 12: Што уяўляе сабой трэці буйны падзел грамадскай працы?

Аддзяленне рамяства ад земляробства

З'яўленне гандляроў і гандлярства

Аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства

З'яўленне рабства

З'яўленне вайсковай справы

 

Пытанне 13: Якія  непасрэдныя следствы наступілі пасля і ў выніку трох буйных падзелаў грамадскай працы?

Узнікла якасная маёмасная няроўнасць сярод насельніцтва

Вырасла вытворчасць працы і сфармаваўся тавараабмен

Сфармавалася колькасная маёмасная няроўнасць

З'явіўся лішкавы прадукт

Адбылося перамешванне насельніцтва

 

Пытанне 14: Якімі прыметамі адрозніваецца дзяржаўна-арганізаванае грамадства (дзяржава) ад першабытнага грамадства?

Яно з'яўляецца сацыяльна-неаднародным грамадствам

Людзі ў ім падзяляюцца па тэрыторыі пражывання

У грамадстве фармуецца якасна новая сістэма ўлады і кіравання

Кіраванне ў гэтым грамадстве ажыццяўляецца за плату

У гэтым грамадстве з'яўляецца рэлігія

 

Пытанне 15: Чым характарызуецца сацыяльна-неаднароднае грамадства?

Розныя групы людзей займаюцца разнастайнымі відамі чалавечай дзейнасці

Розныя групы людзей маюць непаўторныя і супрацьлеглыя інтарэсы

У гэтым грамадстве пануюць мір і згода

Галоўнымі інтарэсамі ў гэтым грамадстве з'яўляюцца матэрыяльныя інтарэсы

У гэтым грамадстве існуе аднастайнае міраўспрыманне

 

Пытанне 16: Што азначае падзел людзей па тэрыторыі пражывання, які характарызуе дзяржаўна-арганізаванае грамадства?

Падзел людзей па родавай прымеце ў гэтым грамадстве захоўвае сваё ранейшае значэнне

Падзел людзей па родавай прымеце адсоўваецца ў гэтым грамадстве на другое і трэцяе па значнасці месцы

Родавыя сувязі ў гэтым грамадстве не маюць свайго ранейшага значэння ў вытворчым працэсе

Родавыя сувязі ў гэтым грамадстве не маюць ранейшага значэння ў размеркаванні прадуктаў вытворчасці

Сацыяльнае становішча асобы не вызначаецца болей яе родавымі сувязямі

 

Пытанне 17: Якія з адзначаных прымет найбольш дакладна характарызуюць новую сістэму ўлады і кіравання, якая сфармавалася  ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве?

Улада і кіраванне выдзеліліся ў гэтым грамадстве ў самастойную функцыю, самастойны від чалавечай дзейнасці

У гэтым грамадстве ўлада і кіраванне адпавядаюць інтарэсам усіх індывідаў і іх груп

Улада і кіраванне ў гэтым грамадстве выконваюцца асобнай групай людзей

Улада і кіраванне не ў стане выражаць і задавальняць інтарэсы ўсіх індывідаў і іх груп

Для ажыццяўлення ўлады і кіравання ў гэтым грамадстве ствараецца асобны апарат кіравання

 

Пытанне 18: Чаму ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве патрабуецца матэрыяльна-фінансавае забеспячэнне органаў улады і кіравання?

Таму што гэтага жадаюць прафесійныя кіраўнікі

Гэта заканамерна выцякае з патрэбаў усяго грамадства

Таму што дзяржаўны апарат ніякай вытворчай дзейнасцю не займаецца

Таму што насельніцтва жадае гэтага

Матэрыяльна-фінансавае забеспячэнне органаў улады і кіравання садзейнічае росту вытворчасці працы

 

Пытанне 19: Якімі прыметамі характарызуецца шлях узнікнення «дзяржавы-ўласнасці»?

Яна фармуецца пераважна ў Заходняй Еўропе

Дзяржаўнымі служачымі становяцца, як правіла, самыя багатыя людзі ці іх прадстаўнікі

Дзяржава выступае рэгулюючай і каардынуючай сілай ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі

Яна фармуецца пераважна ў рэгіёнах Азіі і Афрыкі

Дзяржава ўзнікае праз прыватызацыю функцыі кіравання

 

Пытанне 20: Якімі прыметамі характарызуецца узнікненне «дзяржавы-ўлады»?

Яна фармуецца пераважна ў Заходняй Еўропе

Яна фармуецца пераважна ў рэгіёнах Азіі і Афрыкі

Дзяржаўнымі служачымі станавіліся, як правіла, самыя багатыя людзі ці іх прадстаўнікі

Дзяржава выступае рэгулюючай і каардынуючай сілай ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі

Дзяржава ўзнікае праз прыватызацыю функцыі кіравання

 

Пытанне 21: Якія з адзначаных стадый у фармаванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства (дзяржавы) складаюць агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы?

Буйныя падзелы грамадскай працы і фармаванне якаснай маёмаснай няроўнасці

З'яўленне лішкавага прадукту і рэгулярнага тавараабмену

Узнікненне колькаснай маёмаснай няроўнасці

Фармаванне тэрытарыяльнай суседскай абшчыны

Фармаванне асобнай сістэмы кіравання, ажыццяўлення ўлады

 

Пытанне 22: Якія фактары аказалі ўплыў на тое, што агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы праяўляліся ў разнастайных формах?

Час фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства

Непаўторныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы

Своеасаблівасць геаграфічных і кліматычных умоў

Вопыт развіцця іншых цывілізацый і народаў

З'яўленне рэгулярнага тавараабмену

 

Пытанне 23: Якія адметныя рысы ўласцівы паходжанню дзяржавы на Усходзе?

