3.1. Змест і структура літаратурнай адукацыі
Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі грунтуецца на наступных прынцыпах:
- прыярытэт агульначалавечых прынцыпаў;
- нацыянальна-культурная аснова;
- арыентацыя на сусветны ўзровень адукацыі;
- гуманізм;
- дэмакратызм;
- абавязковасць базавай адукацыі і інш.
Змест адукацыі вызначаецца навучальнымі планамі і праграмамі, распрацаванымі ў адпаведнасці з канцэпцыяй літаратурнай адукацыі.
Згодна з дзеючымі вучэбнымі праграмамі па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных школ мастацкая адукацыя ўключае такія кампаненты, як мастацкія творы, тэарэтычныя паняцці, развіццё вуснай і пісьмовай мовы, асновы гісторыі і літаратуры.