Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Якія прычыны ляжаць у падмурку ўзнікнення ў грамадстве сістэмы сацыяльнага рэгулявання?

2. З якіх асноўных кампанентаў (форм) складаецца сістэма сацыяльнага рэгулявання?

3. Сфармулюйце адказ на пытанне аб характары ўзаемаадносін паміж нарматыўнымі і індывідуальнымі сацыяльнымі рэгулятарамі.

4. Правядзіце класіфікацыю і выдзеліце віды нарматыўных рэгулятараў грамадскіх адносін.

5. Сфармулюйце асноўныя заканамернасці, якія ўласцівы развіццю і функцыянаванню нарматыўных рэгулятараў грамадскіх адносін.

6. Раскрыйце змест і выдзеліце асноўныя віды тэхнічных правіл паводзін (тэхнічных норм).

7. Як суадносяцца паміж сабой тэхнічныя і прававыя нормы?

8. Сфармулюйце асноўныя функцыі сацыяльных рэгулятараў.

9. Сфармулюйце паняцце маралі, выдзеліце агульныя рысы і акрэсліце адметнасці, якія ўласцівы праву і маралі.

10. Раскрыйце асноўныя заканамернасці ўзаемадзеяння права і ­маралі.