8.1. Віды ўліку ведаў
^ Вверх

8.1. Віды ўліку ведаў

 

На сённяшні дзень прынята і працуе 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, а таксама існуе 5-узроўневы падыход да ацэнкі ведаў.

Пры ацэнцы ведаў школьнікаў настаўнік беларускай літаратуры павінен улічваць наступныя параметры:

1. Будова адказу — адказ вучня павінен мець адпаведную кампазіцыйную будову. У наяўнасці пры адказе павінны быць уступ, асноўная частка, высновы.
2. Змястоўнасць (адпаведнасць пытанню)павінна ўключаць у сябе паўнату адказу, дакладнасць адказу (цытаванне, спасылкі, аргументы).
3. Навуковасцьзаключаецца ў аналітычнасці, спасылках на крытычныя артыкулы, параўнаннях, супастаўленнях, выкарыстанні сумежных матэрыялаў.
4. Арыгінальнасць адказувыяўляецца праз творчыя вучнёўскія знаходкі.
5. Моўнае афармленнезаключаецца ў пісьменнай, з выкарыстаннем разнастайных канструкцый, мовай. Пры ацэнцы маўлення вучняў улічваюцца арфаэпічныя (пры вусным адказе), арфаграфічныя (пры пісьмовым адказе), граматычныя, лексічныя, фактычныя, сінтаксічныя, моўныя недахопы і памылкі.

Бягучы ўлік — гэта разавы грунтоўны адказ, некалькі эпізадычных адказаў, удакладняючыя і дапаможныя адказы вучняў, адсутнасць адказу на некалькі пытанняў.

Абагульняючы ўлік ставіць на мэце выявіць сістэму ведаў, праверыць засваенне пэўнай тэмы цалкам. Абагульняючы ўлік можна правесці, выкарыстоўваючы пры гэтым праверачную работу (абагульнены, пашыраны адказ), самастойную работу, творчыя работы (сачыненні, водгукі, пераказы і г.д. — у вуснай і пісьмовай формах), тэсціраванне, залік, літаратурны дыктант (дае магчымасць праверыць веды па пэўнай тэме: па біяграфіі пісьменніка, па прачытаных творах і пад.). Літаратурны дыктант уключае ў сябе ад 7 да 20 пытанняў.

Індывідуальна-разавы ўлік блізкі да бягучага. Толькі бягучы ўлік заключаецца ў ацэнцы за непасрэдна вывучаемы матэрыял, а пры індывідуальна-разавым уліку вучню задаюць пытанні па розным матэрыяле.