Праблемныя пытанні
1. Ці можна звесці прычыны неалітычнай рэвалюцыі толькі да прыродных, у прыватнасці, кліматычных фактараў?
2. Якім чынам неалітычная рэвалюцыя паўплывала на працэсы спецыялізацыі ў вытворчасці матэрыяльных каштоўнасцяў і да якіх зрухаў у вытворчасці матэрыяльных каштоўнасцяў яна прывяла?
3. Чаму тры вялікія падзелы грамадскай працы не маглі ўзнікнуць да неалітычнай рэвалюцыі?
4. Да якіх зменаў і наступстваў у сацыяльнай структуры грамадства прывяла неалітычная рэвалюцыя?
5. Чым характарызуецца эпоха так званай «ваеннай дэмакратыі»? Чаму «ваенная
6. дэмакратыя» лічыцца важным этапам станаўлення дзяржаўнасці?
7. Як Вы думаеце, чаму дзяржава здаўна, можна сказаць, з моманту ўзнікнення, зацікаўлена ва ўсталяванні стабільнай і дакладнай падатковай сістэмы?
8. Абгрунтуйце палажэнне, згодна з якім з’яўленне ў грамадстве лішкавага прадукту ёсць вузлавы, ключавы і самы значны момант у з’яўленні дзяржаўна-арганізаванага грамадства.
9. Чаму ў адных месцах зямнога шара лішкавы прадукт размяркоўваўся і пераразмярковаўся пераважна праз тавараабмен і заставаўся ў таваравытворцаў, а ў іншых месцах размяркоўваўся і пераразмяркоўваўся ўладнай сілай і кіраўнічым апаратам?
10. Дакажыце палажэнне, згодна з якім наяўнасць гарадоў у пэўнага народа з’яўляецца адной з знешніх праяў таго, што гэты народ арганізаваны ў дзяржаву.
11. Ці можна лічыць апарат кіравання, які ўзнік на Усходзе па-за межамі абшчын да з’яўлення лішкавага прадукту і яго пераразмеркавання на карысць улады, дзяржавай?
12. Чаму Ф. Энгельс называў узнікненне дзяржавы ў Афінах самай чыстай і класічнай формай паходжання дзяржавы і ці згодны Вы з такой характарыстыкай?
13. Параўнайце змест рэформаў Сервія Тулія са зместам рэформаў Салона і Клісфена, пакажыце агульную накіраванасць і агульныя рысы, абгрунтуйце розніцу паміж імі.
14. Якія прычыны ляжалі ў падмурку стварэння дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне», у прыватнасці, у ўсходніх славян?
15. Якую ролю ў фармаванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства адыграў інстытут «запрашэння на княжэнне»?
16. Як Вы лічыце, чаму «запрашэнне на княжэнне» стала вельмі пашыранай і найбольш тыповай формай узнікнення дзяржавы ў усходніх славян, хаця дадзены інстытут пры ўтварэнні дзяржаўнасці сустракаецца і ў іншых рэгіёнах?