7.4. Тэхналагічная карта ўрока беларускай літаратуры
Тэхналагічная карта ўрока ствараецца ў тых выпадках, калі настаўнік рыхтуе адкрыты ці конкурсны ўрок, дзеліцца вопытам, рыхтуе творчую справаздачу. Робіцца гэта з мэтай даць магчымасць больш эфектыўна ўбачыць і прааналізаваць кожны этап урока, а таксама дзейнасць на гэтым этапе як настаўніка, так і вучняў, яе прадуктыўнасць і мэтазгоднасць, прадугледзець выкарыстанне нагляднага матэрыялу. Тэхналагічная карта ўваходзіць у склад перспектыўнага планавання.
Узор прыкладнай тэхналагічнай карты:
Этапы ўрока |
Дзейнасць вучняў |
Дзейнасць настаўніка |
Абсталяванне |
І этапАрганізацыйны момант (прыкладна 1-2 хв.) |
Псіхалагічная настроенасць |
Мэтавая ўстаноўка |
Адпаведнае тэме |
ІІ этапПраверка хатняга задання (прыкладна 6 хв.) |
Вуснае выказванне, абгрунтаваныя адказы на пытанні, справаздачы па творчых заданнях. |
Каардынацыя адказаў, карэкцыя і кантроль. |
Адпаведнае тэме |
ІІІ этапРабота па тэме ўрока (да 30 хв.) |
Формы, метады і прыёмы працы ў адпаведнасці са зместам новага матэрыялу. |
Каардынацыя дзейнасці па засваенні новага матэрыялу. |
Адпаведнае тэме |
ІУ этапПадвядзенне вынікаў урока (прыкладна 3 хв.) |
Лагічнае абагульненне і асэнсаванне матэрыялу. |
Сістэматызацыя, карэкцыя і ўдакладненне. |
Адпаведнае тэме |
У этапХатняе заданне (да 4 хв.) |
Усведамленне заданняў. |
Задаванне і тлумачэнне работы на дом. |
Адпаведнае тэме |
Заданні для абмеркавання на практычных занятках
1. Раскрыць сутнасць кожнага з відаў планаў. У чым асаблівасці кожнага з іх?
2. Распрацаваць:
- рэкамендацыі «Падрыхтоўка настаўніка да складання рабочага плана»;
- прыкладны каляндарны план на 1 паўгоддзе па беларускай літаратуры для 5—9 класаў (на выбар);
- перспектыўна-тэматычны план вывучэння тэмы, разлічанай на 3 – 6 гадзін (на выбар).
3. Азнаёміцца з паўрочнымі планамі, змешчанымі ў часопісах «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура ў школе».
Спіс літаратуры
- Гардзей, Н.М. Прыкладнае планаванне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры ў 9 класе агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання // Н.М. Гардзей, В.В. Кушнярэвіч, Л.П. Лазарчык, П.Л. Навіцкі, С.М. Тамашэвіч / – Мінск, 2002.
- Жуковіч, М.В. Сістэма ўрокаў па вывучэнні аповесці Янкі Маўра “Палескія рабінзоны” ў УІІ класе / М.В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура – 2006. – № 3.
- Захарка, Н.В. Якуб Колас. “На ростанях” (план-канспект урока) / Н.В. Захарка // Беларуская мова і літаратура. – 2003. – № 6.
- Кушнярэвіч, В.В. Прыкладнае планаванне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры ў 8 класе агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання / В.В. Кушнярэвіч, Л.П. Лазарчык, Т.І. Тамашэвіч. – Мінск, 2002.
- Ляшук, В.Я. Планаванне вучэбнай работы настаўніка літаратуры / Ляшук В.Я. Лабараторныя заняткі па методыцы выкладання беларускай літаратуры. – Мінск. – 1988. – С. 59 – 76.
- Міхайлаў, М.Р. Планаванне работы настаўніка літаратуры / Міхайлаў М.Р. Практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры. – Мінск. – 1987. – С. 24 – 28.