Пытанні для самаправеркі
^ Вверх

Пытанні для самаправеркі

 

1. Пералічыце вядомыя Вам крыніцы права, якія дзейнічаюць у прававой сістэме Рэспублікі Беларусь, дайце іх класіфікацыю на падставе Канстытуцыі краіны.

2. Раскрыйце змест фактараў, якія аказваюць уплыў на падзел крыніц права на асноўныя і дадатковыя крыніцы права.

3. Назавіце асноўныя крыніцы сучаснага беларускага права і ахарактарызуйце залежнасці, якія існуюць паміж імі.

4. Ці існуюць нейкія залежнасці паміж дадатковымі крыніцамі права?

5. Як узаемазвязаны паміж сабой паняцці юрыдычнай значнасці, юрыдычнай сілы і юрыдычнай вагі крыніц права?

6. Раскрыйце змест матэрыяльных і фармальных паказчыкаў (фактараў), якія аказваюць уплыў на юрыдычную сілу крыніц права.

7. Якія залежнасці існуюць паміж сувязямі іерархіі, каардынацыі і субардынацыі, што складваюцца ў сістэме крыніц права, і юрыдычнай значнасцю, юрыдычнай сілай і юрыдычнай вагай крыніц права?

8. Вакол якой крыніцы сучаснага беларускага права і чаму складваюцца іерархічныя сувязі і залежнасці, якія прыводзяць да пабудовы піраміды крыніц права?

9. Якім чынам суадносяцца паміж сабой паняцці вяршэнства права і вяршэнства закону?

10. Ахарактарызуйце заканадаўчыя акты і нарматыўныя прававыя акты выканаўчай улады.

11. Адзначце спецыфічныя асаблівасці нарматыўных прававых актаў кааператыўных і прафсаюзных органаў.

12. Дайце характарыстыку лакальным нарматыўным прававым актам і акрэсліце розніцу паміж імі і калектыўнымі дагаворамі.

13. Дайце характарыстыку дагавору нарматыўнага зместу ў якасці адной з асноўных крыніц сучаснага беларускага права.

14. Ахарактарызуйце нарматыўныя акты судовай улады Рэспублікі Беларусь.

15. Пры якіх умовах у прававой сістэме Рэспублікі Беларусь дзей­нічае такая крыніца права, як прававы прэцэдэнт?

16. У якой форме ў якасці крыніцы сучаснага беларускага права выкарыстоўваецца дактрына (навука)?

17. Прывядзіце прыклады выкарыстання царкоўных норм у якасці крыніцы сучаснага беларускага права.

18. Дайце аналіз асноўных і дадатковых крыніц сучаснага беларускага права міжнародна-прававога характару.