ПРЫКЛАДНАЕ ЗАДАННЕ
ДЛЯ КАНТРОЛЬНАЙ ПРАЦЫ
па курсе “Методыка выкладання беларускай літаратуры”
для студэнтаў 4 курса завочнай формы навучання філалагічнага факультэта
спецыяльнасці 1-210501 “Беларуская філалогія”
Кантрольная праца па методыцы выкладання беларускай літаратуры прадугледжвае знаёмства з асноўным практычным матэрыялам, які неабходны ў першую чаргу настаўніку,– планаваннем працы настаўніка. Асноўная мэта кантрольнай працы – атрымаць першасныя практычныя навыкі падрыхтоўкі да ўрока літаратуры.
Пры выкананні кантрольнай працы неабходна пазнаёміцца з тэарэтычнымі асновамі планавання працы настаўніка і, карыстаючыся Праграмамі па беларускай літаратуры, стварыць арыгінальныя ўзоры планаў.
Студэнты, якія працуюць настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, могуць у якасці кантрольнай працы прапаноўваць свае працоўныя планы.
Практычнае заданне
- Каляндарнае планаванне на паўгоддзе ці каляндарны год (клас – на выбар студэнта).
- Перспектыўнае планаванне
2.1. Тэматычна-паўрочнае.
2.2. Тэматычна-мэтавае.
- Бягучае планаванне: план-канспект урока (на выбар студэнта з урокаў, пазначаных у перспектыўным планаванні).
Асноўная літаратура
- Вучэбныя праграмы па беларускай літаратуры для сярэдніх агульнаадукацыйных школ з 12-гадовым навучаннем. – Мінск, 2008.
- Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік // Пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 1999. – 445 с.
- Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбна-метадычны дапаможнік / А.В. Руцкая, М.У. Грынько – Гродна: ГрДУ, 2004. – 85 с.
- Руцкая, А.В. Беларуская літаратура ў школьным выкладанні: вучэбна-метадычны дапаможнік / А.В. Руцкая, М.У. Грынько, М.Г. Бубешка. – Гродна: Гродзенскі ДАІПК і ПКР і СА, 2006. - 106 с.