На яе ўзнікненне значны ўплыў аказалі прыродныя (геаграфічны і кліматычны) фактары

Яна ўзнікае за межамі адасобленых абшчын у якасці асобнай функцыі па кіраванню супольнасцю і ажыццяўленню ўлады

Манапалізацыя функцыі па кіраванню і ажыццяўленню ўлады пэўнай групай насельніцтва

Рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы на Усходзе аказаў свабодны тавараабмен

Колькасная маёмасная няроўнасць  спачатку ўзнікае паміж кіраўнікамі і абшчыннікамі

 

Пытанне 24Якія з адзначаных тут дзяржаўных утварэнняў адносяцца да дзяржаў, якія ўзніклі на Усходзе?

Узнікненне дзяржавы ў Егіпце

Узнікненне дзяржавы ў шумерыйцаў

Паходжанне дзяржавы ў Індыі

Паходжанне дзяржавы ў Кітаі

Узнікненне дзяржавы ў Карфагене

 

Пытанне 25: Якія адметныя рысы ўласцівы паходжанню дзяржавы ў Афінах?

Дзяржава  арганічна вырастала з патрэбаў асобных абшчын

Рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы аказаў свабодны тавараабмен

Каланізацыя грэкамі пабярэжжа Міжземнага мора

Перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў

Фармаванне якасна новых органаў улады і кіравання

 

Пытанне 26: Хто з адзначаных ніжэй гістарычных асоб правёў рэформы і завяршыў працэс фармавання дзяржавы ў Афінах?

Сервій Тулій

Плутарх

Салон

Платон

Клісфен

 

Пытанне 27: Хто з адзначаных ніжэй гістарычных асоб правёў рэформы і завяршыў працэс фармавання дзяржавы ў Рыме?

Сервій Тулій

Плутарх

Салон

Платон

Клісфен

 

Пытанне 28: Якімі адметнымі рысамі характарызуецца працэс фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Рыме?

Дзяржава  вырастае пад вызначальным уздзеяннем  працэсаў, што праходзілі ўнутры  рымскай абшчыны

Рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы аказаў свабодны тавараабмен

На працэс фармавання дзяржавы значны ўплыў аказала барацьба прышлага насельніцтва з уласна рымскім народам

Перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў

Фармаванне якасна новых органаў улады і кіравання

 

Пытанне 29: Якімі прыметамі характарызавалася прышлае насельніцтва – plebs?

У яго склад уваходзілі асабіста вольныя людзі

Plebs валодаў прамысловым і гандлёвым багаццем, зямельнай уласнасцю

Plebs прымаў удзел у вырашэнні пытанняў кіравання супольнасцю, удзельнічаў у сходах і займаў службовыя пасады

Plebs выплочваў падаткі і адбываў вайсковую павіннасць

Удзельнічаў у падзеле заваяваных зямель і нарабаванага падчас ваенных дзеянняў багацця

                   

Пытанне 30: Што з адзначанага ніжэй зрабіў Сервій Тулій у Рыме дзеля заснавання дзяржавы?

Усталяваў цэнз і размеркаваў падаткі ў залежнасці ад маёмаснага становішча асобы

Падзяліў насельніцтва па маёмаснай прыкмеце на пяць разрадаў

Падзяліў тэрыторыю Рыма на чатыры новыя «тэрытарыяльныя племені»

Стварыў новую супольнасць з уласна рымскага народа і прышлага насельніцтва

Стварыў новыя органы ўлады і кіравання

 

Пытанне 31: Якія з адзначаных ніжэй прыметаў найбольш адметна характарызуць працэс узнікнення дзяржавы ў франкаў (германскага народа)?

Захоп франкамі Паўночна-Усходняй Галіі

Падзел заваяванай зямлі і нарабаванай маёмасці на карысць родавай знаці, военачальнікаў і дружыны

Франкі знаходзіліся на момант заваявання на стадыі «ваеннай дэмакратыі»

Захоп франкамі часткі тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі прывёў да перамешвання насельніцтва

Дзяржава ў франкаў сфармавалася ў якасці раннефеадальнай дзяржавы

 

Пытанне 32: Чым характарызуецца працэс узнікнення дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»?

Дзяржава ўзнікае выключна пад уздзеяннем унутраных абставін жыццядзейнасці грамадства

Вялікае пашырэнне такі шлях узнікнення дзяржавы меў ва ўсходніх славян

На момант «запрашэння на княжэнне» ў усходніх славянаў была пашырана колькасная маёмасная дыферэнцыяцыя

«Запрашэнне на княжэнне» ёсць асобны інстытут, які «тэхналагічна» завяршае працэс стварэння дзяржавы

Запрошаныя на княжэнне варагі выконвалі ў стварэнні дзяржавы ролю трэцяй, нейтральнай сілы

 

Пытанне 33: Якая з формаў паходжання дзяржаў найбліжэй па асноўных параметрах да паходжання дзяржавы ў Рыме?

Паходжанне дзяржавы ў франкаў (германскага народа)

Узнікненне дзяржавы ў Афінах

Паходжанне дзяржавы на Усходзе

Узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»

Паходжанне дзяржавы ў Егіпце

 

Пытанне 34: Якая з адзначаных ніжэй фазаў у фармаванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства з'яўляецца вузлавой у разуменні працэсаў фармавання дзяржавы?

Узнікненне якаснай маёмаснай няроўнасці сярод насельніцтва

Рост вытворчасці працы і фармаванне тавараабмену

Фармаванне колькаснай маёмаснай няроўнасці

З'яўленне лішкавага прадукт

Перамешванне насельніцтва