8.3. Тэсціраванне як від ацэнкі
^ Вверх

8.3. Тэсціраванне як від ацэнкі

 

Асноўныя патрабаванні да стварэння тэставых заданняў

  1. Заданні павінны быць сфармуляваны коратка, ясна, даступна.
  2. Ключавыя словы павінны ставіцца на першае месца.
  3. Адно слова ў заданні двойчы не выкарыстоўваецца.

Напрыклад: 

Вершаваны памер дадзенага твора наступны:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Адказ: ______________________

 

 

Тэставыя заданні на ўроку літаратуры варта выкарыстоўваць:

  • пры вывучэнні аглядавых тэм,
  • пры вывучэнні манаграфічных тэм,
  • пры знаёмстве з біяграфічнымі звесткамі,
  • пры праверцы прачытанасці твора,
  • пры выяўленні чытацкага ўспрымання твора вучнямі,
  • пры праверцы вывучэння твора на памяць,
  • пры праверцы засваення асноў тэорыі літаратуры.

 

Заданні для абмеркавання на практычных занятках:

1. Карыстаючыся адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі, падрыхтуйце паведамленні па наступных тэмах:

- 10-бальная шкала ацэнкі вуснага і пісьмовага выказвання;

- 10-бальная шкала ацэнкі выразнага чытання на памяць;

- 10-бальная шкала ацэнкі тэхнікі чытання (для 4-7 класаў);

- Бягучы, прамежкавы і выніковы кантроль па беларускай літаратуры;

- Выстаўленне адзнак за чвэрць, гадавых і выніковых адзнак.

2. Прааналізуйце сістэму тэставых заданняў па вывучэнні пэўнай тэмы з кнігі Лявонава П.І., Грынько М.У., Савіцкі М.В. Беларуская літаратура ў пытаннях і адказах. 10 клас (Мінск, 2007). Праілюструйце формы тэставых заданняў, прапанаваныя ў дапаможніку.

3. На аснове кніг са спісу літаратуры па дадзенай тэме (пп. 4 – 6) складзіце сістэму тэставых заданняў па тэме “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя” (11 клас).

 

Спіс літаратуры

  1. Настаўніцкая газета, 16 жніўня 2003 г.
  2. Дзесяцібальная сістэма ацэнкі. Прыкладныя нормы. –  Мінск, 2002.
  3. Руцкая, А.В. Экзамен на інтэлектуальнасць і творчасць / Руцкая А.В.,  Грынько, М.У. // Беларуская мова і літаратура, 2006. – № 10. – С. 41 – 42.
  4. Аванесов, В.С. Форма тестовых заданий: учебное пособие для учителей школ, лицеев, преподавателей вузов и колледжей. – М., 2005. – 156 с.
  5. Тэсты па літаратуры: за і супраць // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 10. – С. 33 – 42.
  6. Лявонава, П.І. Беларуская літаратура ў пытаннях і адказах: 10 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання / П.І. Лявонава, М.У. Грынько, М.В. Савіцкі. – Мінск: Універсал-Прэс, 2007. – 384 с.