Тэма 21. ВЫВУЧЭННЕ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ
^ Вверх

Тэма 21. ВЫВУЧЭННЕ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

Аглядавыя тэмы займаюць у школьным курсе літаратуры значнае месца. Яны прысвячаюцца характарыстыцы літаратурнага працэсу пэўнага перыяду. Вылучаюцца вялікім аб'ёмам і складанасцю матэрыялу. На вывучэнне аглядавых тэм школьная праграма вылучае па адной-дзве гадзіны.

Асноўным метадам вывучэння такіх тэм з'яўляецца лекцыя, таму што настаўнік найбольш якасна можа з вялікага аб'ёму вучэбнага матэрыялу выбраць галоўнае і выкласці яго даходліва і лагічна. Яшчэ больш эфектыўнымі з'яўляюцца лекцыі з уключэннем паведамленняў вучняў, чытання вершаў, урыўкаў з празаічных твораў, дзённікавых матэрыялаў, успамінаў. Актывізуюць успрыманне і элементы міні-гутаркі па загадзя падрыхтаваных пытаннях, якія ўключаюцца ў структуру лекцыі. Канкрэтызуе ўяўленне вучняў і выкарыстанне разнастайнай нагляднасці. Пры магчымасці шырока падключаецца краязнаўчы матэрыял.

Пры вывучэнні аглядавых тэм могуць выкарыстоўвацца рэфераты і даклады, якія загадзя рыхтуюць вучні, і справаздачы творчых груп па апераджальных заданнях.

Выбіраючы спосаб падачы аглядавай тэмы, настаўнік павінен памятаць, што яна мае традыцыйную структуру, і арыентавацца на яе.

Пры падачы матэрыялу неабходна прытрымлівацца наступнай паслядоўнасці:

  1. Спачатку называецца эпоха (напрыклад, «Літаратура пачатку ХХ стагоддзя»), а пасля называюцца яе часавыя межы.
  2. Даецца агульная характарыстыка грамадска-палітычнага жыцця.
  3. Раскрываецца адметнасць культуры дадзенай эпохі (тэатр, музыка, жывапіс і інш.).
  4. Характарызуецца літаратурны працэс (літаратурныя школы, кірункі, плыні, стылі, жанравая і тэматычная разнастайнасць, найбольш значныя імёны, творы).
  5. Разглядаецца творчасць асобных пісьменнікаў.

Каб засвоіць аглядавую тэму, лекцыйнага матэрыялу недастаткова. Таму настаўнік павінен прадумаць і самастойную працу вучняў з падручнікам. Найбольш прадуктыўным у дадзеным выпадку з'яўляецца складанне схем, табліц, канспектаў. Напрыклад, азнаёміўшыся самастойна з матэрыялам падручніка «Жанры і тэмы беларускай літаратуры другой паловы ХІХ стагоддзя», вучні павінны падрыхтаваць табліцы па наступнай форме:

 

№ п.п.

Жанры

Аўтары і творы

Тэмы

 

 

 

 

  

Заданні для абмеркавання на практычных занятках:

1. Прааналізуйце змест аглядавых тэм у праграмах па беларускай літаратуры двух аўтарскіх калектываў. Аргументуйце свае меркаванні.

2. Па наступнай схеме падрыхтуйце матэрыялы для вывучэння аглядавай тэмы «Шляхі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя»:

 


3. Прадумайце метадычныя прыёмы актывізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў (праблемныя пытанні, нагляднасць, сумежныя віды мастацтва, сувязь з сучаснасцю і г.д.) пры вывучэнні аглядавых тэм.

4. Прадумайце магчымасць уключэння рэгіянальнага краязнаўчага матэрыялу ў 2-3 аглядавыя тэмы (на выбар з праграмы).

5. Перагледзьце метады і прыёмы вывучэння аглядавых тэм і праілюструйце іх прыкладамі.

 

Спіс літаратуры

  1. Ляшук, В.Я. Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры / В.Я. Ляшук. – Мінск, 1980.
  2. Ляшук, В.Я. Літаратурнае краязнаўства ў школе / В.Я. Ляшук. – Мінск, 1991.
  3. Ляшук, В.Я. Вывучэнне аглядавых тэм / В.Я. Ляшук. – Мінск, 2002.
  4. Манец, Г.М. Вывучэнне аглядавых тэм / Г.М. Манец. – Брэст, 1994.
  5. Петрушкевіч, А. Шляхі развіцця беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя / А. Петрушкевіч // А. Петрушкевіч. Пра творы і творцаў: літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Петрушкевіч. – Слонім, 2002. – С. 72 – 84.